800 000 книг, аудиокниг и подкастов

Реклама. ООО ЛИТРЕС, ИНН 7719571260, erid: 2VfnxyNkZrY

Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час

Тэадор Нарбут. Навуковая i лiтаратурная дзейнасць, сям’я i сядзiба, яго час
Леанiд Лаyрэш
Навуковая i лiтаратурная дзейнасць Тэадора Нарбута, яго сям’я i сядзiба, яго час.Кнiга грунтуецца на архiвах, успамiнах i перапiсцы гiсторыка.На першай вокладцы – здымак касцёла y Эйшышкес (Эйшышкi), пабудаванага па праекту Тэадора Нарбута.

Тэадор Нарбут
Навуковая i лiтаратурная дзейнасць, сям’я i сядзiба, яго час

Леанiд Лаyрэш

© Леанiд Лаyрэш, 2025

ISBN 978-5-0065-9428-9
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Гiсторыя сям'i Нарбутаy сыходзiць каранямi y вельмi далёкiя часы. Сярод прадстаyнiкоy гэтага роду мелiся вайскоyцы, палiтыкi, пiсьменнiкi i гiсторыкi. Асаблiвае месца сярод iх займае Тэадор Нарбут. У 1854 г. гiсторык, публiцыст i выдавец Адам Кiркор пiсаy: «Усе адукаваныя краiны Еyропы ганарацца сваiмi гiстарыёграфамi, i y кожнай з краiн вельмi мала ёсць асоб, працы якiх сталi гонарам свайго края. Аддаючы належную пашану мiнулым i сучасным працаyнiкам на гiстарычнай нiве, шчыра прызнаемся, што y нашай лiтаратуры мы можам ганарыцца толькi двума асобамi, заслугай якiх з'яyляецца стварэнне вялiкiх i маштабных прац, у якiх выкладаецца гiсторыя нашай краiны. Гэта Адам Нарушэвiч[1 - Адам Тадэвуш Станiслаy Нарушэвiч (1733, Лагiшын, Пiнскi павет – 1796, Янаy-Падляшскi) – фiлолаг, гiсторык, перакладчык, паэт i празаiк.] i Тэадор Нарбут. Але першы меy шчодрую падтрымку караля Станiслава Аyгуста, багацце матэрыялаy i такога здольнага i працавiтага памочнiка як Альбертрандзi[2 - Ян Альбертрандзi (1731—1808) – гiсторык, публiцыст. Нарадзiyся y Варшаве. Працаваy у езуiцкiх калегiумах у Пултуску, Плоцку, Нясвiжы, Вiльнi. Меy шэраг царкоyных пасад, з 1796 г. – бiскуп зенапалiтанскi. Збiраy крынiцы па гiсторыi Рэчы Паспалiтай у архiвах i бiблiятэках Рыма, а таксама Швецыi, куды яны былi вывезены, галоyным чынам, пад час шведскiх войнаy. Пакiнуy вялiкую навуковую спадчыну y сферы гiсторыi i нумiзматыкi. Адзiн з заснавальнiкаy i кiраyнiкоy Таварыства аматараy навук.], пры гэтым, ён, пачаyшы пiсаць гiсторыю, зрабiy толькi палову працы – старасць спынiла яго пяро. Тэадор Нарбут сам распачаy i сам закончыy (скажам гэта смела) сваю вялiкую справу. Сваiмi намаганнямi i за свой кошт, праз археалагiчныя раскопкi i пошукi y далёкiх архiвах ён стварыy гiсторыю ВКЛ i праклаy дарогу для яе даследчыкаy у будучынi. І нават сёння, калi яго галава yжо пасiвела, ён з маладой энергiяй заканчвае i yдасканальвае розныя часткi сваёй манументальнай працы. Сапраyдны творца лiтоyскай гiсторыi, ён усiм сваiм жыццём паказаy, што можа зрабiць адзiн чалавек з рашучым i нязломным характарам. Дзевяць тамоy ягонай гiсторыi даюць яму безумоyнае права на славу i вядомасць. Ён шчаслiвы, бо пры сваiм жыццi yбачыy плён сваёй працы i адчуy пашану землякоy. Вывеy лiцвiнаy з цёмнай, нязведанай пячоры i прайшоy з iмi ад паганскай калыскi да хрысцiянкай Рэчы Паспалiтай. Шмат гадоy прысвяцiy карпатлiвай працы па зборы матэрыялаy нашай таямнiчай мiнуyшчыны, перш чым з гэтага амаль што нiкiм не кранутага хаосу, выкрышталiзавалася гарманiчнае цэлае – гiсторыя роднай зямлi, якую ён, як самы каштоyны скарб, падараваy сваiм суайчыннiкам»[3 - Jan ze Sliwina [Kirkor A. H.]. [Wszystkie o?wiecone kraje Europy…] // Gazeta Warszawska. 1854. №. 42. S. 4.].

Пра Тэадора Нарбута i яго сям'ю я пiсаy i раней[4 - Гл: Лаyрэш Леанiд. Тэадор Нарбут – папулярызатар найноyшых дасягненняy прыродазнаyства // Лiдскi Летапiсец. 2014. №4 (68). C. 12—13; Лаyрэш Леанiд. Людвiк Нарбут // АСОБА І ЧАС. Беларускi бiяграфiчны альманах. Выпуск 6. Мiнск, 2015. С. 74—105; Лаyрэш Леанiд. Тэадор Нарбут у падзеях 1812 года // Наша Слова. №14 (1425), 3 красавiка 2019; Лаyрэш Леанiд. Новае пра Тэадора Нарбута i яго сям’ю // Лiдскi Летапiсец. 2021. №3—4 (95—96). С. 52—59; Лаyрэш Леанiд.Тэадор Нарбут: жыццяпiс без прэтэнзii на паyнату. Да 240-годдзя з дня смерцi гiсторыка // Лiдскi Летапiсец. 2024. №1—2 (105—16). С. 31—74.], гэта кнiга падсумоyвае папярэднюю працу. У значнай ступенi яна грунтуецца на перапiсцы доктара Анiцэта Рэнiера з гiсторыкам, iнфармацыi Уладзiслава Сыракомлi пра яго калекцыю, архiве яго дачкi Тэадоры Манчунскай[5 - [MONCZUNSKA Z NARBUTTОW, Teodora]. Zapiski cоrki s. p. Teodora Narbutta z papierоw, [apie 1880 m.] Lietuvos valstybes istorijos archyvas (LVIA), f. 1135, ap. 11, b. 19, lap. 1r—137v. Далей – ДГАЛ (Дзяржаyны гiстарычны архiy Лiтвы). Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19.], успамiнах Камiлы Юрэвiч з Нарбутаy[6 - [JUREWICZOWA Z NARBUTTОW, Kamilla]. Wspomnienie o Dziejopisie Litwy Teodorze Narbucie, 1875 m. ap. 11, b. 4, lap. 103r—105v. Далей – ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 4.] i г. д. Сканы нявыкарыстаных да гэтага часу y беларускай гiстарыяграфii вельмi карысных тэкстаy Манчунскай i Юрэвiч, аплацiy мой сын, за што яму вялiкi дзякуй.
Архiy Тэадоры Манчунскай складаецца са 142 сканаy здвоеных старонак, якiя на жаль, не з'яyляюцца паслядоyным, наратыyным тэкстам. Галоyным зместам архiва ёсць вершы яе бацькi, розныя яго ненадрукаваныя y прэсе артыкулы, метэаралагiчныя заyвагi, а таксама yрыyкавыя yспамiны самой Манчунскай пра сям'ю (гэтыя yспамiны амаль што цалкам выкарыстаны y кнiзе) i раней не надрукаваны тэкст самога Тэадора Нарбута пра яго род, якi цалкам прыводзiцца y дадатках.
Успамiны Камiлы Юрэвiч з Нарбутаy, падобна, напiсаны як артыкул для перыёдыкi, у iм шмат агульнавядомай iнфармацыi, але яе тэкст карысны перш за yсё асабiстым поглядам аyтаркi i цiкавымi заyвагамi пра далёкага сваяка, якiм быy для яе Тэадор Нарбут.
Шмат новай i грунтоyнай iнфармацыi дае нам аналiз шматгадовай перапiскi з доктарам Анiцэтам Рэнiерам, з якiм Тэадор Нарбут моцна сябраваy. Пераклад перапiскi надрукаваны y часопiсе «Лiдскi летапiсец»[7 - Гл: Лiдскi летапiсец. 2024. №3 (107); Лiдскi летапiсец. 2024. №4 (108).].
Заснавальнiк рода Рэнiераy у Лiтве прыбыy да нас з Францыi y 1646 г. Сябар Нарбута Анiцэт Рэнiер вывучаy медыцыну y Вiленскiм унiверсiтэце. Яшчэ не закончыyшы унiверсiтэт, як лекар прынаняy удзел у паyстаннi 1831 г. Пасля паразы паyстання, разам са сваiм аддзелам, быy iнтэрнiраваны y Прусii але y 1832 г. атрымаy дазвол вярнуцца на радзiму. У 1836 г. атрымаy дыплом урача i хутка стаy знаным у Вiльнi лекарам.
У 1842 г. становiцца членам Вiленскага лекарскага таварыства i прымае на сябе кiраyнiцтва яго медыцынскай бiблiятэкай. Меy на yтрыманнi вялiкую сям’ю i не гледзячы на добры даход, якi давала лекарская практыка, жыy небагата, аб чым у 1843 г. пiсаy Тэадору Нарбуту, з якiм сябраваy: «… не магу yзняцца з беднасцi i нiхто мне y гэтым не дапаможа. Трэба шмат працаваць самаму покуль магу i покуль хапае моцы». Але матэрыяльны стан не перашкаджаy яму думаць пра будучыню края, у тым жа годзе пiсаy Нарбуту: «Колькi мiльёнаy людзей трымаем як быдла… будзем гнiць разам з iмi у чужынскай няволi бо самi гэтаму дапамагаем» а y 1845 г.: «На маiх плячах ляжыць вялiкая адказнасць ад якой я, пакуль хапае сiл, не магу адрачыся»[8 - Fajnhauz Dawid. Ruch konspiracyjny na Litwie i Bialorusi, 1846—1848. Warszwa, 1965. S. 99—100, 129.].
Доктар Рэнiер арганiзаваy у Вiльнi тайную бiблiятэку y якой акрамя дазволеных былi i кнiгi выдадзеныя за мяжой. Потым палiцыя знайшла матэрыялы, грунтуючыся на каторыя даведалася, што бiблiятэка мела 71 чытача – дробная i сярэдняя шляхта, чыноyнiкi, журналiсты, лiтаратары, лекары i iншыя асобы з усёй Беларусi. Чытачом Рэнiера быy i Тэадор Нарбут.

Пачатак жыцця Тэадора Нарбута, служба y войску
Тэадор Нарбут нарадзiyся 8 лiстапада 1784 г. у сядзiбе Шаyры Лiдскага павета, быy сынам Яyхiма i Ізабэлы з Наневiчаy. Выхоyваyся y Лiдскай пiярскай школе, у 1799 г. паступiy на матэматычна-iнжынерны факультэт Вiленскага yнiверсiтэта, якi скончыy у 1803 г.[9 - Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw—Warszawa—Krakоw—Gdansk, 1977. T. XXII. S. 537.; Бломберг Мар'яна Магдалена. Тэадор Матэвуш Нарбут (Остык-Нарбут) з лiдскай зямлi гiсторык Лiтвы, iнжынер i даследчык старажытнасцi, а таксама бацька герояy-паyстанцаy. Варшава – Лiда, 2011. C. 46.]
Нарбут вучыyся y Лiдзе i потым неаднаразова бываy тут. Тэадора Манчунская запiсала цiкавы эпiзод з юнацтва яе бацькi y Лiдзе: «Лiда запомнiлася яму як наша павятовае мястэчка – ён казаy, што там чытаць не yмеюць, але гэты горад займаy сваё месца y гiсторыi нашай сям'i, бо там стаiць касцёл фундацыi Нарбутаy[10 - Маецца на yвазе касцёл кармелiтаy.], калi бацька быy малады, ён прыходзiy у госцi да ксяндза-апата Нарбута[11 - Данiэль Казiмiр Нарбут (?1738—1807) з 1783 па 1801 г. быy лiдскiм дэканам i пробашчам, у 1801 г. гэтую пасаду заняy кс. Вiнцэнты Нарбут. Бацька Данiэля Казiмiра Нарбута – Казiмiр Нарбут быy прадзедам Тэдора Нарбута, а дзед Ігнацый – родным братам Данiэля Казiмiра Нарбута, такiм чынам Тэадор – яго yнучаты пляменнiк.]. Ксёндз любiy паразмаyляць, а людзi шмат казалi пра яго грошы […].
Засталiся y маёй памяцi гiсторыi якiя бацька апавядаy пра Лiду: «Пасля смерцi ксяндза-апата, казалi, што ён недзе закапаy бочкi з золатам, i таму яго маладыя пляменнiкi, мiж iмi i я, шукалi бочкi па схованках». Тэадор спынiyся на думцы, што скарб можа быць схаваны y склепе пад касцёлам. Таму быy парушаны апошнi прытулак памерлых, i адзiн з нябожчыкаy, пругкi i лёгкi, скочыy Тэадору на грудзi. «У мяне перахапiла дух», – казаy бацька, але потым, агледзеyшыся, ён зразумеy, што «высахшы як трэска нябожчык, вельмi лёгкi i цвёрды, паyстаy перад мной як струна, калi я наступiy на яго стапу». Аказалася, што тутэйшае паветра i сухая зямля yтрымлiвае yсе целы нябожчыкаy у падобным стане. Пасля гэтага здарэння пошукi закончылiся – золата не знайшлi, … але страху нацярпелiся. Дух апата вартаваy сваё золата i не жадаy, каб нехта са сваякоy яго знайшоy. Расказы пра духаy былi яго любiмай тэмай»[12 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 22 – 23.].
Адам Кiркор падае наступную кароткую бiяграфiчную даведку: «Тэадор Остык Нарбут герба Трубы, нарадзiyся 8 лiстапада 1784 г. у спадчынным маёнтку Шаyры Лiдскага павета. У 1799 г. паступiy у Галоyную лiтоyскую школу (г. з., унiверсiтэт – Л. Л.), дзе пад кiраyнiцтвам Гуцэвiча i (Мiхала) Шульца вывучаy матэматычныя навукi, цывiльную i вайсковую архiтэктуру. У 1803 г. ён накiраваyся y Пецярбург i там пачаy сваю вайсковую кар'еру y якасцi iнжынера. Некаторы час выкладаy у 2-гiм кадэцкiм корпусе, у 1807 г. атрымаy багнетную рану пад Астраленкай i пад Тыльзiтам рану y левую руку з ружжа. Падчас вайны y Фiнляндыi y 1808 г. пад г. Або (зараз, г. Турку y Фiнляндыi. – Л. Л.) Нарбут атрымаy цяжкую траyму галавы, якая прывяла да страты слыху. Потым служыy у эскадры y бухце балтыйскага порта i, калi яна была заблакаваная, для яе абароны будаваy артылерыйскiя батарэi на востраве Руген. У 1810 i 1811 гг. займаyся праектаваннем Бабруйскай фартэцы, месцазнаходжанне якой указаy першым. Гiдратэхнiчныя працы аслабiлi яго здароyе i цалкам пазбавiлi слыху, якi так нiколi больш i не вярнуyся. Перад вайной з Напалеонам (1812 г.) Нарбут пакiнуy вайсковую службу i вярнуyся y родны дом»[13 - Jan ze Sliwina [Kirkor A. H.]. [Wszystkie o?wiecone kraje Europy…].].
Калi Нарбут працаваy выкладчыкам у 2-гiм кадэцкiм корпусе, ён адначасова паглыбляy сваё iнжынернае майстэрства пад непасрэднай апекай ваеннага iнжынера Аyрэ. Гэты знакамiты выкладчык звяртаy сваю yвагу на асаблiва адораных i накiроyваy iх на ваеннае будаyнiцтва. Нарбута цiкавiлi фартыфiкацыi, ён вывучаy iх гiсторыю i практычнае праектаванне. Потым Тэадор перайшоy на працу y iнжынерны дэпартамент Вайсковага мiнiстэрства i быy прызначаны да службы y дырэктара генерала Сухтлена. У 1804 г. быy уключаны y камiсiю, якая працавала пад кiраyнiцтвам прускага гiдратэхнiка Я. А. Эйтэльвейна над праектам рэгуляцыi Нёмана на yсiм яго працягу, якi тады быy гранiцай з Прусiяй. У адным з тамоy сваёй знакамiтай працы Нарбут так успамiнае гэтую справу: «Я сам, выконваючы абавязкi iнжынера па гiдраyлiчных працах на рацэ Нёман, у вынiку падпiсанай Найвышэйшай канвенцыi памiж Расiяй i Прусiяй у 1804 годзе на чале з Камiсiяй абедзвюх дзяржаy, якую узначальваy знакамiты гiдраyлiк Я. А. Эйтэльвейн, меy магчымасць пазнаць мясцовасцi гэтай вялiкай ракi ад вытоку да вусця i маю сёння пад рукой неабходныя мне матэрыялы». Нарбут, несучы сваю службу на працягу двух гадоy, вызначыyся стараннасцю i шматлiкiмi тэхнiчнымi прапановамi i атрымаy чын падпаручнiка[14 - Бломберг Мар'яна Магдалена. Тэадор Матэвуш Нарбут (Остык-Нарбут) з лiдскай зямлi гiсторык Лiтвы, iнжынер i даследчык старажытнасцi, а таксама бацька герояy-паyстанцаy. C. 46—47.].
Да важнага y жыццi гiсторыка 1812 г. вернемся пазней, а зараз я падам некалькi эпiзодаy з бiяграфii нашага земляка, якiя па памяцi запiсала яго дачка Тэадора Манчунская: «Думка пра смерць i вечнасць уласцiва маладому веку <…>. Мой бацька расказваy, як пры будаyнiцтве Бабруйскай фартэцы ён адчуy Божую волю. У балотах бацька прамачыy ногi i захварэy на гарачку y бязлюднай мясцовасцi, дзе не было лекара. Хвароба стала небяспечнай, яна скруцiла яго так, што ён ужо не падаваy нават i прыкмет жыцця, i толькi думка яго была свабоднай i яна вяла яго да Бога – ён думаy пра вечнасць, бачыy ужо яе мяжу i з цiкавасцю чакаy хвiлiны, калi на тым боку магiлы ён паyстане перад мiласэрным – ужо чуy ваенную музыку на сваiм пахаваннi, i дух кружыy каля яго – падчас гэтых важных дум пра вечнасць прыехаy суседнi поп[15 - Верагодна, гэта быy грэка-каталiцкi святар.] i адпеy яго перад смерцю.
Святар не ведаy, да якой рэлiгii належыць Нарбут, бо той ужо не мог размаyляць i разважаць, а яго жаyнеры гэтага таксама не ведалi. Поп адпеy хворага i быy спакойны за яго душу, напiсаy толькi вялiкiмi лiтарамi крэйдай на шыльдзе: «ПАМРЭ». Але хворы гэтага yжо бачыць не мог.
Пасля гэтага, жаyнеры якiя заставалiся y халоднай хаце, прыкрылi яго тонкай тканiнай, i Нарбут зноy пачаy адчуваць вечнасць. Рукi яму склалi крыжам, а ногi скруцiлi памiж сабой. Аднак ён хутка пачуy падарожны званочак i ачнуyся – але мог толькi круцiць галавой. Своечасова прыехаy палкавы доктар, выклiканы верным слугой Нарбута, каб адагрэць i адхукаць хворага, чым i yратаваy прыгаворанага ад смерцi.
Бацька любiy апавядаць пра гэтыя хвiлiны, вера y несмяротнасць душы, якую ён меy, змянiла тады яго аблiчча, бо здавалася, што y гэты момант яго душа сваiмi вачамi бачыла свой шляхетны, спакойны, апошнi прытулак.
Пасля гэткага дрэннага лячэння, ён цалкам страцiy здароyе, да таго ж сказалася кантузiя yзiмку пад Або y 1808 г. ад гарматнай кулi (шрапнелi), калi толькi праз 24 гадзiны пасля ранення яго паклалi на воз, высланы гарохам i разам з iншымi раненымi вывезлi з поля бiтвы. На возе Нарбут адчуy вялiкае жаданне з'есцi гарох, стручкi якога ляжалi пад iм. «Гэты павiнен выжыць», – сказаy шведскi афiцэр. – «Бо есць гарох». Шведская мова падалася яму здалёк падобнай да тых моy, якiя ён ведаy. Пасля лёгкай гарачкi, ён паздаравеy i вольна хадзiy па горадзе. Праз нейкi час яго памянялi на палонных, але пасля гэтай раны атрымаy цяжкi галаyны боль i амаль што страцiy слых. На пачатку меy далiкатнае вуха – найменшы шэлест падаваyся яму стрэлам, але такi стан, падобна, трымаyся толькi два гады, ажно да вышэй апiсанага здарэння на Бабруйскiх балотах. Планы Бабруйскай фартэцы ён потым перадаy французскаму маршалу Басано, герою, пра якога бацька не мог забыць да канца свайго жыцця. Напалеон меy такую харызму, што yсе, хто яму служыy, заставалiся вернымi яму да смерцi[16 - У цяжкiя моманты 1814 г. Напалеона здрадзiлi нават самыя блiзкiя да яго маршалы.].
Любiy Бабруйск [фартэцу] як сваё тварэнне, i адзiн са знаёмых нам афiцэраy, доктар Сабаткоyскi, у 1862 г. пiсаy да сястры: «Раскажу шаноyнаму дзеду, пану Тэадору Н., што y Бабруйску мы пiлi за яго здароyе»»[17 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 17 адв. – 19 адв.].
Падчас даследавання мясцовасцi, якая магла быць прыдатная для размяшчэння Бабруйскiх умацаванняy, Тэадор Нарбут, займаючыся iнжынернай працай, заyважыy у раскапанай зямлi невядомыя прадметы i зразумеy, што яны паходзяць з даyнiх часоy. Адначасова звярнуy увагу на курганы i занатаваy у адным са сваiх першых артыкулаy: «…памiж рэкамi Друць i Беразiна, на левым беразе Дняпра ад Магiлёва да ракi Сож i да Рагачова звярнуy увагу на курганы».
Трэба сказаць, што за сваю вайсковую службу Тэадор Нарбут меy шэраг узнагарод, стаy кавалерам ордэна св. Уладзiмiра 4 ступенi, кавалерам ордэна св. Ганны 4 ступенi i за будаyнiцтва цвердзi y Бабруйску y 1809 г. кавалерам ордэна св. Ганны 2-й ступенi.

Пасля выхаду y адстаyку Нарбут вярнуyся y свае yладаннi y Шаyрах i прысвяцiy сябе даследаванням мiнуyшчыны роднага краю, хаваючыся ад французаy. Па iншай версii, ён дачакаyся адступлення царскiх войскаy i далучыyся да Напалеона. Згадванне яго дачкой французскага маршала Басано, пацвярджае гэтую версiю бiяграфii, згодна з ёй Нарбут не хаваyся y адстаyцы ад французаy, а y 1812 г. выступiy за аднаyленне ВКЛ на баку Напалеона, пра што пiсала i яго дачка: «Пра сваё жыццё y 1812 г. ён расказваy мне з запалам. Праз шмат гадоy ён з дрыжачымi вуснамi апавядаy, што заyсёды тады меy надзею на лепшую будучыню»[18 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 113.].

Усе бiёграфы Тэадора Нарбута паведамляюць дзве версii абставiн жыцця гiсторыка y 1812 г. Па адной з iх, ён цiхамiрна жыy у сваiх родных Шаyрах i займаyся гiсторыяй нашага краю. Па другой версii, 1812 г. для Нарбута быy напоyнены падзеямi i неверагоднымi ваеннымi прыгодамi[19 - Бломберг Мар'яна Магдалена. Тэадор Матэвуш Нарбут (Остык-Нарбут) з лiдскай зямлi гiсторык Лiтвы, iнжынер i даследчык старажытнасцi, а таксама бацька герояy-паyстанцаy. С. 48.].
Польскi бiяграфiчны слоyнiк[20 - Polski Slownik Biograficzny. Т. XXII. S. 537.] коратка пiша пра другую версiю падзей 1812 г., як пра магчымую i грунтуе яе толькi на кнiзе Зоф'i Кавалеyскай «Дзеi паyстання Лiдскага…»[21 - Гл: Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Wilno, 1934. Пераклад кнiгi y свой час быy надрукаваны y газеце «Наша Слова» №18 (1533), 5 траyня 2021; №19 (1534), 12 траyня 2021; №20 (1535), 19 траyня 2021; №21 (1536), 26 траyня 2021; №22 (1537), 2 чэрвеня 2021; №23 (1538), 9 чэрвеня 2021; №24 (1539), 16 чэрвеня 2021; №25 (1540), 23 чэрвеня 2021; №26 (1541), 30 чэрвеня 2021; №27 (1542), 8 лiпеня 2021; №28 (1543), 15 лiпеня 2021; №29 (1544), 22 лiпеня 2021; №30 (1545), 29 лiпеня 2021; №31 (1546), 5 жнiyня 2021; №32 (1547), 12 жнiyня 2021; №33 (1548), 19 жнiyня 2021; №34 (1549), 26 жнiyня 2021; №35 (1550), 2 верасня 2021.).]. Зоф'я Кавалеyская з Лянтоyскiх (1853—1918) нарадзiлася y в. Малыя Бакшты сучаснага Маладзечанскага раёна i yсё жыццё займалася фалькларыстыкай i этнаграфiяй, даследавала паyстанне 1863 г., з'яyлялася аyтаркай шэрагу кнiг i артыкулаy. Тэксты Кавалеyскай грунтавалiся на яшчэ жывой памяцi жыхароy Лiдчыны пра падзеi 1863 г., на асабiстых кантактах i размовах з дачкой гiсторыка Тэадорай Манчунскай i яго сынам Баляславам Нарбутам. Яе кнiга друкавалася як серыя артыкулаy пра паyстанне на Лiдчыне y газеце «Дзённiк Вiленскi»[22 - Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego.Wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Dziennik Wilenski. 1934. №2, 4, 5, 7—11, 13—15, 17, 18, 21—25, 28, 29, 31, 32, 35—39, 41—43, 45, 46, 49—53, 56, 57, 56, 57.] i потым была выдадзена асобнай кнiгай.
Кнiга Кавалеyскай мае шэраг дробных недакладнасцяy i мастацкiх перабольшванняy, якiя y цэлым не псуюць яе вялiкую каштоyнасць, бо сур'ёзных, сутнасных памылак праца не мае, i я схiльны лiчыць нiжэй прыведзеныя факты бiяграфii Нарбута дастаткова верагоднымi.
Зоф'я Кавалеyская пiша, што Тэадор Нарбут, як i yся наша шляхта чакаy прыходу французаy як збаyлення. Свае надзеi i пачуццi ён выказваy ва yзнёслых вершах. У адным з тагачасных твораy Нарбут апавядае пра сустрэчу на Замкавай гары y Вiльнi з духам Лiздзейкi. Першае, што робiць дух, прыняyшы вобраз арцыкаплана y такi важны для Лiтвы момант, – знiмае з галавы Тэадора ненавiсны трохкутны вайсковы капялюш. Гэты паэтычны твор доyгi час захоyваyся y сям'i i загiнуy падчас падзей 1863 г.
У 1812 г. Тэадор Нарбут знаходзiцца y складзе рускага штаба y Вiльнi, куды перад самым пачаткам вайны прыехаy цар Аляксандр I. Калi Напалеон перайшоy Нёман, рускi штабны афiцэр аyстрыйскага паходжання Морыц Кацэбу (потым стане генерал-лейтэнантам) паведамiy ваеннаму iнжынеру Нарбуту пра тое, што маецца загад заyтра, на ранiцы, пакiнуць старажытную сталiцу Лiтвы.
– Што думаеш рабiць? – запытаy Кацэбу.
– Схавацца i застацца тут, – шчыра адказаy Нарбут. – Можа сваiм на што-небудзь прыдамся.
Калi рускiя войскi пакiдалi горад, усе дзверы дамоy былi зачынены, а вокны завешаны – горад як быццам вымер. Нарбут схаваyся y знаёмага купца, i падчас хаосу адступлення яго адсутнасць пры штабе не была заyважана. З першым промнем узыходзячага сонца y Вiльню yвайшоy французскi авангард на чале з аддзелам уланаy князя Радзiвiла. Горад умомант абудзiyся ад сну, адчынялiся дзверы, вокны i людскiя сэрцы. Месцiчаy ахапiy шалёны энтузiязм. Жанчыны кiдалiся да коней, гладзiлi i нават цалавалi iх.
Падхоплены на вулiцах людскiмi натоyпамi, Нарбут выпадкова патрапiy у нейкую невялiчкую крамку, дзе зусiм змучаны затрымаyся на хвiлiнку. На стале y краме ляжалi пашарпаныя старыя лiсткi, i аматар гiсторыi, як быццам, пазнаy рэшткi «Дыярыуша крыжацкiх дарог на Лiтве»[23 - Верагодна, размова iшла пра тое, што было выдадзена y 6-цi тамах у Германii, з 1861 па 1874 гг. пад назвай «Scriptores rerum Prussicarum. Die Geschichtsquellen der preu?ischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft».]. Думаю, што менавiта y гэтым месцы Кавалеyская фантазiравала, цi памылялiся дзецi Тэадора Нарбута, пераказваючы ёй гэтую гiсторыю з «Дыярыушам…». Тым не менш, даследчыца паведамляе, што Нарбут паспеy нават нешта занатаваць са старога дакумента.
Выйшаyшы з крамкi, гiсторык пабег да Зялёнага моста – менавiта там усе чакалi Напалеона. Імператар сядзеy на вялiкiх бэльках i наглядаy за работай сапёраy якiя будавалi мост цераз Вiлiю – стары мост, пакiдаючы горад, спалiлi расейцы. За ракой, падпаленае казакамi, гарэла прадмесце разам са складамi збожжа. Каля Напалеона, аточанага цесным колам маршалаy i ад'ютантаy, стаяy тутэйшы настаяцель айцоy-пiяраy ксёндз Глагоyскi[24 - Станiслаy Мараyскi пiсаy: «Правiнцыял пiяраy кс. Глагоyскi, паважаны, выхаваны y Рыме вучоны, той самы, якi так доyга размаyляy з Напалеонам на Зялёным мосце y 1812 г.…» – гл: Morawski Stanislaw. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie (1818—1825). Warszawa, 1924. S. 361—362.]. Нарбут звярнуyся да ксяндза па дапамогу i расказаy яму, што хоча працаваць перакладчыкам, бо ведае дзевяць еyрапейскiх моy. Напалеон на хвiлiну павярнуy галаву… Сталёвыя вочы yважлiва агледзелi постаць Нарбута, iмператар загадаy прыняць яго y канцылярыю мiнiстра Басано[25 - Юг-Бернар Марэ (1763—1839) – французскi дыпламат, журналiст, адвакат, палiтык i дзяржаyны дзеяч, у 1811—1813 гг. мiнiстр замежных спраy, у 1834 г.. прэм'ер-мiнiстр. З 1809 г. насiy ганаровы (беззямельны) тытул герцага Басано.] i болей не звяртаy увагi на просьбiта. Нарбут атрымаy абмундзiраванне i грашовае забеспячэнне – дзесяць франкаy у дзень, сiвую кабылу для раз'ездаy i грошы на яе yтрыманне. А большага ён i не жадаy.
Ганна Патоцкая (з Тышкевiчаy) пiсала пра герцага Басано: «Дасягнуyшы высокага становiшча y той час, калi кар'еры наогул рабiлiся з надзвычайнай хуткасцю, герцаг Басано быy, верагодна, адзiны, у кiм не засталося нiчога, што нагадвала б пра яго сцiплае паходжанне, але з iншага боку, ён не злоyжываy дасягнутым iм высокiм становiшчам. Яго манеры, касцюм, размова, наогул усё, за выключэннем яго неймаверна тоyстых лытак, насiла адбiтак радавiтасцi. Праyда, ён не адрознiваyся шыратой i тонкасцю розуму, як Талейран, але затое, валодаючы дзiyным тактам i рэдкай пранiклiвасцю, меy права трымаць галаву высока сярод выдатных людзей, якiя атачалi Напалеона. Акрамя таго, ён быy незвычайна сумленны i бездакорны чалавек»[26 - Графиня Потоцкая. Мемуары. Москва, 2005. С. 97.].
Было многа работы. Герцаг Басано ажыццяyляy знешнi нагляд за дзейнасцю новага yрада адноyленага ВКЛ i адначасова кiраваy замежнымi справамi Францыi. Як намеснiк iмператара, ён змагаyся з непаваротлiвасцю i спрэчкамi памiж французскiм камандаваннем i лiтоyскiм урадам. Канцылярыя Басано атрымоyвала палiтычная i дыпламатычныя паперы рознай важнасцi, сюды прыходзiлi прыватныя петыцыi, iшла прыватная карэспандэнцыя. Усё гэта патрэбна было прачытаць, зарэгiстраваць у кнiзе i перакласцi. Герцаг Басано yвесь час, часта нават уначы, меy пытаннi i даручэннi, i паколькi Нарбут быy глухi, дык даваy яму пiсьмовыя загады. Часта Нарбута пасылалi з важнымi заданнямi, якiя ён сумленна выконваy i таму здабыy давер князя i павагу калег.
Але хутка французскiя войскi пачалi адступаць. Нарбут не пакiдаy Вiльнi i з вялiкiм неспакоем назiраy за тым, як з галоyнага iмператарскага штаба наплываюць туманныя загады i няясныя рапарты. Злавесныя весткi прыходзiлi y Вiльню з хуткасцю тэлеграфа, якога y той час яшчэ не было. У канцылярыi герцага Басано нарастаy хаос. Напалеон таемна прамчаyся праз Вiльню i накiраваyся y Парыж. За Напалеонам спешна рушыy увесь штаб. Ваенная эпапея заканчвалася.
Разам з канцылярыяй Басано, пацягнуyся за Нёман на сваёй Сiyцы i Нарбут. Але yжо каля Аyгустова ён зразумеy, што не можа бадзяцца недзе на чужыне, i вырашыy застацца на Радзiме. Павярнуy Сiyку i паехаy да свайго сваяка Прота Нарбута, якi жыy тут недалёка. Прот – сын вядомага прыгажуна Нарбута, якi быy аздобай салона на «чацвярговых абедах»[27 - На «чацвярговых абедах» караля з найблiжэйшымi паплечнiкамi, падданым падаваyся прыклад ашчаднасцi i цвярозасцi. Нейкага «прыгожага Нарбута» на чацвярговым абедзе згадвае Клемянцiна Хофман у апавяданнi «Obiad Czwartkowy». – гл: Wybоr dziel Klementyny z Tanskich Hofmanowej. Wydanie jubileuszowe. T. VI. Krakоw, 1898. S. 153.] караля Станiслава Панятоyскага.


Юзаф Азямблоyскi. Партрэт Тэадора Нарбута

Спадар Прот i яго дачка Клемянцiна прынялi Тэадора са старалiцвiнскай гасцiннасцю, i гiсторык змог адпачыць тут ад перажытага. Час бавiлi гутаркамi пры камiне. Клямуся, займаючыся вышыyкай, уважлiва слухала сваяка i выходзiла толькi, каб у стайнi папесцiць нарбутаву Сiyку.
Тым часам рускiя войскi шукалi дэзерцiраy. Чуйнае вушка Клямусi з непакоем прыслухоyвалася да yсiх чутак. І аднойчы яна прыбегла з весткай пра наблiжэнне казакаy. Сiyка стаяла каля ганка пад сядлом, але казакi yжо yязджалi праз браму. Вершнiк адным скокам пераадолеy плот i паскакаy да лесу. За iм пагналiся казакi – яны сыпанулi yздагон градам куль. Некалькi куль патрапiла y Сiyку, i яна звалiлася каля зарослага густым чаротам возера. Тэадор схаваyся i перасядзеy тут да ночы, але кулi яшчэ доyга свiсталi над чаротам.
Калi yсё сцiхла i начны змрок ахiнуy зямлю, Нарбут выйшаy са схованкi i асцярожна скiраваyся да блiжэйшай плябанii. Ксёндз-пробашч сам адчынiy яму дзверы i правёy унутр. Потым пераапрануy Тэадора парабкам i, пасадзiyшы як вазнiцу на вазок, загадаy, як быццам везцi ксяндза да хворага. Праз некаторы час яны стаялi перад леснiчоyкай. Ксёндз паставiy Святы Сакрамант на стол, паклiкаy усю сям'ю леснiка i загадаy iм прысягнуць, што яны не здрадзяць таму, каго ён прывёз, схаваюць i зберагуць яго y сябе. Прысягнулi yсе.
У лясной глушы сярод сумленных людзей Нарбут адчуваy сябе y бяспецы. Было дамоyлена, што калi Тэадор пойдзе кудысьцi з хаты, а y яе прыйдзе нехта чужы, дык на знак небяспекi будуць вывешаны белыя хусткi. Кавалеyская пiша, што менавiта тут, у лясной цiшы, Тэадор Нарбут i задумаy напiсаць свае будучыя тэксты i пачаy збiраць старалiцвiнскiя легенды i паданнi.
Час ад часу леснiчоyку наведваy спадар Прот Нарбут, а яго дачка выкупiла y казакаy шкуру Сiyкi i загадала пашыць з яе доyгi дарожны куфэрак, у якiм гiстарыёграф Лiтвы потым усё жыццё захоyваy свой французскi мундзiр, лiсты герцага Басано, загады Напалеона i iншыя сувенiры тых часоy.
У наступным годзе цар Аляксандр І абвясцiy амнiстыю для yсiх удзельнiкаy ваеннай драмы. Нарбут звярнуyся па ласку манарха i атрымаy звальненне са службы i пагашаную за yвесь час адсутнасцi на службе грашовую запазычанасць.
Менавiта згадка пра гэтыя грошы, атрыманыя за той час, калi Нарбут служыy Напалеону а потым хаваyся, дадае веры ва yсю гэтую гiсторыю, робiць больш яе сапраyднай i жыццёвай. Гэтага не прыдумаеш, а калi захочаш напiсаць гiсторыю пра «сапраyднага героя», дык не будзеш узгадваць, што ён узяy грошы за той час, калi служыy супраць таго, хто iх выплацiy. Тут усё па-нашаму – «б'юць – бяжы, даюць – бяры».

Пасля амнiстыi Нарбут вярнуyся y Шаyры.
А калi падраслi дзецi, гiсторык з-пад страхi часам выцягваy куфар са шкуры сваёй Сiyкi, у якiм стары прыхiльнiк Напалеона хаваy памятныя рэчы тых часоy, паважна вымаy iх i yзрушана раскладваy вакол сябе. Дзецi з вялiкiм хваляваннем пачцiва маyчалi i слухалi бацьку, а потым нават падносiлi да вуснаy яго скарбы. Найбольш хваляваy Тэадора стары мундзiр, сукно на iм паблякла, але yсё яшчэ блiскучыя эпалеты будзiлi прывiды 1812 г. – часоy яго маладосцi i надзеi. «Старога прыяцеля», як называy ён свой мундзiр, гiсторык нават ушанаваy вершам, якi пачынаyся гэтак:
Калi я yсё страцiy падчас краёвых бур,
Ты адзiн са мной застаyся, мой стары мундур!
Ты блiшчаy на мне y часы,
калi Край быy у патрэбе,
Я ж рызыкоyна падстаyляy пад кулi сябе i цебе.
Знiклi мае прыгожыя днi,
як дым у начных ценях знiкае,
Але той усё ж шчаслiвы, хто yспамiны мае.
Тэадор Нарбут жыy гэтымi yспамiнамi i мацаваyся iмi да позняй старасцi, пры гэтым часта паyтараy: «О, лёс! Хто меy цябе y нашым краi…»[28 - Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego. S. 4—7, 10.].
Такога кшталту расказы Зоф'я Кавалеyская магла пачуць ад дзяцей Тэадора Нарбута, i дадатковую веру y верагоднасць усiх гэтых прыгод у 1812 г. дадае аyтэнтычны верш Тэадора пра мундзiр.

Пiкантнамi рысамi жыцця маладога Нарбута ёсць яго yдзел у дзейнасцi таварыстваy шубраyцаy[29 - Шубраyцы (Szubrawcow towarzystwo – «Таварыства прахвастоy» ад. пол. szubrawiec – шэльма, лайдак) – саманазва членаy лiтаратурнага лiберальнага асветнiцкага грамадства, якое iснавала 1817—1822 i 1899—1914 гг. Шубраyцы выдавалi сатырычную газету «Wiadomosci Brukowe» («Бруковыя ведамасцi»), дзе высмейвалi тагачасны лад, патрабавалi прававой роyнасцi людзей перад законам i г. д. Стыль публiкацыя насiy вясёлы i задзiрлiвы характар. Рэдактарамi газеты былi І. Ляхнiцкi i К. Контрым. У гэтай газеце у 1816 г. свае першыя гумарыстычныя нарысы публiкаваy малады В. Сянкоyскi, гiстарычныя апавяданнi пра мiнулае І. Ходзька, вершы А. Гарэцкi i Томаш Зан.] i масонаy – у Лiтоyскiм нацыянальным музеi захоyваецца аздобленая масонскай сiмволiкай шклянка з выгравiраваным надпiсам «Тэадор Нарбут» i годам – 1817.

Жыццё y маёнтку Шаyры
Маёнтак Шаyры y 1844 г. меy 77 прыгонных сялян, браты Нарбуты (Тэадор, Адольф i Ксаверый – сыны Яyхiма) валодалi iм разам[30 - Malewski Czesslaw. Wykaz alfabetyczny z 1844 r. majatkоw pow. Lidzkiego // Ziemia lidzka. 2004. №2 (60).]. Маёнтку належалi 860 дзесяцiн зямлi з трыма сялянскiмi вёскамi.
Усе мастацкiя i навуковыя творы Тэадора Нарбута былi напiсаны y Шаyрах – у тым лiку i яго знакамiтая праца «Dzieje starozytne narodu litewskiego» («Гiсторыя лiтоyскага народа», т. 1—9, Вiльня, 1835—1841). Сядзiба стала творчай лабараторыяй i месцам працы гiсторыка, у ёй месцiлася бiблiятэка, калекцыi i збор старажытных рукапiсаy. З акна свайго кабiнета Тэадор бачыy Радуньскi замак, якi штодзень натхняy яго на творчую працу[31 - Narbutt Teodor. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. II. Wilno, 1837. S. 383—384.].
З Шаyроy Нарбут праз лiставанне абмяркоyваy самыя розныя пытаннi – ад эканамiчных да пытанняy вырошчвання льну i канопляy, тут ён перакладаy Гарацыя, Мiгеля дэ Сервантэса i Жан-Жака Русо. Тут пiсалася самабытная паэзiя гаспадара сядзiбы. Тут вялася вялiкая навуковая праца.
Шаyры Тэадора Нарбута, як i Юршышкi Юстына Нарбута i Яшуны Мiхала Балiнскага – у той час былi асаблiвымi, знакавымi месцамi для iнтэлектуальнай часткi нашага грамадства. Гэтыя вельмi спецыфiчныя маёнткi каля Лiды з'яyлялiся эксклюзiyнымi iнтэлектуальнымi астраyкамi, дзе жылi «абшарнiкi-творцы».
Для абшарнiкаy-творцаy значным быy факт валодання сядзiбай, зямлёй, клопат пра yраджай i сялян – усё гэта, разам з навуковымi заняткамi, стварала iх непаyторны быт. Бо беззямельныя частка шляхты, якая асела y гарадах i з часам стала прафесiйнай iнтэлiгенцыяй, была зусiм iншай сацыяльнай групай. Вядома, што гiсторыю пiсалi таксама i сапраyдныя прафесiяналы – прафесары Вiленскага yнiверсiтэта. Але y нашым выпадку Тэадор Нарбут як i яго сваяк Юстын i больш далёкi сусед Мiхал Балiнскi, з'яyлялiся адначасова творцамi i высакароднымi абшарнiкамi, яны сумяшчалi першае i другое – такiх асоб было не шмат.


Максiмiлiян Фаянс. Тэадор Нарбут

Уладары «творчых» маёнткаy жылi па пэyнай схеме, якую можна ахарактарызаваць як «жыццё па Гарацыю». У той час паyсюдна iдэалiзавалi гэтага рымскага паэта i кiравалiся яго думкамi – не толькi чыталi i перакладалi яго творы, але i пераймалi жыццёвы шлях Гарацыя, бо абшарнiкi-творцы, як калiсьцi i сам Гарацый у сваiм знакамiтым маёнтку на рацэ Тыбур (што каля цяперашняга Цiвалi), таксама жылi i тварылi y сваiх маёнтках. У сваёй сядзiбе рымскi паэт атрымлiваy асалоду ад адасобленага жыцця i адчуваy сапраyднае чалавечае шчасце. Творчасць заyсёды займала важнае месца y жыццi вышэйзгаданых абшарнiкаy, але iх нiколi не адпускалi i гаспадарчыя праблемы. Часам, як i Гарацый, гаспадары маёнткаy скардзiлiся на адзiноту i нуду, але калi iм даводзiлася пакiдаць свой дом, яны вельмi хутка сумавалi па iм. Бо толькi yласная сядзiба была тым месцам, куды творца заyсёды хацеy вярнуцца, толькi свая сядзiба заyсёды была сапраyдным прытулкам шляхцiца. Як i Гарацый у маёнтку на Тыбуры, уладальнiкi гэтых сядзiбаy пастаянна сачылi за тым, што адбываецца па-за межамi iх асабiстай прасторы. Іх сядзiбы былi месцам, дзе фiзiчнае жыццё спалучалася з творчасцю, месцам, дзе творца ствараy для сябе аазiс духоyнага супакою i мог жыць па дэвiзе Гарацыя — «Carpe diem…» («Карыстайся (кожным) днём», цi цалкам: «Сarpe diem quam minimum credula postero» – «Карыстайся (кожным) днём i як мага менш спадзявайся на наступны», лац.).
Для абшарнiкаy-творцаy важным было вучэнне Гарацыя аб «разумнай любовi» да радзiмы. Бо рымскi паэт вучыy творцаy, як жыць у складанай палiтычнай сiтуацыi. Гэтым можна патлумачыць «сiндром Гарацыя» – г. зн. проста ашаламляльную колькасць перакладаy твораy рымскага паэта менавiта пасля паyстання 1830—1831 гг., калi папулярнасць Гарацыя дасягнула свайго апагею[32 - Reda Gri?kaite. Dvaras kaip «archyvas»: bajorija ir Lietuvos istorijos tyrimai (XIX a. 4—7 d.) // Metai. 2016. №10. Vilnius. P. 134—135.]. У крытычныя моманты жыцця краiны рымскi паэт заyсёды станавiyся самым чытаным i трактаваным аyтарам. Пераклаy i выдаy кнiгу Гарацыя i наш Тэадор Нарбут[33 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 4. Арк. 105; Ody Horacego, рrelozone nawierszem polskim. Wilno, 1835. W drukarni W. Neumana. T. 1, 2.].

Трэба сказаць некалькi слоy пра партрэты Тэадора Нарбута, якiя адлюстроyваюць асобу гiсторыка падчас жыцця y Шаyрах.
Адам Кiркор у 1854 г. пiсаy: «З радасцю паведамляю, што партрэт гэтага заслужанага ветэрана нашай гiсторыi неyзабаве будзе выдадзены y Варшаве, у вялiкiм зборнiку сп. Фаянса. Вялiкiя заслугi Нарбута, яго вялiкая праца i адданасць навуцы яшчэ больш прываблiваюць нас да яго незвычайнай сцiпласцi, адсутнасцi фанабэрыi i чароyнай прастаты»[34 - Jan ze Sliwina [Kirkor A. H.]. [Wszystkie o?wiecone kraje Europy…].]. Класiчным партрэт Тэадора Нарбута, пра якi паведамляy Кiркор, выканаy вядомы мастак Максiмiлiян Фаянс (1827—1890). Першы раз яго надрукавалi y 1857 г. у альбоме «Вобразы Польшчы» («Wizerunki polskie»)[35 - Wizerunki polskie, rysowa? z natury i litografowa? M. Fajans. Warszawa, nak?adem autora, w Drukarni rz?dowej przy Kom. Rz?d. Sprawiedliwo?ci, 1857. S. 10.]. Лiтаграфiя зроблена паводле фотаздымка, дзеля якога гiсторык двойчы спецыяльна ездзiy у Вiльню да мастака-дагератыпiста. Двойчы таму, што першая фатаграфiя здалася варшаyскаму выдаyцу «недакладнай». Але y вынiку атрымаyся хрэстаматыйны i самы вядомы партрэт Тэадора Нарбута.
Таксама добра вядомы партрэт-лiтаграфiя нашага гiсторыка зроблены Юзафам Азямблоyскiм (1805—1878) паводле малюнка Адольфа Пiварскага (1817—1870). Азямблоyскi быy сталым iлюстратарам твораy Нарбута. Гэтая лiтаграфiя з'явiлася каля 1840—1841 г. па iнiцыятыве Антонiя Марцiноyскага, выдаyца шматтомнiка Нарбута «Гiсторыя лiтоyскага народа», калi iшла падрыхтоyка да друку дзясятага, апошняга, тома твора, якi так i не выйшаy. Партрэт павiнен быy быць размешчаны y кнiзе побач з бiяграфiяй аyтара.
Абодва партрэты пацвярджаюць апiсанне гiсторыка зробленае сваячкай i суседкай Камiлай Юрэвiч з Нарбутаy: «Меy i знешнасць лiцвiна: светлы бландзiн з вялiкiмi блакiтнымi вачыма i лагодным выразам твару. Ад прыроды меy моцнае цела i спадзяваyся дажыць да 100 гадоy»[36 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 4. Арк. 105.].
Партрэт Нарбута, зроблены незадоyга да яго смерцi, здаецца, добра адлюстроyвае yнутраны сусвет старога i мудрага чалавека.

Вiльня i дарога y Вiльню, Нарбут у вёсцы
Запрашаючы да сябе свайго сябра Анiцэта Рэнiера, гiсторык пiсаy: «Прыязджай, шаноyны пан Анiцэцi, прыязджай да мяне. Даехаць зручна, па добрай дарозе, па якой мае фурманкi возяць прадукты, таму – сам у адной, рэчы y другой i трэцяй – у яе можна паставiць куфар з усiм неабходным. Пiсар, якi будзе з фурманкамi, атрымае ад мяне неабходны загад. Калi зараз не можаш, дык праз некалькi тыдняy мае фурманкi зноy павязуць прадукты [у Вiльню]»[37 - Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.].
Тэадор стала дасылаy фурманкi з прадуктамi сваёй гаспадаркi на продаж у Вiльню. Канешне ж, для яго гэта было больш выгадна, чым прадаваць iх цераз перакупшчыка, у гэтым сэнсе маёнтак Шаyры меy добрае становiшча. Пра продаж тавараy у Лiдзе Тэадор нават i не згадваy, што цалкам зразумела – Лiда была далей, чым Вiльня i мела больш слабы рынак. Але нашы дарогi з-за сваёй якасцi часта не злучалi людзей, а наадварот, разлучалi iх. «Пасля доyгага бездарожжа, прыйшоy час, калi можна выслаць некалькi фурманак y Вiльню, каб купiць неабходнае»[38 - Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.], – пiсаy гiсторык 21 студзеня 1843 г., калi дарогi yжо скаваy мароз. І праз 10 месяцаy таго ж года: «Высылаю па yжо трошкi замерзлай зямлi фурманку з жытам у Вiльню i, каб не страцiць аказii, пiшу гэты лiст»[39 - Там жа.].


Познi партрэт Тэадора Нарбута

Калi я наведаy Шаyры, падумалася – якое ж гэта добрае месца, як блiзка да Вiльнi, дзе жылi яго сябры i аднадумцы – пэyна Нарбут вельмi часта наведваy гэты горад. Аднак, у рэальнасцi yсё было не зусiм так. «Не магу выбрацца y Вiльню, заyсёды нешта перашкаджае. Але калi я y Вiльнi, дык цяжка вярнуцца дахаты, бо мяне дома немагчыма без гаспадара»[40 - Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.], – пiсаy гiсторык 19 студзеня 1842 г.
У жнiyнi 1844 г. Нарбут паведамляy Анiцэту Рэнiеру: «Пра варшаyскi павадак знойдзеш у газеце. У нас на працягу 5 дзён перад нядзеляй быy страшны лiвень, якога раней не бачылi, ён таксама i y нас выклiкаy патоп. Дарога на Вiльню была затоплена, паштовым трактам мог праехаць толькi вершнiк. У Вiленскiм Зарэччы здарылася жудаснае: млыны, дамы з дзецьмi пайшлi з вадой у Вiлiю. У Паyлава Кабылiнскага[41 - Пра Паyлава, гл: Пра Паyлава, гл: Jerzy Hoppen. Rzeczpospolita Pawlowska // Slowo. 1938. №334.; Хопен Ежы. Рэспублiка y Паyлаве // Наша слова. pdf. №4 (108), 24 студзеня 2024.] рэчка Мерачанка знесла мураваны бровар, пры гэтым быy страчаны i медны кацёл, якi важыy 700 фунтаy. Нiхто y нас не памятае такога павадка»[42 - Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.], – паведамляе Тэадор сябру чуткi з усяго краю.
Гiсторык звяртаyся да свайго сябра-доктара Рэнiера таксама i з гаспадарчымi праблемамi: «Цi знойдзецца для мяне садоyнiк? Папярэдняму плацiy 20 рублёy срэбрам i жытло, нежанатаму даy бы 25 рублёy срэбрам у год. Зрабi такi запыт, каб праз некалькi тыдняy я мог ведаць, цi знойдзецца садоyнiк. Парнiк яшчэ не заклаy. Меy садоyнiка з Гароднi, але яго збаламуцiлi»[43 - Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.].
10 мая 1840 г. Нарбут паведамляе сябру-доктару Рэнiеру, што y яго вёсцы шмат хворых, ён чакае сябра y госцi i просiць прывезцi лекi, асаблiва ад лiхаманкi i гарачкi. Пра сябе паведамляе, што «цалкам здаровы, жаyтуха пасля тваiх рэцэптаy прайшла. Калi ласка, купi тэрмометр, бо мой разбiyся. Трэба купiць звычайны, пасаджаны на простую бляху, галоyнае каб ён быy дакладны i меy надзейную шкалу. Мой чалавек возьме грошы ад Марцiноyскага, каб выканаць некаторыя даручэннi»[44 - Там жа.]. Згаданы Марцiноyскi – Антонi Марцiноyскi, у свой час рэдактар «Дзённiка Вiленскага» i «Кур'ера Лiтоyскага», уладальнiк друкарнi, выдавец шматтомнiка Нарбута «Гiсторыя лiтоyскага народа».
У першай палове XIX ст. калi yсё насельнiцтва нашага краю пакутавала ад смяротных эпiдэмiй, Тэадор Нарбут, зрабiy наступную занатоyку: «У часы максiмуму эпiдэмii халеры, над левым берагам Дзiтвы, у вёсцы Моyчадзь, жыy чалавек, якi хаваy усiх памёршых, даглядаy хворых, але сам не заразiyся. Адвечны пiяк, ён пры тым меy надзвычай здаровы страyнiк. Мой падданы Ян Шымкевiч, ва yзросце 40 гадоy, з'ядаy дзве лоевыя свечкi з хлебам як хлеб з маслам, фунт вэнджанай кiлбасы i yсё гэта яго страyнiк пераварваy. Мяне нават могуць абвiнавацiць у цвярджэннi, што страyнiк чалавека можа працаваць, як страyнiк звера. У адным лазарэце для хворых, медычны вучань Ленартовiч, расказаy мне, што y 1831 г. у Вiльнi, калi захворвалi на халеру нават вартаyнiкi i жаyнеры, якiя тут прыслужвалi, ён у сваiм аддзеле даваy сваiм людзям па некалькi грам хiнiну, i нiхто з iх не захварэy, хоць iх было y гэтым лазарэце да 20 чалавек»[45 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 123 – 123 адв.].
2 кастрычнiка 1840 г. Тэадор перадае падзяку доктару за адрамантаваны гадзiннiк, «чалавек якi перадасць табе гэты лiст, Іцак Карантовер, верне табе 3 рублi за рамонт»[46 - Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.]. Падумалася, што y той час вызначыць дакладны час, каб наставiць гадзiннiк можна было толькi астранамiчнымi сродкамi. Падчас побыту y Вiльнi, кiшэнны гадзiннiк можна было выставiць па вежавым гадзiннiку, якi y свой чарод карэктаваyся вiленскай абсерваторыяй. Але кiшэнны гадзiннiк – не хранометр, ён хутка назапашвае памылку. Цiкава будзе адзначыць, што yжо пасля смерцi Тэадора Нарбута, калi дырэктарам вiленскай абсерваторыi стаy Пётр Смыслоy, ён распачаy рэстаyрацыю адной з веж абсерваторыi i прадугледзеy на ёй месца для вежавага гадзiннiка. Стары механiчны гадзiннiк дэмантавалi i перадалi y падарунак вiленскаму Свята-Духаваму брацтву. Паводле задумы Смыслова на вежы абсерваторыi yсталявалi электрычны гадзiннiкавы механiзм фiрмы «Рычы» з шатландскага Эдынбурга, якi злучылi з астранамiчным гадзiннiкам абсерваторыi сiстэмы Шэлтана, i такiм чынам была гарантавана абсалютная дакладнасць адлiку часу. Вялiкi цыферблат вежавага гадзiннiка асвятляyся 12 газавымi ражкамi, па гэтым гадзiннiку можна было спраyджваць час удзень i yночы, што гараджане i госцi горада рабiлi з вiдавочным задавальненнем. У той жа час у Вiльнi прыжылася традыцыя – адзначаць поyдзень па мясцовым часе стрэламi з гарматы. Батарэю абсталявалi на Замкавай гары на пляцоyцы перад замкам Гедымiна. Каб з Замкавай гары разгледзець стрэлкi на вежавым гадзiннiку абсерваторыi, астраномы выдалi y карыстанне артылерыстам стары тэлескоп. Сiгнальшчык з Замкавай гары назiраy у тэлескоп за цыферблатам i y момант, калi стрэлкi гадзiннiка паказвалi 12, даваy адмашку артылерыстам, i гук халастога стрэлу разносiyся па yсiм горадзе[47 - Лаyрэш Леанiд. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномiiю Мiнск, 2013. С. 109.].
Думаю, што iнжынер Нарбут, чалавек з добрай матэматычнай адукацыяй, валодаy дастаткова нескладанымi метадамi вызначэння дакладнага часу па сонцы i мог сам карэктаваць свае гадзiннiкi. Тым больш, што з успамiнаy яго дачкi я з задавальненнем даведаyся, што Тэадор па-сапраyднаму цiкавiyся астраномiяй i нават меy невялiкi тэлескоп: «Ужо y старым узросце, бацька, узброены падзорнай трубой, вечарам сядзеy на ганку i глядзеy на зоркi. Белая, доyгая барада i цёмны шлафрок рабiлi яго падобным на нейкага астролага з малюнка»[48 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 82.].

У лiсце ад 2 кастрычнiка 1840 г., Тэадор Нарбут паведамляy Рэнiеру, што yчора быy першы дзень без дажджу – «тры тыднi стаялi халады, i iшоy дождж, на нiзiнах небывалая паводка, пасеянае збожжа не расце, а запозненыя снапы гнiюць. Няма нi восеньскай гароднiны, нi насення кветак», – i далей: «Раз ты так ласкава ставiшся да мяне, я прашу знайсцi час i паглядзець мэблю, якая прадаецца па аб'яве y дадатку да „Кур'ера“. Хачу купiць з дзесятак крэслаy, вялiкую парадную канапу i дзве маленькiя канапы цi шэзлонгi y гасцёyню, два столiкi, каб паставiць перад iмi, i, можа, яшчэ што-небудзь такое. Каб даведацца пра кошт i дамовiцца, а можа i заплацiць – перш за yсё за крэслы i канапу, пан Марцiноyскi будзе ласкавы даць вам грошы цi гарантаваць аплату»[49 - Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.]. Праз два тыднi гаспадар маёнтка Шаyры тлумачыць: «Мэбля мне патрэбная, аднак у вiленскiх сталяроy яна занадта дарагая, я yжо знайшоy сталяра i вясной змагу яго наняць. Аднак было б добра купiць мэблю на танным аyкцыёне, але прашу купiць яе толькi, калi будзе па-сапраyднаму танна. Адну канапу цi сафу, з тузiн лёгкiх крэсел, маленькi, нiзкi камод чырвонага дрэва, два шэзлонгi i больш нiчога»[50 - Там жа.], – як бачым, гiсторык заyсёды быy гатовы эканомiць на бытавых рэчах, да якiх, здаецца, ставiyся абыякава.

Гаспадар Шаyроy iмкнуyся yдасканальваць сваю гаспадарку, 20 кастрычнiка 1840 г. ён пiсаy: «На сваёй гаспадарцы я зрабiy дзiyнае назiранне, што белыя цукровыя буракi (цi шлёнскiя), на маёй зямлi y Шаyрах пастаянна незвычайна добра родзяць. Ужо некалькi гадоy, як быццам на пробу, сею iх i штогод атрымлiваю добры yраджай. Напрыклад, у гэтым годзе яны нiдзе не yрадзiлi, а y маiм нiзкiм агародзе, у вельмi вiльготнае лета, сабралi 5 бочак з паловы гарнца насення, але, па-праyдзе, буракi былi малыя. Раскажы свайму брату пра гэта. Цi можна мне з iм паразмаyляць самому, можа мы закладзём якую цукровую вытворчасць? […] Ты казаy мне, што твой брат ведае, як мураваць прамысловыя будынкi, напрыклад ёмiстасць для бровара. Папрасi яго, каб даслаy мне iнфармацыю з малюнкамi пяром ад рукi пра тое, як вымураваць дужую ёмiстасць. Добра было б зрабiць гэта за тыдзень. Бо, буду мураваць, а маразы yжо блiзка», i дадае: «Не паверыш, якую шкоду нарабiлi нам дажджы. Лугi пазалiваныя, сена няма, гароднiна, авёс, гарох, грэчку – з поля гнiлымi звозiлi. Бульбы мала сабралi. Будзе голад у нашых сялян. Трэба запасацца хлебам, прадаваць няма чаго»[51 - Там жа.].
Недарма Нарбут згадвае бульбу – наш другi беларускi хлеб. У 9-м томе сваёй «Гiсторыi лiтоyскага народа» ён пiсаy: «Бульба y Лiтве стала вядомай толькi y другой палове XVIII ст., паводле iнвентара маёнтка, у маёй вёсачцы садзiць гэтую раслiну y агародзе першы раз пачалi y 1763 г., i, падобна, што так было ва yсiм Лiдскiм павеце»[52 - Narbutt Teodor. Dzieje narodu litewskiego. T. 9. Wilno, 1841. S. 73.]. Дадам, што раней лiчылася, што yпершыню бульбу да нас завёз кароль Ян III Сабескi пасля перамогi над туркамi y бiтве пад Венай у 1683 г. Але гiсторык Анастасiя Скеп'ян знайшла, магчыма, першы yспамiн пра бульбу – «bulbos americanos» – сярод апiсання 1623 г. агарода пры вiленскiм палацы полацкага ваяводы Януша Кiшкi, дзе некалькi яе кустоy раслi на адной градцы[53 - Скеп'ян Анастасiя. Арганiзацыя кухоннай службы пры магнацкiх дварах Вялiкага Княства Лiтоyскага y XVI—XVII стст. // Магнацкi двор i сацыяльнае yзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнiк навуковых прац. Мiнск, 2014. С. 6.]. Заyважу, што беларускае слова «бульба», як i польскае «bulba, bulwa», чэшскае «bulva» i нямецкае «bolle» паходзiць ад лацiнскага «bulbus» (усе маюць значэнне: «клубень, цыбулiна»)[54 - Этымалагiчны слоyнiк беларускай мовы. Т. 1. Мiнск:, 1978. С. 410.]. Такiм чынам аказваецца, што беларускае слова «бульба» нiякае не народнае, тым больш не простанароднае, а самае што нi на ёсць навуковае i паходзiць яно з высакароднай латынi.
Думка пры выраб цукру не пакiдае iнжынера Нарбута. Тут трэба адзначыць, што да таго часу y Вiльнi, у выдавецтвах, з якiмi супрацоyнiчаy i наш гiсторык, выйшлi як найменей дзве кнiгi пра буракi i выраб цукру з iх, што кажа пры цiкаyнасць да гэтай тэмы[55 - Гл: O domowem wyrabianiu i rafinowaniu cukru z burakоw oraz o uprawie burakоw w Litwie. Wilno: J. Zawadzki, 1837; Dubrunfaut Pierre Auguste. Sztuka robienia cukru z burakоw: we 2 cz. zawierajacych instrukcya jak uprawiac buraki i jak cukier z nich wyrabiac. Wilno: A. Marcinkowski, 1829.]. 27 кастрычнiка 1840 г. ён зноy нагадвае сябру: «Памятай, што трэба пагаварыць з тваiм братам, у якога я хацеy бы папрасiць парады, нават дапамогi i супрацоyнiцтва y справе пабудовы цукровай фабрыкi, якую патрабуе мой добры yраджай буракоy. Я такi чалавек, якi калi нешта задумаy, дык распачынаю справу разважлiва, а калi яна пачынае атрымлiвацца, актыyна бяруся i заканчваю. Зараз гэта фабрыка y маёй галаве, i я хачу знайсцi знаyцу гэтай справы. На бяду з табой i тваiм братам мы не жывём у адным горадзе, але спадзяюся, што справа атрымаецца», – у тым жа лiсце ён перадае прывiтаннi сябру сваёй сям'i i распавядае пра цiкаyнасць старэйшага сына Людвiка да бiялогii: «Калi гэта пiшу, прыйшла маленькая Ёгалька[56 - Дачка гiсторыка Яна (Яганна).], а потым Крысцiна[57 - Жонка гiсторыка.] спытала, цi пiшу я зараз пану доктару? Адказваю: „Так“, – „Тады вельмi прашу яму кланяцца i дзякаваць, што yзяy Эдварда пад сваю апеку i робiць яму дабро“. Ёгалька таксама робiць рэверанс i просiць кланяцца. Людвiсь усё памятае i скардзiцца, што матылi памерлi. Меy тры прыгожыя вусенi, з якiх ён расцiy матылёy, але два yцяклi са шклянкi, трэцi ператварыyся не y матыля, а y ляльку, i ён бядуе, што яна непрыгожая i мёртвая. Сказаy яму, што yвесну з яе будзе матыль, але ён не верыць, што з мёртвага можа паyстаць жывая iстота»[58 - Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.].

Тэадор Нарбут увесь час займаyся yдасканальваннем свайго маёнтку. Паляпшаy сiстэму вырошчвання тэхнiчных культур (лёну, канопляy i iншых), а таксама працаваy над пераводам гаспадаркi на прамысловы лад. Заснаваy вiнакурню, заснаваy цукроyню i некалькi майстэрняy. Заняпалая падчас вайны 1812 г. гаспадарка yзнiмалася i разгалiноyвалася. Перадусiм заквiтнела хатняе рукадзелле, задавальняючы yсе патрэбы дому, як гэта было y большасцi тагачасных гаспадарак. Вельмi пашырылася вырошчванне iльну i канапель (за вырабы з iльну Нарбут атрымаy медаль), адначасова да такой ступенi развiлося ткацтва, што ткацкiя вырабы дому Нарбутаy мелi славу выключных.
Шаyры паволi ператваралiся y мястэчка. Мелi пiва i yласную гарэлку, якая не абкладалася акцызам i перараблялася на знакамiтыя лiтоyскiя старкi, вядомыя ва yсiм краi i за яго межамi. Вуллi давалi мёд, якi таксама перарабляyся на гаспадарцы: з яго выраблялi воцат i настойкi. Ураджаi хлебу на палях часцей за yсё былi дастатковымi. Лясы, амаль некранутыя, давалi будаyнiчы матэрыял, палiва, дзёгаць i смалу. Аборы i хлявы адзявалi i кармiлi. Сады славiлiся садавiной, а ставы рыбай.
Шаyры мелi yласных рамеснiкаy: цесляроy, дахаyшчыкаy, сталяроy, гарбароy, рымароy, ткачоy, краyцоy. Кравец Караль, якi абшываy усю сям'ю Нарбутаy з тканiн, вырабленых y гаспадарцы, быy сапраyдным майстрам сваёй справы. Ваколiчныя моднiцы замаyлялi y яго свае yборы. Кухар Юрак мог дагадзiць самым вытанчаным кулiнарным густам, а яго «свянцонае» славiлася на yвесь Лiдскi павет. У тагачасным эканамiчным жыццi кожны грош не лёгка пакiдаy гаспадарскую кiшэнь i гэтак жа цяжка y яе патрапляy, бо сельскагаспадарчыя прадукты былi вельмi танныя.
Дом у Шаyрах уяyляy сабой згасаючы тып старалiцвiнскiх двароy. У тагачасныя «прыгонныя» часы двор Нарбута выглядаy iдылiяй, бо акрамя пануючага паyсюдна yцiску, знаходзiлiся i двары падобныя да Шаyроy, дзе хаты падданых сялян атачалiся клапатлiвай апекай[59 - Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego. S. 4—7.].
Аднак, дачка Тэдора Манчунская пiсала, што з-за недахопу сродкаy многiя планы яе бацькi пацярпелi крах, хоць вёска, якую ён атрымаy у спадкi i yласная праца, дазваляла жыць без даyгоy. Нарбут значна палепшыy гаспадарку, значна павысiy даходы, але грошай усяроyна не хапала, каб рэалiзаваць планы гаспадара: «Мацi казала мне, што y маладосцi бацька любiy на ранiцы зрывацца з ложка, каб пешкам агледзець сад, праверыць, як скасiлi луг, цi не пашкодзiy хтось прышчэпленую грушу. Потым праз поле цi луг вяртаyся i сядаy за малы драyляны столiк, а вакол яго, на падлозе, ляжалi паперы i кнiгi, ён пiсаy, бо не меy другога стала i шафы. Пры падзеле з братам успадкаваy руiны i пусткi, але хацеy мець менавiта гэтую, а не iншую вёску. Бо карыстаyся тут блiзкасцю Вiльнi да Шаyроy (яшчаркi па-летувiску), вёскi, якая была яго калыскай.
З-за сядзячай працы рабiy перапынкi – рэзаy на камянi, лежачы y ложку перакладаy Дон Кiхота, смяяyся сам з сабой цi падчас чытання кнiжак.
Не раз думала пра тое, як бацька мог з усiм спраyляцца? Мець дастатак i дабрабыт. У мае часы y нас ужо нiчога не бракавала, мелiся гаспадарчыя запасы, было быдла, конi, было yсё неабходнае. <…> Бог абараняy працу майго бацькi, бо на працягу yсяго яго жыцця не было нi перуна, нi граду – усе буры пачалiся толькi, калi бацька мусiy пакiнуць свой дом, каб памерцi, мацi выслалi, аднаго брата забiлi, другога саслалi y Сiбiр, а я жыву y Францыi. Пасля смерцi бацькi пярун спалiy стайню, якая стаяла y самай сярэдзiне, а зямлю вакол двара аддалi сялянам»[60 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 79 адв – 83.].
На пачатку 1841 г. Нарбут пiсаy сябру-доктару: «Святы мы правялi дома. На двары доyгiя завеi i буры, i yсё блiжэй голад, таму не хочацца гучных забаy. Дзякуючы Богу, яшчэ маю трошкi здароyя»[61 - Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.]. Праз тры тыднi: «Падобна, што гэтай зiмой у Вiльнi не буду, бо, па-першае: гаспадарка, па-другое: пахаванне брата[62 - Здаецца, я больш нiдзе не бачыy iнфармацыi, што брат Тэадора – Ксаверый Нарбут, якi нарадзiyся y 1787 г., памёр на пачатку 1841 г.] i сямейная жалоба, – усё гэта перашкаджае, да таго ж i грошай мала, бо нiчога з прадуктаy не прадаy»[63 - Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.].
Слова «голад» неаднаразова гучыць у перапiсцы Нарбута, i ён думае, як ратаваць сялян. У той час у Еyропе шырока абмяркоyвалiся рэцэпты так званага «румфордскага супа», напрыклад, у 22-й главе першага тома «Капiталу» Карла Маркса знаходзiм: «Пяць фунтаy ячменю, пяць фунтаy кукурузы, на 3 пенсы селядцоy, на 1 пенс (1 пенс = 1/240 фунта стэрлiнгаy) солi, на 1 пенс воцату, на 2 пенсы перцу i зелянiны, разам на суму 20? пенса атрымлiваецца суп на 64 чалавекi». Маркс прыводзiць гэты рэцэпт як прыклад таго, якiмi спосабамi прагныя капiталiсты iмкнуцца танней пракармiць сваiх працоyных, i называе iмя аyтара: «Гэта адзiн амерыканкi гаварун, якi атрымаy тытул – янкi Бенджамiн Томпсан, ён жа граф Румфорд».
Тэадор Нарбут таксама зацiкавiyся гэтым супам: «Нашы сяляне yжо пакутуюць ад голаду. Я вырашыy паспрабаваць прыгатаваць румфордскi суп i, перабiраючы кнiгi, знайшоy цэлы трактат пра гэты дабрачынны суп. Перакладаю… для Вiльнi: здаецца за 2 грошы кожны чалавек можна добра пад'есцi. Хачу надрукаваць пра гэта брашуру i, каб лепш ведаць цэны y Вiльнi, пасылаю запiску, у якую, калi ласка, у канцылярыi ратушы выпiшы цэны i дашлi мне, а я хутка дашлю рукапiс»[64 - Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.], – пiсаy гiсторык 15 лютага 1845 г. Праз некалькi тыдняy ён паведамiy свайму сябру пра вынiк прыгатавання супу: «Пра суп для сялян. Пробы былi паспяховымi, але я яшчэ не дапiсаy рукапiс пра гэтую мiласэрную справу. Зраблю кароткае апiсанне i аддам у газеты. Цяжка нават уявiць, покуль сам не yбачыш, колькi можа даць гэтае вынаходнiцтва Румфорда!»[65 - Там жа.].
28 студзеня 1845 г. Тэадор Нарбут пiсаy сябру: «… як толькi вырашу хатнiя справы, хачу быць у Вiльнi. Мне даручылi працу начарцiць план фасада i г. д. касцёла, якi маюць будаваць у Эйшышках. А таксама зрабiць разлiк матэрыялаy, работнiкаy i коштаy. Таму, нягледзячы на yзрост, давялося yзяць у рукi цыркуль i пэндзаль. Удалося прыдумаць прыгожую форму для Панскай святынi, гатовыя yжо малюнкi даслаy кс.-бiскупу Калiноyскаму, а падлiкi толькi yчора закончыy. Паедуць яны y Пецярбург»[66 - Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.]. Вядома, што мураваны касцёл Ушэсця Хрыста y 1847—1852 гг. з адасобленай ад яго званiцай, вышынёй у 40 м, быy пабудаваны y Эйшышках па праекце Тэадора Нарбута.

Наступныя фрагменты з лiстоy Тэадора Нарбута можна нават не каментаваць, той хто з большага ведае грамадскiя настроi i праблемы таго часу, хто на сабе адчуy наша заходнебеларускае надвор'е – заyсёдную шэрую восень, той зразумее пачуццi глухога i засяроджанага на сябе чалавека. Багатая перапiска гаспадара Шаyроy паказвае, што нават для яго – якiм бы адукаваным ён нi быy, як бы добра нi ведаy законы прыроды, як бы ён нi цiкавiyся гаспадарчымi навiнкамi – сумяшчаць творчасць i гаспадарку было вельмi цяжкай справай. Голад, падаткi i рэкруты. Смерць родных i суседзяy, безграшоyе, пажары, пастаянная барацьба з прыродай – сядзiбу, размешчаную y нiзiннай, бязлеснай мясцовасцi, знясiльвалi, калi не засуха, дык моцныя дажджы. А гэта значыла толькi адно – хлеба не будзе.
6 снежня 1842 г.: «Парушыyся y нас сезонны клiмат гэтак жа, як i людскiя норавы. Нi зiмы, нi восенi – восенню зiма, а зiмой – нi тое, нi сёе. Можа з-за дэфармацыi прыроды iдзе i маральная дэфармацыя. Няма сёння y нас нiчога добрага. Падаткi, утрыманне магазiнаy (дзяржаyных складоy з харчаваннем – Л. Л.) i выплаты y скарб перавысiлi 4 рублi срэбрам з сялянскай душы, гандаль паралiзаваны, упадак Вiльнi, пажары, голад i беднасць, народ хварэе, памiрае, i калi так пойдзе i далей, дык i адсутнасць навукi для моладзi будзе мець свой уплыy на маральнасць i асвету. О, бедная Лiтва! Да чаго ты прыйдзеш!»[67 - Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.].
20 снежня 1842 г.: «Выправiy у Вiльню трохi збожжа, бо цалкам бракуе грошай, якiя патрэбны для гаспадаркi. З новага года мы разам з Наваградскiм паветам будзем належаць да Вiленскай губернi. … Падаткi i корчмы бязмерна спустошылi кiшэню, а яшчэ да гэтага аддаць рэкрута каштуе да 15 чырвоных злотых за кожнага»[68 - Там жа.].
Насамрэч, сталася трошкi не так – Наваградскi павет з Гарадзенскай перайшоy у Мiнскую губерню, а Лiдскi – у Вiленскую.
21 красавiка 1843 г.: «Выберуся на кiрмаш у Вiльню, як толькi мая кiшэня будзе добра адчуваць сябе, бо сёння яна занадта лёгкая. Вазьму з сабой яшчэ экзэмпляры «Гiсторыi …”, якiя y мяне засталiся, можа прадам»[69 - Там жа.].
23 лiпеня 1844 г.: «Ідзе дождж дык дождж! Калi гэта не пачатак патопу, дык пачатак голаду i мору. Але так не паyсюдна: кажуць, што на поyдзень ад нас, за Нёманам, надвор'е добрае i yраджай нядрэнны»[70 - Kronika Rodzinna. 1888. №12, 15 czerwca. S. 356—359.].
4 сакавiка 1845 г.: «Запусты прайшлi так добра, як толькi магчыма y нашым стане»[71 - Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.].
29 верасня 1845 г.: «Сумнай для мяне навiной стала смерць с. п. Юстына Нарбута[72 - Пра Юстына Нарбута, гл: Лаyрэш Леанiд. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычнiка 2023.], бо стары меy моцнае здароyе i хуткая дапамога добрага лекара магла б яго yратаваць. Шляхетная Камiла 2 верасня пiсала мне, што яе бацька вось ужо 10 дзён як хворы, яна хацела ведаць, цi не гасцюеш ты y мяне y Шаyрах, i я парадзiy ёй паслаць па цябе y Вiльню. Развiтаyся з нябожчыкам 14 верасня»[73 - Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.].
Калi-нiкалi Нарбута ахоплiваy сапраyдны адчай, 20 студзеня 1846 г. ён пiша: «О, Божа! Як тут глуха на вёсцы! Каб не кнiжкi i адвечныя справы Боскiя i людскiя, загiнуy бы ад нудоты y гэтыя вартыя жалю часы»[74 - Kronika Rodzinna. 1888. №14, 15 lipca. S. 425—430.].
Думаю, што Тэадор Нарбут, як i большасць творчых асоб, адчуваy, для чаго ён жыве, разумеy, што павiнен зрабiць, ведаy, што нiхто акрамя яго гэтага не зробiць i ён павiнен займацца тым, для чаго прыйшоy на гэты свет, павiнен выканаць свае жыццёвае прызначэнне. Падобнае разуменне yласцiва творчым асобам, яно дапамагае iм жыць i ратуе iх ад жыццёвых нягодаy.

Зразумела, што Тэадор Нарбут працаваy не yвесь час, з перапiскi можна даведацца i пра яго адпачынак. У архiве яго дачкi ёсць верш Нарбута пра казiно y Лiдзе (пераклад верша гл. у дадатках), напiсаны y 1823 г., дзе ён без сумнення бываy на кантрактах цi з iншай нагоды[75 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 23 адв.]. Рускi афiцэр Андрэй Розен у свой час апiсаy адпачынак у гэтай лiдскай установе y 1821 г.: «У Лiдзе y святочныя i нядзельныя днi арганiзоyвалiся забавы […]. Для павелiчэння танцавальнай залы разабралi сцяну i злучылi два сумежныя пакоi. У вынiку, у сярэдзiне залы yтварылася невялiкая yпадзiна, i мы, танцуючы вальс, уздымалiся yверх i yнiз, але гэта не перашкаджала танцам i весялосцi пад музыку яyрэйскага аркестра i пры святле сальных свечак. Як заyжды танцы скончылiся на свiтанку…»[76 - Успамiны пра Лiдчыну на пачатку XIX ст. // Лiдскi Летапiсец. 2020. №2 (90). С. 72.].
Верагодна, у той час ужо немалады i глухi гiсторык не надта цiкавiyся танцамi, але Тэадора Манчунская падае y сваiм рукапiсу яго вершаваны тэкст на матыy паланэза[77 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 21.] (пераклад верша гл. у дадатках), якi Нарбут танчыy сам i любiy больш за yсе iншыя танцы: «Любiмай музыкай майго цалкам пазбаyленага слыху таты быy паланэз. З-за слыху ён цалкам перастаy чуць музыку, хоць раней сам граy на скрыпцы. У яго памяцi засталiся толькi такты паланэза, i ён часта яго спяваy, пры гэтым пытаyся y нас, цi не фальшывiць? Паказваy нам, як раней танчылi, як раней здымалi шапку перад дамай, прыкленчваючы пры гэтым i абапiраючыся на карабелю[78 - Карабеля – крывая шабля, прыналежнасць параднага yбору шляхцiца, насiлася на поясе пры жупане або кунтушы.], i нi адны iмянiны y нас цi збор гасцей не абыходзiлiся без таго, каб наш бацька не загадваy граць паланэз. Ён не чуy музыку, але вёy даму y першай пары праз усе пакоi i y апошнiм паварочваy»[79 - Там жа. Арк. 21 адв.].
Тэадор Нарбут усё жыццё пiсаy вершы, частку з якiх пакiнула y сваiм архiве яго дачка Тэадора Манчунская, але пiсаy «для сябе» i не лiчыyся добрым паэтам, яго дачка yспамiнала: «Мой бацька нарадзiyся яшчэ пры падзелах, а яго лютня нарадзiлася y 1798 г. ва yзросце 14 гадоy, хоць яе i немагчыма параyнаць з лютняй Адама [Мiцкевiча]…»[80 - Там жа. Арк. 10.], – верагодна свой першы верш Нарбут напiсаy у 14 гадоy.

Для гiсторыка, як i для iншых асоб, перапынкамi y бытавой нудзе былi розныя здарэннi, пра якiя ён таксама пiсаy свайму сябру. 30 жнiyня 1842 г. Нарбут паведамiy доктару пра дзiyную падзею, якая раней адбылася y Лiдскiм павеце: «Жыхар Лiдскага павета Якiмовiч узяy у арэнду па-францiшканскi кляштар i жыве там y келлi гвардыяна. Ён хацеy перарабiць спальню i за старой абiyкай знайшоy лацiнамоyны рукапiс, напiсаны вельмi старым почыркам, у якiм меyся рэцэпт нейкага таямнiчага спiрту. Можа гэта быy рэцэпт алхiмiка Твардоyскага цi Парацэльса? Захацеy паспрабаваць. Самым цяжкiм было знайсцi дзяyчыну. Знайшоy, наладаваy апарат, на якi y пэyнай позе села дзяyчына з нейкiмi зёлкамi y руках i з вянцом з зёлак i пёраy птушкi савы на галаве. Справа адбывалася y поyнач. Тым часам апарат нагрэyся, колбы i рэторты yзарвалiся i разарвалi дзяyчыну на кавалкi. Сам Якiмовiч атрымаy апёкi, ад якiх памёр, кляштар ледзь уратавалi. Гэта адбылося y Лiдскiм павеце, у лiпенi, у кляштары Шайбакполе»[81 - Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.]. Інфармацыю пра падзеi y Шайбакполi гiсторык прасiy перадаць аптэкару Савiцкаму.
Пра гэты выпадак, Нарбут напiсаy у сваёй кнiзе[82 - Гл: Pomniejsze Pisma historyczne. Wilno, 1856. S. 165—170.]. Са спасылкай на Нарбута, паведамляy пра яго i Мiхал Шымялевiч: «Ён (Якiмовiч) пасля закрыцця кляштара францысканцаy у Шайбакполi Лiдскага павета атрымаy у валоданне ад скарбу фальварак з сялянамi i гаспадарскiя пабудовы былога кляштара, дзе i жыy. Падобна, што рамантуючы будынкi, ён знайшоy на кляштарным паддашшы, заваленыя рознай непатрэбнай мэбляй старыя паперы i стосы друкаваных кнiг. Кнiгi i паперы былi yжо збуцвелыя i паедзеныя мышамi. Таксама быy там збор рэцэптаy i сакрэтаy алхiмiчных, але гаспадар мне iх не паказваy. Згодна з нейкiм рэцэптам, (Якiмовiч) хацеy зрабiць нейкi бальзам. Для гэтага, як патрабаваy рэцэпт, ён знайшоy цнатлiвую дзяyчыну ва yзросце 18 гадоy. Уважлiва вывучыyшы паперы, алхiмiк развёy агонь у пустых склепах пад былым касцёлам, пры гэтым агнi прыставiy флягу цi шкляную колбу, а сам разам з дзяyчынай раздзелiся дагала i пiльнавалi начынне колбы, якое складалася з гаручых матэрыялаy. Хутка колба лопнула, адбыyся моцны выбух агню, ад чаго сам алхiмiк i дзяyчына атрымалi апёкi, ад якiх хутка памерлi. Гэта было y 1837 г. Якiмовiч у гэты час меy 35 цi 37 гадоy узросту»[83 - Шымялевiч Мiхал. Збор твораy. укл. Л. Лаyрэш. Гродна, 2019. С. 126.].
З лiста ад 30 жнiyня 1842 г. даведваемся пра падзеi, якiя y той час абмяркоyвала yся Лiтва: «У нас расказваюць пра празарлiyцу панi Грасыльду, некаторыя ездзiлi i казалi пра цуды. Што пра яе y вас кажуць?»[84 - Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.].
Да гэтай тэмы Нарбут зноy вяртаецца праз паyтара года, вось фрагмент з лiста ад 7 снежня 1843 г.: «У вясковым грамадстве iдуць размовы пра празарлiyцу Грасыльду Наркевiч, якую заможны Эйсмант прывёз у свой маёнтак пад Гародню i заняyся яе справамi. І з таго часу адбываецца цуд за цудам. Але падумай i скажы сваiм разумным калегам-лекарам, што i раней былi празарлiyцы, хоць нiкому i не снiyся жывы магнетызм (гiпноз – Л. Л.). Паглядзiце толькi запiсаны i надрукаваны y Нясецкага („Гербаж Польскi“ Т. IX. С. 162—170.) вынятак з жыцця Зоф'i Тамiнскай з Тылiцкiх (памерла y Торунi 8 лiстапада 1633 г.). Калi выключыць перабольшваннi, наведваннi д'ябла, вядзьмарства i дзiyнае бачанне сiтуацыi яе бiёграфам езуiтам Бжэхвам, дык усяроyна яна будзе сапраyднай празарлiyцай, якая з'явiлася нам i сёння. Рэч вартая yвагi. І добра было б знайсцi кнiжачку Бжэхвы, тытул кнiжкi ёсць у Нясецкага, i яна мусiць быць недзе y бiблiятэцы якога з вiленскiх кляштараy. Вось, каб хто пашукаy! Бо Нясецкi перадаy толькi змест, а можа i сам нешта прыдумаy»[85 - Kronika Rodzinna. 1888. №12. 15 czerwca. S. 356—359.], – як бачым Нарбут дастаткова сур'ёзна ставiyся да «празарлiyцы» i пры яго эрудыцыi, ведаy падобных, знаных у гiсторыi, асоб.
Аднак артыкул у «Гарадзенскай губернскай газеце» ад 16 сакавiка 1844 г. у раздзеле yрадавых абвестак, паставiy кропку на лёсе гэтай «празарлiyцы»: «З некаторага часу сярод жыхароy Вiленскай i Гарадзенскай губерняy, дзякуючы незвычайнай эфектыyнасцi лячэння хвароб, якое на кожны маладзiк рабiлася падчас магнетычнага сну, стала вядома iмя празарлiвай шляхцянкi з Ашмянскага павета Вiленскай губернi Грасыльды Наркевiч. Яна некаторы час жыла y Гарадзенскай губернi y мястэчку Воyпа. Найвышэйшым загадам з Пецярбурга быy прысланы адукаваны медык i пасля яго самых старанных назiранняy i доследаy, а таксама сумесных назiранняy разам з мясцовымi лекарамi на працягу двух маладзiкоy, было выяyлена, што шляхцянка Наркевiчова, якая перыядычна пакутавала нярвовай хваробай, не валодае нiякiмi yласцiвасцямi празарлiyцы i што прычынай распаyсюджвання чутак пра яе цуды была з аднаго боку народная схiльнасць верыць ва yсё звышнатуральнае, а з другога зацiкаyленасць мужа гэтай жанчыны, якi зарабляy грошы на наведвальнiках. У вынiку некалькiх незвычайных, але лёгкавытлумачальных выпадкаy з ёй i пайшлi пагалоскi пра цуды. Таму мясцовая yлада, каб не дапусцiць распаyсюду неабгрунтаваных чутак, выдала пастанову, якая забаранiла збор цiкаyных у Наркевiчовай падчас яе нервовых прыступаy»[86 - Цыт. па: Gazeta Codzienna. 1844, №125.].
І тым не менш пры канцы 1846 г. гiсторык зноy пытаецца y доктара Рэнiера: «У нас кажуць, што y кашарах, былым касцёле св. Ігнацыя, адбылiся нейкiя цуды, якiя вядомы yсёй Вiльнi. Цi чуy пра iх? Пабожныя спевы, езуiцкая ютрань i г. д.»[87 - Kronika Rodzinna. 1888. №14, 15 lipca. S. 425—430.].

Дзецi Нарбутаy у юнацтве. Уладзiслаy Абакановiч
Падобна, дзецi Тэадора не праяyлялi асаблiвай цiкавасцi да гiсторыi. Напрыклад, старэйшы сын Людвiк Нарбут (1832—1863) маляваy карты i перапiсваy старыя дакументы толькi па загадзе бацькi, а цiкаyнасць да старых кнiг у малодшага сына Станiслава Нарбута (1853—1926) з’явiлася толькi тады, калi яго бацька даyно yжо памёр[88 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 77 адв.].
З лiста ад 3 жнiyня 1845 г. даведваемся, што Тэадор Нарбут з 24 па 29 лiпеня быy у Вiльнi, «памясцiлi Людвiся i Алеся y п. Рачковiча, настаyнiка ланкасцерскай школы. Для дзяyчат прымаем гувернантку, ужо дамовiлiся y Вiльнi з паннай Хоyвальд»[89 - Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.].
Людвiсь – знакамiты сын Тэадора Людвiк Нарбут. Алесь – сын Алозiй-Аляксандр, (1835 г. н.) потым афiцэр армii, удзельнiк абароны Севастопаля, захавалiся яго лiсты з хадайнiцтвам за бацьку i мацi i адказ Мураyёва-вешальнiка. У 1864 г. ён выйшаy у адстаyку y чыне штабс-капiтана. Далейшы яго лёс невядомы.
З жонкай Крысцiнай з Садоyскiх (1813—1899) Тэадор Нарбут меy ажно адзiнаццаць дзяцей, трое з якiх памерлi y раннiм дзяцiнстве. Цiкавая i нават сенсацыйная для тых часоy дэталь – адносiны Нарбута з Крысцiнай былi афiцыйна yзаконены толькi y 1840 г. праз шлюб у Нацкiм касцёле. У гэты час у сям'i падрастала yжо пяцёра дзяцей (першынец Людвiк нарадзiyся y 1832 г. i да шлюбу бацькоy рос як Садоyскi)[90 - Reda Gri?kaite. Teodoras Narbutas, arba Apie tai, «kaip nereikia ra?yti istorijos» // Lietuvos istorijos metra?tis 2014 metai 2 / Lietuvos istorijos institutas. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2015. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: https://www.zurnalasmetai.lt/?p=15588. Дата доступу: 01.12.2024.]. Тэадора Манчунская запiсала аповед свайго бацькi, бачна, што гiсторык меy добрае пачуццё гумару: «Нехта з гараджан iшоy каля руiн Лiдскага замка i пачуy адтуль галосную гаворку, а вядома было, што там часта чулiся галасы д'яблаy. Спалоханы гараджанiн упаy пад мур – аказалася, што на гэты раз чутна была не размова д'яблаy, але з замка даносiyся скрыгат зубоyны, плач i лямант – новапрыбыyшы i цалкам няшчасны д'ябал, тлумачыy iншым прычыну свайго плачу: „Марачэyскi спавядаyся, а Нарбут ажанiyся“, – вось чаму д'яблы скавыталi хорам. Марачэyскi быy хлусам i бязбожнiкам, а пан Тэадор ажанiyся толькi, калi меy ужо 5 дзяцей. І страцiyшы такiх грэшнiкаy, д'яблы yпалi y роспач»[91 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 23 – 23 адв.].
Заyважу, што Тэадор Нарбут хоць i любiy пагаварыць пра духаy, але быy вернiкам i больш за yсе iншыя святы, «шанаваy i вельмi любiy дзень св. Казiмiра, у гэты дзень, ён адзначаy i свята роду Ягайлавiчаy. Звычайна y гэта свята над палямi yжо бачылi жаyрука. Бацька купляy для нас абразкi гэтага святога бо y яго сэрцы жыла любоy да св. Казiмiра. Кожны год у гэты дзень я мусiла чытаць яму y голас жыццяпiс i казаннi, напiсаныя кс. Скаргам. Потым я была моцна yражана, што гэтага святога не вельмi добра ведаюць ва yсiм каталiцкiм свеце»[92 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 127 адв. – 128.]. Што не дзiва, бо св. Казiмiр – патрон гiстарычнай Лiтвы, ён вельмi шануецца y нас i мала вядомы y астатнiм свеце.
Пэyна, Тэадор i Крысцiна Нарбуты yзялi шлюб да кастрычнiка 1840 г., бо з лiста ад 27 кастрычнiка 1840 г., даведваемся пра ахмiстрыню Шаyроy, якую завуць Юстынай (зразумела, што гаспадыняй дома раней была Крысцiна): «Я нiдзе не быy. Пасля гэтых дажджоy заняты фабрыкамi. Вечарам з серады на чацвер у мяне быy прыпадак. З боку сада, злодзей выбiy шыбу i yлез у пакой. Ён скраy са стала падсвечнiкi, бо думаy, што яны срэбныя, насамрэч яны толькi маюць пакрыццё. Юстына пачула шум, падумала, што кот разбiy шкло, загадала падаць агонь, i кот на двух нагах, але без хваста yцёк праз тую ж дзюрку, у якую yлез. Не магу зразумець, адкуль узяyся такi смяльчак. Бо такога y нашых краях нiколi раней не было»[93 - Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.].
Для смелай ахмiстрынi i для гувернёра сваiх дзяцей, Нарбут купляy не танныя y той час кнiгi, гэтак 20 снежня 1842 г. ён прасiy доктара купiць для яе малiтоyнiк «Залаты алтарык» у прыгожай вокладцы[94 - Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.], а 7 снежня 1843 г. даслаy цэлы спiс (рэестрык) кнiг, якiя жадаy мець «наш гувернёр»[95 - Kronika Rodzinna. 1888. №12. 15 czerwca. S. 356—359.], якi займаyся выхаваннем дзяцей гiсторыка.

Вядома што гувернёрам у сям'i Нарбутаy быy паэт i этнограф Уладзiслаy Абакановiч. Са сваiх маладых гадоy ён быy сябрам Уладзiслава Сыракомлi (Людвiка Кандратовiча), любiy дзяцей i таму з ахвотай браyся за iх навучанне. Быy настаyнiкам у сям'i Тэадора Нарбута y Шаyрах, потым пераехаy у блiзкую да Шаyроy Начу i навучаy там маладога Вандалiна Шукевiча. Абакановiч сабраy вялiкую колькасць этнаграфiчных матэрыялаy, нейкую частку з якiх потым надрукаваy Шукевiч.
Вось што пiсаy Вандалiн Шукевiч пра гэтую важную для гiсторыi Лiдчыны постаць: «Не трэба даказваць, наколькi важна для даследчыка развiцця культуры вывучэнне такiх праяy духу, як народныя вераваннi, павер'i i забабоны. […]Гэты матэрыял, у значнай ступенi, належыць сёння yжо нябожчыку Уладзiславу Абакановiчу, некалi сябру Сыракомлi i таксама паэту, чые yдалыя вершыкi, падпiсаныя псеyданiмам «Вл. з Зацiша» былi вядомыя 30 гадоy таму чытачам розных часопiсаy («Opiekuna Domowego», «Przyjaciela Dzieci», «Tygodnika Mоd» i iнш.). Ён паходзiy са шляхты Троцкага павета, усей моцай сваёй душы любiy наш народ, у свой час быy разбуджаны Тышкевiчымi, Кiркорам, Нарбутам (пад уплывам якога ён некаторы час знаходзiyся) i iншымi. Ён цiкавiyся краёвымi справамi, што падказала яму неабходнасць збору вуснай народнай творчасцi, якую ён i сам памятаy з дзяцiнства i якую чуy падчас сваiх блуканняy па свеце.
Тут варта адзначыць, што не толькi сялянскiя вёскi i засценкi дробнай шляхты забяспечвалi с. п. Абакановiча матэрыялам для яго збору – у сярэдзiне XIX ст. нават дворыкi i двары вышэйшай часткi землеyладальнiкаy былi так жа прасякнутыя атмасферай забабонаy i павер'яy, як i y часы палення ведзьмаy. І нават сёння не адна дачка шляхцiца прасякнута як верай у св. Андрэя, гэтак i верай у забабоны, i на вяселлi y сяброyкi яна цягне вугал дывана, як i звычайная сялянка Кася, а шляхцiц верыць у «злое вока», як i яго сусед, селянiн Юрка.
Дзякуючы менавiта гэтаму, с. п. Абакановiч сабраy вялiкую колькасць народных забабонаy выключна y Вiленскай губернi, i, калi б яго зборы захавалiся y цэласнасцi, яны былi б вялiкiм укладам у вывучэнне фалькларыстыкi. На жаль, у апошнiя гады свайго жыцця ён перастаy цанiць тое, што калiсьцi было надзвычай дарагiм для яго, i палiчыyшы свой збор некаштоyным, шмат што з яго спалiy. Засталiся толькi рэшткi, якiя трапiлi y мае рукi пасля смерцi гаспадара.
Гэтыя рэшткi, якiя складаюцца з павер'яy, забабонаy, вядзьмарстваy, варажбы i г. д., некалi здабытых с. п. Абакановiчам сярод розных класаy нашага краю … [былi надрукаваны].»[96 - Szukiewicz W. Wierzenia i praktyki ludowe w gub. Wilenskiej // Wisla. T. XVII. Z. 3. Warszawa. 1903. S. 265—280. Wisla. T. XVII. Z. 4. Warszawa. 1903. S. 432—435.].
Дадам, што гувернёр дзяцей Нарбута i настаyнiк Вандалiна Шукевiча Уладзiслаy Абакановiч, навучаy дзяцей граматыцы i калiграфii, пiсаy для iх вершыкi, якiя вучылi дзяцей патрыятызму i дапамагалi разумець самыя цяжкiя праблемы гiсторыi, вучыy дзяцей любiць i разумець сапраyдную лiтаратуру.
Абакановiч застаyся y Начы як сябар i амаль што член сям'i Шукевiча. Займаyся тут агароднiцтвам, тут жа памёр i быy пахаваны[97 - Магдалена Бломберг Мар'яна. Вандалiн Шукевiч. Сын лiдскай зямлi даследчык i грамадскi дзеяч (1852—1919). С. 52.]. Таму, неабходна заyважыць, што yсе этнаграфiчныя матэрыялы Абакановiча належаць Лiдскаму павету (якi y той час знаходзiyся y Вiленскай губернi) i нашаму беларускаму народу.
Трэба адзначыць, што дачка Вандалiна Шукевiча, збiральнiца беларускага фальклёру Ванда-Алiна (28.11.1885—1911) выйшла замуж за yнука гiсторыка Тэадора Нарбута – таксама Тэадора Нарбута[98 - Там жа. С. 55.] (1881 г. н., сын Баляслава).
Вось такiя асобы гуртавалiся вакол нашага Тэадора Нарбута.
Хачу заyважыць, што замiлаванне нашай гiсторыяй, ад Тэадора i Юстына Нарбутаy, сiмвалiчна, перайшло да яго суседа Вандалiна Шукевiча, той перадаy гэтую святую паходню пакаленню, якое групавалася вакол выдання «Лiдская Зямля» (самым выбiтным сярод iх быy Мiхал Шымялевiч[99 - Гл: Шымялевiч Мiхал. Збор твораy / укл. Л. Лаyрэш. – Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2019.; Лаyрэш Леанiд. Пра Мiхала Шымялевiча: Крэскi да бiяграфii найлепшага гiсторыка горада Лiды // АСОБА І ЧАС. Беларускi бiяграфiчны альманах. Выпуск 6. Мiнск, 2015. С. 133—165.; Лаyрэш Леанiд. Мiхал Шымялевiч. Крэскi да бiяграфii найлепшага гiсторыка горада Лiды // Лiдскi летапiсец. 2016. №1 (73). C. 45—58.; Лаyрэш Леанiд. Новае пра лепшага лiдскага гiсторыка XX ст. Мiхала Шымялевiча // Лiдскi Летапiсец. 2021. №1 (93). С. 15—17.] – лiдскi радны ад Таварыства беларускай школы) i ад iх, праз выбiтных краязнаyцаy, рэдактара «Лiдскай газеты» Аляксандра Жалкоyскага i майго школьнага настаyнiка Анатоля Куляша, перайшла да нас. Гэтак, на працягу больш за 200 гадоy, трымаецца непарыyная сувязь трох пакаленняy даследчыкаy гiсторыi Лiдчыны i будзе трымацца далей.

Ва yспамiнах дачкi Нарбута ёсць некалькi цiкавых эпiзодаy з жыцця сям'i y Шаyрах: «Бацька не любiy палявання, не дазваляy лавiць рыбу y ставе i рацэ, якiя яму належалi, таксама не было вольным выцiнаць дрэвы y гаях, а тым больш у садзе.
Ёсць адна важкая дэталь дзяцiнства, якая добра захавалася y маёй памяцi. Людвiк, як звычайна, з дзяцiнства будаваy умацаваннi i гуляy у вайну. Маладыя браты, мая сястра i я былi жаyнерамi, а пляц для yмацаванняy знаходзiyся y садзе. Мы пашыхтавалiся i хутка павiнна была пачацца бiтва. Я не выказвала вялiкай адвагi, але як больш старэйшая па yзросце была пастаyлена на муры з саломы – сам Людвiк паставiy мяне за валы фартэцы.
Вал быy вышэй за мяне на галаву, i трэба было стаяць на падстаyцы. Каб яе зрабiць, Людвiк ссек сякеркай галiнку бярозы. У гэты момант бацька iшоy праз алею i yбачыy гэта. У гневе ён закрычаy на Людвiка: «Ты не мой сын», – i пакрыyджаны пайшоy да сябе. Людвiк плакаy за дрэвам, а яго жаyнеры стаялi y роспачы. Усе не смелi прасiць у бацькi прабачэння, i толькi я, заахвочаная мацi, без страху пайшла y яго пакой. Я yбачыла яго лагодны твар, добрую yсмешку i папрасiла прабачыць вiну Людвiка.
«Прывядзi яго сюды», – сказаy бацька мне. Я стала паслом добрай навiны, але Людвiк доyга не мог паверыць у такое шчасце i потым заyсёды памятаy гэтае здарэнне.
Яшчэ адна камiчная прыгода адбылася, калi я yжо была паненкай. Франусь з чарэшнi кiдаy мне ягады, ён заyважыy бацьку, якi iшоy у сад i сканфузiyся, бо на галiнцы дрэва быy у ботах (гэта нiшчыла дрэва), брат пахiснуyся i галiнка зламалася. Тады ён крадучыся злез на зямлю i yцёк. А я паспяшала спаткаць бацьку i накiраваць яго шлях у iншую частку саду. Бацька схамянуyся бы ад зламанай Франусем галiнкi, i ён – ужо вялiкi хлопец – меy бы цяжкiя хвiлiны.
Бо сыноy бацька трымаy грозна i сурова. Пасля вяртання з Каyказа, Людвiк не мог выехаць з дому без згоды бацькi, а мусiy працаваць, маляваць карты i абавязкова перапiсваць [тэксты]. Нiхто з братоy не смеy усмiхацца пры бацьку, а нi тым болей палiць тытунь цi yзяць каня. Дочкi, i асаблiва я, мелi iншыя прывiлеi. Мы маглi вольна сядзець пры iм, ён браy нас на рукi i цалаваy, мы часам асмельвалiся гладзiць яго бараду цi цалаваць у твар. Прывучаy нас да працы, яму спадабалася, калi мы рабiлi малыя ватныя падушачкi для iголак i iнш., такiя малыя падарункi ахвотна прымаy ад нас i збiраy iх калекцыю. Яго заyсёдны добры гумар i сiстэмнае стаyленне рабiла нас пэyнымi y тым, што бацька нас любiць i зычыць нас дабра, але ён не цярпеy нашы капрызы i фантазii»[100 - ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 76 – 77 адв.].
Вiленскi мемуарыст Станiслаy Мароyскi пiсаy пра старадаyнiя лiтоyскiя шляхецкiя правiлы, якiя дзейнiчалi яшчэ i y сярэдзiне XIX ст.: «Сын ёсць поyная yласнасць бацькi. Ганьбi i карай сына калi ён дрэнны, каб стаy лепшым. А калi ён добры, ганьбi яго i карай, каб не сапсаваyся»

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/book/leanid-lauresh/teador-narbut-navukovaya-i-litaraturnaya-dzeynasc-syam-ya-i-71919067/?lfrom=390579938) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

notes
Примечания

1
Адам Тадэвуш Станiслаy Нарушэвiч (1733, Лагiшын, Пiнскi павет – 1796, Янаy-Падляшскi) – фiлолаг, гiсторык, перакладчык, паэт i празаiк.

2
Ян Альбертрандзi (1731—1808) – гiсторык, публiцыст. Нарадзiyся y Варшаве. Працаваy у езуiцкiх калегiумах у Пултуску, Плоцку, Нясвiжы, Вiльнi. Меy шэраг царкоyных пасад, з 1796 г. – бiскуп зенапалiтанскi. Збiраy крынiцы па гiсторыi Рэчы Паспалiтай у архiвах i бiблiятэках Рыма, а таксама Швецыi, куды яны былi вывезены, галоyным чынам, пад час шведскiх войнаy. Пакiнуy вялiкую навуковую спадчыну y сферы гiсторыi i нумiзматыкi. Адзiн з заснавальнiкаy i кiраyнiкоy Таварыства аматараy навук.

3
Jan ze Sliwina [Kirkor A. H.]. [Wszystkie o?wiecone kraje Europy…] // Gazeta Warszawska. 1854. №. 42. S. 4.

4
Гл: Лаyрэш Леанiд. Тэадор Нарбут – папулярызатар найноyшых дасягненняy прыродазнаyства // Лiдскi Летапiсец. 2014. №4 (68). C. 12—13; Лаyрэш Леанiд. Людвiк Нарбут // АСОБА І ЧАС. Беларускi бiяграфiчны альманах. Выпуск 6. Мiнск, 2015. С. 74—105; Лаyрэш Леанiд. Тэадор Нарбут у падзеях 1812 года // Наша Слова. №14 (1425), 3 красавiка 2019; Лаyрэш Леанiд. Новае пра Тэадора Нарбута i яго сям’ю // Лiдскi Летапiсец. 2021. №3—4 (95—96). С. 52—59; Лаyрэш Леанiд.Тэадор Нарбут: жыццяпiс без прэтэнзii на паyнату. Да 240-годдзя з дня смерцi гiсторыка // Лiдскi Летапiсец. 2024. №1—2 (105—16). С. 31—74.

5
[MONCZUNSKA Z NARBUTTОW, Teodora]. Zapiski cоrki s. p. Teodora Narbutta z papierоw, [apie 1880 m.] Lietuvos valstybes istorijos archyvas (LVIA), f. 1135, ap. 11, b. 19, lap. 1r—137v. Далей – ДГАЛ (Дзяржаyны гiстарычны архiy Лiтвы). Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19.

6
[JUREWICZOWA Z NARBUTTОW, Kamilla]. Wspomnienie o Dziejopisie Litwy Teodorze Narbucie, 1875 m. ap. 11, b. 4, lap. 103r—105v. Далей – ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 4.

7
Гл: Лiдскi летапiсец. 2024. №3 (107); Лiдскi летапiсец. 2024. №4 (108).

8
Fajnhauz Dawid. Ruch konspiracyjny na Litwie i Bialorusi, 1846—1848. Warszwa, 1965. S. 99—100, 129.

9
Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw—Warszawa—Krakоw—Gdansk, 1977. T. XXII. S. 537.; Бломберг Мар'яна Магдалена. Тэадор Матэвуш Нарбут (Остык-Нарбут) з лiдскай зямлi гiсторык Лiтвы, iнжынер i даследчык старажытнасцi, а таксама бацька герояy-паyстанцаy. Варшава – Лiда, 2011. C. 46.

10
Маецца на yвазе касцёл кармелiтаy.

11
Данiэль Казiмiр Нарбут (?1738—1807) з 1783 па 1801 г. быy лiдскiм дэканам i пробашчам, у 1801 г. гэтую пасаду заняy кс. Вiнцэнты Нарбут. Бацька Данiэля Казiмiра Нарбута – Казiмiр Нарбут быy прадзедам Тэдора Нарбута, а дзед Ігнацый – родным братам Данiэля Казiмiра Нарбута, такiм чынам Тэадор – яго yнучаты пляменнiк.

12
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 22 – 23.

13
Jan ze Sliwina [Kirkor A. H.]. [Wszystkie o?wiecone kraje Europy…].

14
Бломберг Мар'яна Магдалена. Тэадор Матэвуш Нарбут (Остык-Нарбут) з лiдскай зямлi гiсторык Лiтвы, iнжынер i даследчык старажытнасцi, а таксама бацька герояy-паyстанцаy. C. 46—47.

15
Верагодна, гэта быy грэка-каталiцкi святар.

16
У цяжкiя моманты 1814 г. Напалеона здрадзiлi нават самыя блiзкiя да яго маршалы.

17
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 17 адв. – 19 адв.

18
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 113.

19
Бломберг Мар'яна Магдалена. Тэадор Матэвуш Нарбут (Остык-Нарбут) з лiдскай зямлi гiсторык Лiтвы, iнжынер i даследчык старажытнасцi, а таксама бацька герояy-паyстанцаy. С. 48.

20
Polski Slownik Biograficzny. Т. XXII. S. 537.

21
Гл: Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Wilno, 1934. Пераклад кнiгi y свой час быy надрукаваны y газеце «Наша Слова» №18 (1533), 5 траyня 2021; №19 (1534), 12 траyня 2021; №20 (1535), 19 траyня 2021; №21 (1536), 26 траyня 2021; №22 (1537), 2 чэрвеня 2021; №23 (1538), 9 чэрвеня 2021; №24 (1539), 16 чэрвеня 2021; №25 (1540), 23 чэрвеня 2021; №26 (1541), 30 чэрвеня 2021; №27 (1542), 8 лiпеня 2021; №28 (1543), 15 лiпеня 2021; №29 (1544), 22 лiпеня 2021; №30 (1545), 29 лiпеня 2021; №31 (1546), 5 жнiyня 2021; №32 (1547), 12 жнiyня 2021; №33 (1548), 19 жнiyня 2021; №34 (1549), 26 жнiyня 2021; №35 (1550), 2 верасня 2021.).

22
Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego.Wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Dziennik Wilenski. 1934. №2, 4, 5, 7—11, 13—15, 17, 18, 21—25, 28, 29, 31, 32, 35—39, 41—43, 45, 46, 49—53, 56, 57, 56, 57.

23
Верагодна, размова iшла пра тое, што было выдадзена y 6-цi тамах у Германii, з 1861 па 1874 гг. пад назвай «Scriptores rerum Prussicarum. Die Geschichtsquellen der preu?ischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft».

24
Станiслаy Мараyскi пiсаy: «Правiнцыял пiяраy кс. Глагоyскi, паважаны, выхаваны y Рыме вучоны, той самы, якi так доyга размаyляy з Напалеонам на Зялёным мосце y 1812 г.…» – гл: Morawski Stanislaw. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie (1818—1825). Warszawa, 1924. S. 361—362.

25
Юг-Бернар Марэ (1763—1839) – французскi дыпламат, журналiст, адвакат, палiтык i дзяржаyны дзеяч, у 1811—1813 гг. мiнiстр замежных спраy, у 1834 г.. прэм'ер-мiнiстр. З 1809 г. насiy ганаровы (беззямельны) тытул герцага Басано.

26
Графиня Потоцкая. Мемуары. Москва, 2005. С. 97.

27
На «чацвярговых абедах» караля з найблiжэйшымi паплечнiкамi, падданым падаваyся прыклад ашчаднасцi i цвярозасцi. Нейкага «прыгожага Нарбута» на чацвярговым абедзе згадвае Клемянцiна Хофман у апавяданнi «Obiad Czwartkowy». – гл: Wybоr dziel Klementyny z Tanskich Hofmanowej. Wydanie jubileuszowe. T. VI. Krakоw, 1898. S. 153.

28
Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego. S. 4—7, 10.

29
Шубраyцы (Szubrawcow towarzystwo – «Таварыства прахвастоy» ад. пол. szubrawiec – шэльма, лайдак) – саманазва членаy лiтаратурнага лiберальнага асветнiцкага грамадства, якое iснавала 1817—1822 i 1899—1914 гг. Шубраyцы выдавалi сатырычную газету «Wiadomosci Brukowe» («Бруковыя ведамасцi»), дзе высмейвалi тагачасны лад, патрабавалi прававой роyнасцi людзей перад законам i г. д. Стыль публiкацыя насiy вясёлы i задзiрлiвы характар. Рэдактарамi газеты былi І. Ляхнiцкi i К. Контрым. У гэтай газеце у 1816 г. свае першыя гумарыстычныя нарысы публiкаваy малады В. Сянкоyскi, гiстарычныя апавяданнi пра мiнулае І. Ходзька, вершы А. Гарэцкi i Томаш Зан.

30
Malewski Czesslaw. Wykaz alfabetyczny z 1844 r. majatkоw pow. Lidzkiego // Ziemia lidzka. 2004. №2 (60).

31
Narbutt Teodor. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. II. Wilno, 1837. S. 383—384.

32
Reda Gri?kaite. Dvaras kaip «archyvas»: bajorija ir Lietuvos istorijos tyrimai (XIX a. 4—7 d.) // Metai. 2016. №10. Vilnius. P. 134—135.

33
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 4. Арк. 105; Ody Horacego, рrelozone nawierszem polskim. Wilno, 1835. W drukarni W. Neumana. T. 1, 2.

34
Jan ze Sliwina [Kirkor A. H.]. [Wszystkie o?wiecone kraje Europy…].

35
Wizerunki polskie, rysowa? z natury i litografowa? M. Fajans. Warszawa, nak?adem autora, w Drukarni rz?dowej przy Kom. Rz?d. Sprawiedliwo?ci, 1857. S. 10.

36
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 4. Арк. 105.

37
Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.

38
Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.

39
Там жа.

40
Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.

41
Пра Паyлава, гл: Пра Паyлава, гл: Jerzy Hoppen. Rzeczpospolita Pawlowska // Slowo. 1938. №334.; Хопен Ежы. Рэспублiка y Паyлаве // Наша слова. pdf. №4 (108), 24 студзеня 2024.

42
Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

43
Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.

44
Там жа.

45
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 123 – 123 адв.

46
Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.

47
Лаyрэш Леанiд. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномiiю Мiнск, 2013. С. 109.

48
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 82.

49
Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.

50
Там жа.

51
Там жа.

52
Narbutt Teodor. Dzieje narodu litewskiego. T. 9. Wilno, 1841. S. 73.

53
Скеп'ян Анастасiя. Арганiзацыя кухоннай службы пры магнацкiх дварах Вялiкага Княства Лiтоyскага y XVI—XVII стст. // Магнацкi двор i сацыяльнае yзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнiк навуковых прац. Мiнск, 2014. С. 6.

54
Этымалагiчны слоyнiк беларускай мовы. Т. 1. Мiнск:, 1978. С. 410.

55
Гл: O domowem wyrabianiu i rafinowaniu cukru z burakоw oraz o uprawie burakоw w Litwie. Wilno: J. Zawadzki, 1837; Dubrunfaut Pierre Auguste. Sztuka robienia cukru z burakоw: we 2 cz. zawierajacych instrukcya jak uprawiac buraki i jak cukier z nich wyrabiac. Wilno: A. Marcinkowski, 1829.

56
Дачка гiсторыка Яна (Яганна).

57
Жонка гiсторыка.

58
Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.

59
Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego. S. 4—7.

60
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 79 адв – 83.

61
Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.

62
Здаецца, я больш нiдзе не бачыy iнфармацыi, што брат Тэадора – Ксаверый Нарбут, якi нарадзiyся y 1787 г., памёр на пачатку 1841 г.

63
Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.

64
Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

65
Там жа.

66
Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

67
Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.

68
Там жа.

69
Там жа.

70
Kronika Rodzinna. 1888. №12, 15 czerwca. S. 356—359.

71
Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

72
Пра Юстына Нарбута, гл: Лаyрэш Леанiд. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычнiка 2023.

73
Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

74
Kronika Rodzinna. 1888. №14, 15 lipca. S. 425—430.

75
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 23 адв.

76
Успамiны пра Лiдчыну на пачатку XIX ст. // Лiдскi Летапiсец. 2020. №2 (90). С. 72.

77
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 21.

78
Карабеля – крывая шабля, прыналежнасць параднага yбору шляхцiца, насiлася на поясе пры жупане або кунтушы.

79
Там жа. Арк. 21 адв.

80
Там жа. Арк. 10.

81
Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.

82
Гл: Pomniejsze Pisma historyczne. Wilno, 1856. S. 165—170.

83
Шымялевiч Мiхал. Збор твораy. укл. Л. Лаyрэш. Гродна, 2019. С. 126.

84
Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.

85
Kronika Rodzinna. 1888. №12. 15 czerwca. S. 356—359.

86
Цыт. па: Gazeta Codzienna. 1844, №125.

87
Kronika Rodzinna. 1888. №14, 15 lipca. S. 425—430.

88
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 77 адв.

89
Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

90
Reda Gri?kaite. Teodoras Narbutas, arba Apie tai, «kaip nereikia ra?yti istorijos» // Lietuvos istorijos metra?tis 2014 metai 2 / Lietuvos istorijos institutas. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2015. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: https://www.zurnalasmetai.lt/?p=15588. Дата доступу: 01.12.2024.

91
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 23 – 23 адв.

92
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 127 адв. – 128.

93
Kronika Rodzinna. 1888. №9, 1 maja. S. 262—266.

94
Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.

95
Kronika Rodzinna. 1888. №12. 15 czerwca. S. 356—359.

96
Szukiewicz W. Wierzenia i praktyki ludowe w gub. Wilenskiej // Wisla. T. XVII. Z. 3. Warszawa. 1903. S. 265—280. Wisla. T. XVII. Z. 4. Warszawa. 1903. S. 432—435.

97
Магдалена Бломберг Мар'яна. Вандалiн Шукевiч. Сын лiдскай зямлi даследчык i грамадскi дзеяч (1852—1919). С. 52.

98
Там жа. С. 55.

99
Гл: Шымялевiч Мiхал. Збор твораy / укл. Л. Лаyрэш. – Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2019.; Лаyрэш Леанiд. Пра Мiхала Шымялевiча: Крэскi да бiяграфii найлепшага гiсторыка горада Лiды // АСОБА І ЧАС. Беларускi бiяграфiчны альманах. Выпуск 6. Мiнск, 2015. С. 133—165.; Лаyрэш Леанiд. Мiхал Шымялевiч. Крэскi да бiяграфii найлепшага гiсторыка горада Лiды // Лiдскi летапiсец. 2016. №1 (73). C. 45—58.; Лаyрэш Леанiд. Новае пра лепшага лiдскага гiсторыка XX ст. Мiхала Шымялевiча // Лiдскi Летапiсец. 2021. №1 (93). С. 15—17.

100
ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 76 – 77 адв.
  • Добавить отзыв
Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць  сям’я і сядзіба  яго час Леанід Лаўрэш

Леанід Лаўрэш

Тип: электронная книга

Жанр: Общая история

Язык: на украинском языке

Стоимость: 60.00 ₽

Издательство: Издательские решения

Дата публикации: 06.06.2025

Отзывы: Пока нет Добавить отзыв

О книге: Навуковая і літаратурная дзейнасць Тэадора Нарбута, яго сям’я і сядзіба, яго час.Кніга грунтуецца на архівах, успамінах і перапісцы гісторыка.На першай вокладцы – здымак касцёла ў Эйшышкес (Эйшышкі), пабудаванага па праекту Тэадора Нарбута.