Аб вечным. Запiскi эзатэрыка
АлёнКа
Кнiга складаецца з дзвюх частак, першая з якiх дае адказы на пытаннi: што yяyляе сабою час? якую прыроду маюць дабро i зло? у чым рознiца памiж мужчынам i жанчынай? чым на самай справе з'яyляюцца татэм i табу? што мы ведаем аб сiмвалiзме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыi, як разбагацець, не страцiyшы здароyя, як справiцца з рэyнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамi y паyсядзённым жыццi i аналiзаваць свае сны, пазнаёмiцца са шляхамi атрымання ведаy.
Аб вечным
Запiскi эзатэрыка
АлёнКа
© АлёнКа, 2017
ISBN 978-5-4485-0625-3
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Ёсць пытаннi аднадзёнкi, нi для чаго непатрэбныя, нiчаму не вучачыя – iх можна б i не задаваць зусiм. А ёсць пытаннi з веку y век перад чалавецтвам паyстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на iх зноy i зноy, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькi зачэрпваемыя з крынiцы ведаy то адной светлай галавой, то другiм нiяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.
Што такое час, як не yяyленне аб iм?
Дзе знаходзiцца, калi ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?
Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а iнакш як пазнаць свет?
Не судзi, а то што?..
Калi верыць, то як?
Татэмiзм – цемрадзь прашчураy?
Не!
Веданне iмi сябе!
Сапраyды спараджэнне культуры табу?
Не!
Яно yзнiкла як вынiк няyмення любiць.
Сёння на самым дне, заyтра на вышынi.
Быць.
Як у кнiгу глядзець у люстра-людзей наyкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.
Трэба быць.
Кiм i як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнiзе y мяне ты радкi пра сябе.
Пытанняy розных шмат iснуе.
А адказы на iх ёсць сутнасць адлюстраванне yсяго толькi аднаго закона: адзiнства i барацьбы супрацьлегласцяy, у сукупнасцi yтвараючых асобу Бога. Такiм чынам, шукаючы адказы на вечныя пытаннi, мы знаходзiм Бога. А спазнанне Адзiнага садзейнiчае yзнiкненню yнутранай патрэбы раiць – навучаць як да раю дайсцi.
Хто жадае патрапiць у рай?[1 - Заyвага. Дадзеная кнiга не з’яyляецца перакладам свайго рускамоyнага аналага. Вы маеце чытать арыгiнал.Навошта патрэбен арыгiнал?Таму што пераклад, якi б ён не быy добры, не здатны передаць усе адценнi колеру, усю тую смакату, якiя можна адчуць толькi, калi чытаеш твор на той мове, на якой ён быy створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няyлоyнае, неапiсальнае… Няма пачуцця замiлавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавiта гэту кнiгу раю для прачытання.]
Частка першая. Тэарэтычная
Аб часе
Чаму iншы раз час цягнецца так доyга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калi, нарэшце, настане паваротны пункт у маiм лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеi y жыццi? Чым абумоyлены затрымкi y выпадку, калi падзея з'яyляецца доyгачаканай? Час не надышоy… Чаму не надышоy? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнiчаy да з'яyлення мiфiчнага Кронаса? Мы можам умяшацца y час развiцця падзей? Якiм чынам?
Аднаго разу, разважаючы такiм вось чынам, убачыла сон.
«Сяджу y пясочнiцы з Дзiмам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыy школу). Вучу яго разумець па гадзiннiку. Гадзiннiкаy тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэцi трымаю y руках, хачу павучыць пераводзiць час (гадзiннiкi кардонныя, з рухаючымiся стрэлкамi, таму на iх можна yстанавiць якi хочаш час)».
Калi прааналiзаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кiравання часам iснуе: гадзiннiкi кардонныя, стрэлкi на iх пераводзяцца yручную, значыць, i наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час iх ажыццяyлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «лiпнуць». Кагосьцi, хто прылiпне (прыб'ецца, прылепiцца, прыклеiцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзiннiку, вучыць пераводзiць час. Яшчэ адзiн нюанс. Гадзiннiкаy было тры. Адзiн з iх, вiдаць, адпавядае прошламу часу, другi – цяперашняму i трэцi – будучаму. Перавесцi можна было толькi трэцi гадзiннiк. Значыць, мы не можам змянiць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналiзаваyшы прошлае i цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзiннiкi былi кардонныя, усе можна было перавесцi, ды толькi я вырашыла папрактыкавацца на апошнiм, прадэманстраваць магчымасцi рэгулiроyкi часу чалавекам на прыкладзе карэкцiроyкi сваёй будучынi.
Змянiць прошлае. Я yжо разважала раней аб магчымасцi павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважаннi.
Дапусцiм, вы асэнсавалi, што дзесьцi год дзевяць таму назад зрабiлi вялiзную памылку, выйшаyшы замуж не за таго чалавека, i зараз хацелi б яе выправiць. Паверце, вам нiшто не перашкаджае гэта здзяйснiць – трэба толькi вярнуцца y думках у той час, якi прынята называць прошлым. Якiм чынам вяртанне можна ажыццявiць на практыцы? Вазьмiце старэнькi фотаальбом, адшукайце свае фотакарткi дзевяцiгадовай даyнiны, пажадана таксама знайсцi некалькi тагачасных шлягераy. Пасля чаго дастаткова сесьцi на yтульную канапу, уключыць тую самую музыку, i, прагледзеyшы напярэдаднi фотаздымкi, заплюшчыць вочы i расслабiцца y той ступенi, якая дазволiць вам дэталёва yзнавiць падзеi даyно мiнулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруцiце тое ж самае кiно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамi. І калi вы раптам заyважылi, што, запiсваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаyмысна напiсалi 2002, значыць, у вас атрымалася адкруцiць стрэлкi гадзiннiка да той кропкi, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!
Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апiсана y казцы «Дванаццаць месяцаy». Наколькi гэта i iншыя такога роду гiсторыi з'яyляюцца казачнымi?..
Такiм чынам, мы можам вярнуцца y прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паyплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю y тым лiку ад таго, якi з прапанаваных нам сёння шляхоy мы абярэм.
МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.
Што ж такое час? У тлумачальным слоyнiку С. І. Ожэгава знойдзем такiя азначэннi часу:
«Час. 1. У фiласофii: адна з асноyных аб'ектыyных форм (разам з прасторай) iснавання бясконца развiваючайся матэрыi. Па-за межамi часу i прасторы рух матэрыi немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамi, хвiлiнамi, гадзiнамi. 3. Прамежак той цi iншай працягласцi, у якi адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне цi стан да прошлага, цяперашняга або будучага».
Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькi на адноснасць успрымання часу: мы можам адлiчваць час, дзякуючы (адносна)руху Зямлi вакол Сонца, руху стрэлак гадзiннiка.
«Па-за межамi часу i прасторы рух матэрыi немагчымы». Іншымi словамi, няма руху, развiцця як разнавiднасцi руху – няма часу.
Вось мы i падышлi да адказу на другое пытанне: чаму час з'явiyся толькi з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынiкае з пытання: таму што раней час не меy магчымасцi цячы, рухацца. Часу i прасторы не iснавала па прычыне першапачатковай нерухомасцi матэрыi, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналi? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзiнства, еднасць усiх супрацьлегласцяy, як напрыклад: дабра i зла, радасцi i смутку, працалюбства i ляноты, жорсткасцi i мяккасцi, бясстрашнасцi i страху… Любоy i нянавiсць – гэта па сутнасцi адно i тое ж, палярныя праяyленнi аднаго i таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымi (i меyшымi пры yзнiкненнi аднолькавую назву; любоy i нянавiсць павiнны былi называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана i агiда (гл. Фрэйд «Татэм i табу»), i yсё iншае), яны з'яyляюцца божымi якасцямi, i толькi з iх раздзяленнем на любоy i нянавiсць адзiнае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаyляючы сябе адзiн аднаму, мужчына i жанчына перастаюць быць Богам. У адзiнстве сiла, а не y процiстаяннi. Дуалiзм патрэбен толькi y якасцi iнструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параyнання. Богу трэба было падзялiцца, каб пазнаць сябе. Рух (i час) пачаyся з расколу свету надвае.
ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.
Але ж час, як адна з праяy Бога, павiнен iснаваць поруч са сваiм антыподам – «безвременьем» (тэрмiн Юнга). Адзiнае, калi час iснуе y праяyленым выглядзе, то адсутнасць часу павiнна iснаваць няяyна, але y той жа самы час, што i час. Тое ж адбываецца i з iншымi якасцямi: чым больш я люблю, тым мацнейшы павiнен быць кантроль над роyнавялiкай па сiле, нябачнай, але дакладна iснуючай як частка мяне, захоyваючайся y патэнцыяле, нянавiсцi.
Бога таму складана пазнаць цалкам, што калi ты любiш, то не можаш адчуваць нянавiсцi, а калi ненавiдзiш, не можаш любiць, у той час як Бог ёсць любоy i нянавiсць разам узятыя, але разам з тым непраяyленыя. Пазнаць Бога можна, толькi паступова дасягнуyшы раю, папярэдне прашоyшы праз пекла i чысцец – iншага шляху няма.
Праяyленне прагнасцi i шчодрасцi як палярных якасцяy аднаго i таго ж пачуцця можна прасачыць пры назiраннi за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцiвасцю: яму yвесь час мала (есцi i не можа наесцiся удосыць; сiл усё меней i меней, а гароднiны саджае yсё болей i болей; камплектаy бялiзны хопiць на два жыццi, а ён усё купляе i купляе новыя i г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзелiцца лiшкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаy ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова iдзе аб матэрыяльных рэчах). Калi казаць пра духоyныя, то нешта даць iншым можа толькi багаты (прагна перажываючы кожнае iмгненне як апошняе) на пачуццi чалавек, у эмацыянальна беднага асаблiва не разжывешся – няма чым. Такiм чынам, мы або валодаем пэyнай рысай характару, або не, але, калi валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.
Чалавек iстота палярная. Аб тых, хто больш за yсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кiм бы то нi было iншым. Яны адкрываюць толькi тое, што самi хочуць. І наадварот, людзi, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе – вылезуць бокам).
Мы разгледзiлi, што такое час, а зараз вернемся да паняцця, яму супрацьлеглага – да «безвременья». Вастрэй за yсё адсутнасць часу адчуваецца на «тым свеце». Гэта не меркаванне, а распавяданне аб рэальна перажытым мною y 17 год вопыце клiнiчнай смерцi.
«Вопыт адбыyся па завяршэннi святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваyшы спiртное, я не разлiчыла сiлы i y вынiку на невялiкi прамежак часу развiталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмi дрэнна, мяне завялi y нейкi дом, паклалi на канапу, пасля чаго аднакласнiкi выйшлi з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваiм целам, лётаючай пад столлю. Нiчога не разумеючы, пачала азiрацца па баках. І тут заyважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкiм здзiyленнем пазнала y дзяyчыне сябе. Падляцела крыху блiжэй да свайго цела i пачала з цiкавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нiбы смерць, рысы твару завастрылiся, у купе з доyгiмi чорнымi зблытанымi валасамi, змяячымiся па падушцы, дзiyнае атрымлiвалася вiдовiшча. Яшчэ падумалася, што y люстэрку я выглядаю iнакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста iнакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я yжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне y люстры заyсёды плоскае, як на карцiне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, iншыя людзi бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе yяyляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азiрацца y пошуках выхаду. Заyважыла адчыненую фортку i паляцела да яе – мне было цiкава паглядзець, а што там, на вулiцы. Нейкая сiла нiбы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сiла называецца дапытлiвасцю?
Але маю yвагу адцягнулi галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне – адно iмгненне – i яно споyнiлася. Я раптоyна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спiнамi размаyляючых. Крыху паслухала, расчаравалася – усё, што яны казалi, падалося мне такiм нецiкавым, непатрэбным, лiшнiм. І не шкада iм марнаваць час, несучы такую бязглуздзiцу?.. Хацела паведамiць аб гэтым – i здзiвiлася, што мяне нiхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ i не бачыць. Задумалася – i зноy без якога-небудзь пераходу апынулася y «сваiм» пакоi – там, дзе памерла. Я разважала аб апошнiх падзеях, лунаючы y паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькi чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цiшынi, добра yсведамiць усё, што са мной адбылося i вырашыць, што рабiць далей, яны ж прыйшлi парушыць мой спакой. Я насупiла бровы, так як заyсёды гэта рабiла, калi хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне i не бачаць, але я yсё роyна маю «цела». Яно больш лёгкае i празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянiлася «там».
Яны мяне пачалi трэсцi, гэтыя людзi!
– Што вы робiце?! Не трэба! Пакiньце мяне y спакоi!!!
Крычу, а мяне нiхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу – i я зноy у сваiм целе, вярнулася y сябе так жа раптоyна, як i выйшла (вылецела) з сябе.
Божа, як дрэнна. Што я нарабiла? Хачу назад, на волю, дзе не круцiцца галава i не плыве yсё перад вачыма, i нiштоне скоyвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасцi рамкамi yласнага цела».
Аналiзуючы свае адчуваннi, узнiкшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералiчанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца iнакш: няма хвiлiн, гадзiн, дней, месяцаy i гадоy, а ёсць толькi iмгненне i вечнасць – iмгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасцi ажыццяyляць свае жаданнi y адзiн момант з iх узнiкненнем (прычым гэта адбываецца мiжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нiкуды-спяшацца (няма куды) i таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасцi.
Такiм чынам, час i адсутнасць часу iснуюць адначасова. Але, у выпадку, калi вы адчуваеце яго хуткабежнасць, вы не можаце аддаваць сабе справаздачу y тым, што часу няма, а ёсць толькi меркаваннi аб iм. Тады ж, калi вы разумееце, што ёсць толькi адзiн аб'ектыyна iснуючы час – час як адлюстраванне дынамiкi вашага развiцця, то разам з тым непазбежна прыйдзе адчуванне, што yсе iншыя яго разуменнi прыдуманы намi i для нас.
МЫ МОЖАМ У АДЗІН МОМАНТ АДЧУВАЦЬ АБО ЧАС, АБО АДСУТНАСЦЬ ЧАСУ.
У першым выпадку час бяжыць, у другiм спыняецца.
Як вызначыць: час надышоy цi не надышоy? Па знешнiх абставiнах. Вашу yнутраную гатоyнасць iмгненна падцвердзяць спрыяючыя здзяйсненню задумы падзеi, што адбываецца на знешнiм узроyнi. Пачне складвацца yражанне, што вас падтрымлiвае yвесь свет, усё спрыяе ажыццяyленню жаданага. І наадварот, адчуванне палак-у-колах паказвае на iснаванне yнутранага бар'ера, надзейна перашкаджаючага здзяйсненню таго, чаго, здавалася б, так хочацца. Выявiце, чаго не хочацца y тым, што хочацца, i лiчыце – дзень адчыненых дзвярэй надышоy.
Наступленне пераломных момантаy у жыццi звязана з заканчэннем этапа навучання. Ёсць жаданне, каб цяперашнi этап хутчэй завяршыyся i надышоy новы – будзьце старанным вучнем i паспрабуйце атрымаць урокi лiтаральна з усяго, што прапануе лёс. Таму што любая з доyгачаканых падзей адбудзецца не раней, чым вы будзеце да яе гатовы. Усе затрымкi (як i паyторы непрыемных сiтуацый) абумоyлены тым, што ты дзесь недазасвоiy урок.
Аб узросце. Чалавек заyсёды выглядае так, як ён думае аб сабе. Іншыя бачаць нашу знешнасць такой, якой мы самi яе бачым, заyважаюць толькi тыя «недахопы», якiя мы сабе сабе прыдумалi, звяртаюць увагу толькi на тыя добрыя якасцi, якiя, як мы лiчым, у нас прысутнiчаюць.
Гэтак жа i з узростам. Чалавеку заyсёды будзе столькi год, на колькi ён сябе адчувае. Няма нiякага бiялагiчнага гадзiннiка, адлiчваючага гадзiны вашага жыцця – ёсць толькi нашы yяyленнi аб iм. Час тоесны адчуванню часу. Сонца i Месяц адлiчваюць гадзiны жыцця толькi тых людзей, якiя самi лiчаць, што вечна доyжачаяся змена гэтых свяцiл аднаго другiм нейкiм чынам адлiчвае асабiсты час чалавека.
На самай справе мне столькi, колькi здолеy я спасцiгнуць.
Аб прыродзе дабра i зла
…бог, паколькi ён добры, не можа быць прычынай усяго насуперак сцвярджэнню большасцi. Ён прычына толькi нямногага для людзей, а y многiм ён не вiнаваты: бо y нас значна менш добрага, чым дрэннага. Прычынай дабра нельга лiчыць нiкога iншага, але для зла трэба шукаць якiясьцi iншыя прычыны, толькi не бога.
Платон
Бог не мае дачынення да прычыны атаясамлення намi некаторых падзей i людзей з увасабленнем зла. Ён з'яyляецца яго вытокам. Роyна як i крынiцай дабра. Патлумачу.
Што такое дабро? «Дабро. 1. Усё станоyчае, добрае, карыснае. 2. Уласнасць, рэчы. 3. Аб чым-небудзь дрэнным, нягодным. Такога дабра нам не трэба». (С. І. Ожэгаy «Слоyнiк рускай мовы». )
А што ёсць зло? «Зло. 1. Нешта дурное, шкоднае. 2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць. 3. Прыкрасць, злосць». (Там жа.)
Што традыцыйна лiчыцца дурным, шкодным для чалавека? Хваробы, нястачы, нешчаслiвыя выпадкi, непрыемнасцi – усё тое, што адчуваць (перажываць) нам не падабаецца. Але цi з'яyляецца злом гэта на самай справе?
Напрыклад, у мяне забалела горла. Што я павiнна зрабiць? Адшукаць прычыну хваробы. Лёгкае пяршэнне y горле перашкаджае мне размаyляць на павышаных танах i гаварыць гадасцi, хвароба з'яyляецца знакам для мяне: калi я не спынюсь i не перастану лаяцца на yвесь свет, непрыемныя адчуваннi неyзабаве перарастуць спачатку y звычайную ангiну, а потым i y гнойную. Або боль у горле выклiканы невыплаканымi слязьмi (тады будзе адчуванне кома). Цяпер вернемся да адказу на пытанне: што рабiць? У першым выпадку варта, пераламаyшы сябе, пачаць з мiрам, пакорлiва, прымаць сiтуацыi i людзей, трэба навучыцца спакойна, без гневу y душы, рэагаваць на раздражняльнiк, успрымаючы яго як урок, як стымул да самаyдасканалення. Бо y iншых нас раздражняюць нашы yласныя недахопы. «Вочы калоць» можа толькi праyда аб сабе, праяyляемая вiдавочней усяго праз акружаючых. У другiм выпадку трэба выплакацца, гэта ачысцiць арганiзм ад хваробатворных мiкробаy значна лепш, чым любыя лекi, ужыванне каторых здольнае прывесцi толькi да хранiчнага танзiлiту, а не да вырашэння праблемы.
Вы yсё яшчэ лiчыце хваробы злом? Не належыць чалавеку прыпадабняцца да страyса. Пазбегнуць небяспекi можа толькi той, хто не баiцца зазiрнуць ёй y вочы.
Пяройдзем да нешчаслiвых выпадкаy. Вы трапiлi y аварыю. Раз, другi… Трэцяга шанцу зразумець, што менавiта штурхае вас развiтацца з жыццём, можа i не быць. Трэба знайсцi страчаны сэнс жыцця (i хутка!).
Сэнс жыцця заyсёды аднолькавы, адзiны для yсiх – несцi (аддаваць) святло. Сродкi рэалiзацыi могуць быць рознымi. Трэба знайсцi свой спосаб дарыць iншым радасць.
Такiм чынам, любая бяда, няшчасце, непрыемнасць – гэта yмоyны знак «Ты памыляешся!» або «Заблукаy».
Аднаго разу мая дзевяцiгадовая тады дачка yпала i рассекла губу. Гэта быy сiгнал для мяне: Алёна, перастань гаварыць дрэннае аб вучнях iх бацькам. Лепш задумайся: хлопчык забыyся сшытак – перш чым вычытваць, шчыра адкажы на пытанне: а табе вельмi хацелася правяраць яго крамзолi цi лепш няхай ён напiша класную работу на паперцы, якую потым можна выкiнуць, не чытаючы? Або, замест таго, каб падрыхтавацца да толькi аднаго yрока, што зараз будзе, мае вучнi любяць падаставаць з заплечнiка адразу yсе падручнiкi i пакласцi iх на парту, каб быць свабоднымi на iншых перапынках. Перш чым iх бэсцiць, я засяродзiла yвагу на сваiм працоyным стале – карцiнка не вельмi адрознiвалася ад выгляду працоyных месцаy вучняy. Паколькi змагацца з сабой я апынулася не y сiлах, то i з дзецьмi размаyляць на дадзеную тэму не бачу сэнсу. Другi раз вучнi нiчога не жадаюць рабiць на першым уроку, а толькi yвесь час пазяхаюць – тым самым даюць мне зразумець, што я дрэнна выспалася сёння ноччу. Лаяцца на iх – гэта значыць лаяць саму сябе! Выйсце адно: трэба або скарыцца, або змянiцца самой. Работа ж з бацькамi дзяцей – дарэмнае марнаванне часу. Выхоyваць можна толькi сябе i вучняy праз сябе. Бо вытокi любой падзеi, якая адбываецца навокал, унутры цябе.
Вы yсё яшчэ лiчыце, што зло y тым сэнсе, якi мы yкладваем у гэта паняцце, iснуе?
Тады звернемся да супрацьлеглага паняцця – дабра. Вы заyважылi, што ваш знаёмы вам хлусiць. Сказаць аб гэтым – значыць зрабiць яму непрыемна, а рабiць iншым непрыемнасцi тое ж, што рабiць зло. Калi ж прамаyчаць, гэта прынясе iлгуну задавальненне. Адчуваць задавальненне прыемна, добра. Вы сапраyды думаеце, што зробiце добра, калi прамаyчыце? «Такога дабра нам не трэба».
Зробiм высновы.
Атрымлiваецца, што зло прычынiць немагчыма y прынцыпе.
Можна зрабiць iншаму балюча, але гэта будзе азначаць толькi тое, што ён меy патрэбу y болi для ачышчэння або для штуршка y развiццi. Часта бывае складана адшукаць больш дзейсны лекавы сродак, чым боль.
Можна выказаць у адносiнах да iншага агрэсiю. Але гэта будзе азначаць, што агрэсiя yжо жыла yнутры яго самога, а ваш выбух гневу з'явiyся толькi яе адлюстраваннем.
Можна яшчэ шмат чаго зрабiць, як добрага, так i лекавага, але пры гэтым не трэба забываць, што ты не толькi адлюстравальнiк унутранага свету iншых, але i iншыя з'яyляюцца адлюстравальнiкамi твайго yнутранага свету. Так, прыносячы камусьцi боль, ты тым самым даеш магчымасць яму самаyдасканалiцца, але y той жа час ты праяyляеш у адносiнах да яго агрэсiю, а гэта значыць, што пэyныя разбуральныя сiлы дзейнiчаюць унутры цябе i, як вынiк, яны абавязкова прыцягнуць да цябе крынiцы болю накшталт таго, што ты прычынiy у адносiнах да iншых.
Таму карысней «лячыць» любоyю. І калi ты паyстаy перад выбарам: зрабiць балюча iншаму або горш сабе (калi разумееш, што без ахвяры не абысцiся), то што б ты не выбраy, зрабi гэта з любоyю y сэрцы.
Такiм чынам, дабро толькi тады дабро, калi яно падштурхоyвае атрымлiваючага дабро да развiцця, дакладней, да станоyчага развiцця. Нават калi яно пры першасным разглядзе будзе yспрымацца атрымальнiкам як зло.
Тут узнiкае iншае пытанне: калi дабро i зло yмоyныя паняццi, то што значыць станоyчае развiццё?
Чалавек, якi нараджаецца на гэтым свеце, абавязкова будзе развiвацца, ён вымушаны гэта рабiць да таго часу, пакуль жыве. Таму што жыццё – гэта рух. Рух – паняцце вектарнае, рухацца можна толькi y накiрунку, а значыць, i развiвацца можна рознабакова, у тым лiку, знешне i yнутрана, павярхоyна i глыбока, аж да поyнага разбурэння або, наадварот, станаyлення чалавека як асобы. Стаць сталым чалавекам – галоyная мэта станоyчага развiцця. І дабро, i зло выступаюць у якасцi аднолькава неабходных (усё залежыць ад тэмы i мэты yрока) сродкаy для таго, каб мы сталi дарослымi людзьмi.
Значыць, Бог не з'яyляецца прычынай дабра або зла, прычына y нас самiх – ва yнутранай неабходнасцi (у настойлiвай патрэбе) дасягнуць самадастатковасцi як галоyнай рысы сталага i станоyчага чалавека.
Бог з'яyляецца крынiцай i таго, i другога. Бог спрадвеку валодае абедзвюма характарыстыкамi. Пакуль дабро i зло yтвараюць адзiнае непадзельнае цэлае – гэта якасць, я б назвала яе благам (у рускай мове yвасабляючым дабро, а y беларускай зло) будзе божай якасцю. Як толькi мы пачынаем драбiць адзiнае блага на дзве супрацьлеглых катэгорыi – дабро i зло – яны становяцца нам па-чалавечы зразумелымi, але перастаюць быць Богам.
Мы yвесь час спрабуем пазнаць Бога праз параyнанне yласцiвых яму супрацьлеглых якасцяy. Паспрабуйце зразумець яго праз адчуванне адзiнства супрацьлегласцяy. Зазнайце yласным пачуццём сэнс слова блага (двухмоyны варыянт). Еднанне хутчэй наблiзiць вас да разумення Адзiнага, чым раз'яднанне.
Такiм чынам, ДАБРО І ЗЛО ЁСЦЬ БЛАГА (О). А што прынясе вам з сабою дадзенае канкрэтнае блага – «благополучие» або благi канец, залежыць ад таго, як iм скарыстацца: сабе на шкоду або дзеля дабра другiх.
Аб вадзе, паветры, жанчыне i пра мужчыну
«Стварыy Бог неба i зямлю». Апошняя, як памятаем, першапачаткова складаласяз вады. Такiм чынам, спачатку стварыy Бог паветра i ваду – першыя дуальныя праяyленнi Сябе, дзе вада (Мацi-Зямля) стала yвасабленнем жаночага пачатку, а паветра (мужчынскага роду Вецер) з'явiyся правобразам мужчыны.
Перанясем уласцiвасцi прамацi-вады на якасцi жанчыны, а прабацькi-паветра на характэрныя асаблiвасцi мужчыны з тым, каб зрабiць спробу вынайсцi нейкiя iдэальныя вобразы той i другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта iмкнуцца жанчыне.
Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыyная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаyкавiстая, халаднаватая. Вось iдэал жанчыны i аформiyся: не спаскуджаная крывадушнымi yзаемаадносiнамi з блiжнiмi, адкрытая аж да абсалютнай яснасцi i поyнай празрыстасцi i прастаты, паглыбленая y сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбiню i таму загадкавая (i тады iнтравертнасць з'яyляецца характэрнай асаблiвасцю жаноцкага склада характару), заyсёды строячая стасункi з уласцiвай жанчыне i вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллiвасцю i пяшчотай, здольная таксама як ахаланiць, так i разагрэць субяседнiка (пры yмове, калi яе саму давесцi да кiпенi).
Рака можа быць рознай: спакойнай i бурнай, паyнаводнай i мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай цi скаванай iльдом, але вада нiколi не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзiy. Вось так i жанчына: стаiць сёння яснае цiхае надвор'е – яна спакойная i лагодная, заyтра набяжыць ветрык – настрой пачынае рабацiць, вецер узмацнiцца – жанчына yсхвалюецца, уздыбiцца, страсцi распаляцца. А паyночны падуе вецер – зусiм замярцвее, астыне i душой, i целам. Узмоцнiцца вецер, надзьме y празрыстыя воды ракi пяску, гразi, смецця… а жанчыне што рабiць? не можа яна сама пазбавiцца ад бруду, як тая рака. Хiба што з цягам часу асядзе yсё на самае дно душы. Асядзе, але не знiкне зусiм.
Ведаеце, акрамя чатырох змешчаных у Бiблii евангелляy, ёсць яшчэ адно, не yвайшоyшае y склад кнiгi i таму малавядомае – «Евангелле ад Фамы». Там ёсць такiя радкi (27): «…Ісус сказаy: «Калi станеце двое адным, а yнутранае стане як знешняе, i знешняе як унутранае, а высокае быццам нiзкае! І калi зробiце з мужчыны i жанчыны адзiнае, каб мужчына больш не быy мужчынам, а жанчына – жанчынай; тады yвойдзеце y царства». І яшчэ (118): «Ісус сказаy: «Вось я вазьму яе [Марыю] з сабой, каб зрабiць яе мужчынам, каб i яна стала жывым духам, падобным вам, мужчынам. Таму што yсялякая жанчына, каторая стане мужчынам, уступiць у царства нябеснае».
Жанчыну зрабiць мужчынам. Гэта як? Думаю, што не тым шляхам, якiм большасць жанчын вымушаны станавiцца «мужчынамi» зараз – праз часам мiжвольнае адпавяданне вядомай прымаyцы «Я i конь, я i бык, я i баба, i мужык». Гэтак атрымлiваецца ад безвыходнасцi.
Жанчына можа ператварыцца на мужчыну, а, дакладней, стаць андрагiнам, толькi пры yмове пастаяннага знаходжання пры тэмпературы кiпення; трэба гарэць – любоyю, iдэяй, работай, сям'ёй. «Царства Божага» дасягнуць выкiпеyшыя да самага дна. Жанчына, iмкнучаяся да цэласнасцi, павiнна навучыцца ва yсё yкладваць душу.
Вецер i мужчына: няyлоyны, ветрагон, у яго вецер у галаве, шукай ветру y полi, кiдае словы на вецер, трымае нос па ветры. Сустракалi такiх? Іх няма y чым дакарыць, з прыродай не паспрачаешся. І цяпер зразумела, якiм «ветрам» часам бывае жанчыне дзiцё «надзьме» – красамоyным.
Мужчынам, намагаючымся стаць андрагiнамi (самадастатковымi), мае сэнс ператварыцца y фiзiчнае паняцце «вадкае паветра» – трэба набыць недастаючыя жаночыя якасцi: апусцiцца з нябёсаy на зямлю, замянiць легкадумнасць глыбакадумнасцю, iмкнуцца да рэалiзацыi сваiх паветраных збудаванняy.
Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца iдэямi свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павiнен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна y доме не само па сабе, а дзякуючы камусьцi, каму i варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасцi, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаy – памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.
У выпадку двух андрагiнаy (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранiкненне поглядаy.
Як для мужчын важныя нейкiя духоyныя пошукi (духоyны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукi яе мужчыны добра аплачвалiсь (вада, i тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якiя yспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазiцыя, абумоyленая, зноy жа, асаблiвасцямi адпаведных стыхiй. Стаць андрагiнам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процiлеглыя пазiцыi, што дазволiць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлi, зямного раю – таго, аб якiм гаворка як раз i iдзе y Бiблii. Трэба палюбiць грошы yсёй душой, а калi грошы адкажуць табе yзаемнасцю, ты палюбiш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накiрункам руху да раю. Вось па такiх правiлах мае сэнс усталёyваць адносiны памiж жанчынай i мужчынам (а не памiж жанчынай i мужчынай, як гэта часта бывае сёння).
Зразумела, што любоy-дзеянне i любоy-адносiны варта распаyсюдзiць на yсё, чаго жадае душа, што дазволiць задаволiць яе патрэбы.
Тое, што сучасных мужчын больш цiкавяць цялесныя yцехi, а жанчыны жадаюць духоyнага злiцця – добрая прыкмета наблiжэння часу «Царства Божага», бо, па логiцы рэчаy, усё павiнна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы y вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбiць яе yсiм сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволiць паяднаць матэрыю (цела) з духам.
Вось так, прытрымлiваючыся сярэдзiннага шляху, не yпадаючы y крайнасцi, зямля-вада-жанчына-мацi i неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнiчаюць паступоваму пераходу ад дуальнага yспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзiнства, наблiжаючыся тым самым да Адзiнага, да Творцы, Ісцiны, Абсалюта.
Крытыкам аб крытыцы
«Не судзi, ды не судзiмы будзеш» – словы з Бiблii, скiраваныя тым, хто не yяyляе свайго жыцця без крытыкi.
«Крытыка карысна, яна служыць навучанню, без маiх суджэнняy наконт iншых людзей немагчыма iх удасканаленне» – скажуць крытыкi, рацыяналiзуючы тым самым сваё iмкненне судзiць усё i yсiх.
Цi так гэта? Адкажам на пастаyленае пытанне пазней. Спачатку неабходна вызначыць, адкуль бярэ свае вытокi жаданне большасцi людзей асуджаць.
Калi я толькi яшчэ пачынала рабiць свае першыя прафесiйныя крокi y якасцi настаyнiцы, бывала, паклiчуць мяне на адкрыты yрок, а я сяджу i пiльна сачу за настаyнiкам, каб не дай Бог не прапусцiць якiя-небудзь дапушчаныя iм агрэхi. Цяпер надышоy час задумацца, навошта я так рабiла? Каб падштурхнуць таго настаyнiка да прафесiйнага росту? Шчыра кажучы, не. Калi я каго-небудзь раней крытыкавала, то толькi з адной мэтай – падняць сваю yласную самаацэнку: паколькi ён (яна) робiць гэта горш за мяне, то я лепшая y сваёй справе.
Я не выпадкова выкарыстала y сваёй споведзi слова раней. Зараз я так не раблю, а калi хаджу да каго-небудзь на yрокi, то толькi з адной мэтай – навучыцца чамусьцi новаму, адзначыць для сябе найбольш цiкавыя моманты i эфектыyныя метады i прыёмы работы, якiя потым выкарыстаю y сваёй навучальнай практыцы, i, безумоyна, дзеля таго, каб сказаць настаyнiку, не пашкадаваyшаму часу i нерваy на падрыхтоyку да адкрытага yрока, вялiкi дзякуй. Думак аб крытыцы больш нават не yзнiкае. Чаму? Таму што самаацэнка падрасла да yзроyню адэкватнай, i разам з тым знiкла патрэба камусьцi штосьцi даказваць. Існуюць толькi два крытэрыi паспяховасцi прайшоyшага yрока – пачуццё yнутранай задаволенасцi i ззяючыя радасцю вочы дзяцей. Іншых паказальнiкаy няма.
«Не судзi, ды не судзiмы будзеш». Чаму не варта крытыкаваць тым, каму рабiць гэта так хочацца? Таму што, па-першае, «як гукнеш, так i адгукнецца», а па-другое, «не плюй у калодзеж, спатрэбiцца вады напiцца». Звесцi дзеянне прыказак да мiнiмуму можна толькi y тым выпадку, калi крытыка прадыктавана не жаданнем вынайсцi недахопы, а яго адсутнасцю. Інакш кажучы, крытыка толькi тады можа быць прадуктыyнай, калi яна не суправаджаецца пачуццём патаемнай асалоды ад прынiжэння табой iншага чалавека (i адпаведна yзвышэння сябе). Такiм чынам, крытыкуючы без удзелу эмоцый, дакладней, з добрых пабуджэнняy (не тых, якiмi выбрукавана дарога y пекла), мы пажнем пасеянае лягчэй, але пажнем абавязкова: асуджаючы суседа зверху, вы самi рызыкуеце стаць аб'ектам плётак суседкi знiзу.
Вернемся да пытання: наколькi карысна крытыка?
Неаднаразова чула ад маладых настаyнiц:
– Сёння на yрок прыходзiла намеснiк дырэктара. Гэта yжо не першы раз. Яна бывала y мяне, так што я добра ведала, што яна хоча yбачыць. Я паказала ёй тое, што ад мяне чакалася, i yрок прайшоy паспяхова.
– Табе пашанцавала. А вось да мяне дырэктар прыходзiла. У яе вышэйшыя запатрабаваннi, трэба больш паказваць i iншае.
Далей, мяркую, можна не працягваць дыялог. Якi з яго напрошваецца вынiк? Чаму навучылiся, чакаючы крытыкi i намагаючыся паменшыць яе колькасць, дзяyчаты? Падладжвацца пад меркаванне крытыка, прытрымлiвацца моды, падпарадкоyвацца поглядам натоyпу. Як вы думаеце, такога роду «гнуткасць» будзе спрыяць творчай самарэалiзацыi асобы? Адкажыце на гэта пытанне, i праблема мэтазгоднасцi выкарыстання крытыкi больш не будзе перад вамi стяць. Шчыра адкажыце!
Мiж тым, парады i рэкамендацыi даваць можна, але лепш у выпадку, калi вас аб гэтым просяць або калi вашым меркаваннем цiкавяцца. Адказваць жа на пытаннi, якiя не прагучалi, мае сэнс моyчкi.
Аб веры
Вера – гэта yпэyненасць у кiмсьцi-чымсьцi. Такое азначэнне веры мы знойдзем у слоyнiку. А што такое yпэyненасць? Гэта цвёрдая вера y каго-што-небудзь. Атрымлiваем замкнёны ланцужок даваемых адно праз адно азначэнняy: вера ёсць упэyненасць, упэyненасць ёсць вера. Таyталогiя! Лепш сказаць па-iншаму: упэyнены (у-вере-нный) у сабе чалавек – той, якi мае yнутры сябе веру. Тады зноy жа yсплывае на паверхню пытанне: што такое вера?
Разбяром слова па складах: ве-ра, дзе «ве» паходзiць ад слова веды, ведаць, а «ра» ад Ра.
Ра – бог сонца, ра – старажытны корань слова радасць. Такiм чынам, вера – гэта, па-першае, веданне сонца, бога-сонца, а па-другое, веданне радасцi. Або: каб стаць шчаслiвым – зведаць радасць (тую, якую Ра дасць), трэба пазнаць Бога.
«Пазнай сябе, i ты пазнаеш Бога». Што менавiта я павiнна ведаць пра сябе? Неабходна спасцiгнуць цэнтр асобы, ядро, сярэдзiну, адбiтак Бога на целе чалавека – сонечнае спляценне. Сонечнае спляценне знаходзiцца акурат пасярэдзiне цела (на yзроyнi дыяфрагмы) i складаецца з цесна пераплеценых памiж сабою нервовых канчаткаy, яно з'яyляецца ёмiшчам энергii жыцця. Разумнае карыстанне сваiм энергетычным патэнцыялам павiнна садзейнiчаць вашаму добраму самаадчуванню, заклiкана прывесцi вас да веры.
Такiм чынам, нiжэй размова пойдзе аб выпрацоyцы, назапашваннi, захаваннi, размеркаваннi i аддачы сваёй энергii – энергii сонца. Усе толькi што пералiчаныя назоyнiкi залежаць ад дзеясловаy, якiм на сёння вы аддаеце перавагу. Рака жыцця цячэ поyнаводней тады, калi вы займаецеся любiмай справай. У гэтым заключаны парадокс: здавалася б, раз я працую – я павiнна расходаваць дар Ра. Ды не, сiлы пакiдаюць мяне тады, калi займаюся нялюбай справай, калi ж рабiць з душой, сiлы, наадварот, прыбываюць. Так, працуючы над кнiгай, я станаyлюсь мацней, а выкладаючы y школе, за рэдкiм выключэннем, слабну. Чаму так? Усё проста. Тут дзейнiчае закон захавання энергii: сколькi ты яе страцiш, столькi i прыбудзе. Аддаючы сябе без астатку пiсьменнiцкай справе, я адчуваю як мяне лiтаральна захлёствае цяпло i святло сонечных промняy знутры. Зберагаючы ж сiлы для работы пасля работы i таму не выкладваючыся на поyную катушку y школе, я мала i атрымлiваю наyзамен. А калi б так не рабiла? Калi б аддавала yсе сiлы, не шкадуючы сябе нi на гран, выплёсквала yсю сваю душу да апошняй кроплi не толькi падчас заняткаy тым, да чаго душа ляжыць, а i на рабоце, i дома, у адносiнах да сваёй сям'i? Што б тады? Па законах фiзiкi я б стала яшчэ энергiчней, жывей! Значыць, цяпер я так буду рабiць далей. Тым больш, пры перавыдатку заyсёды можна yключыць паслухаць прыемную музыку, прагуляцца па лесе i падыхаць чыстым паветрам, пазагараць на пляжы, проста прылегчы адпачыць – усё гэта будзе садзейнiчаць аднаyленню фiзiчных i душэyных сiл.
Захоyваць частку сваёй моцы трэба на выпадак непрадбачаных расходаy. Гэта практычна так жа, як лепш мець, чым не мець толiку грошай на сваiм банкаyскiм рахунку. Займацца назапашваннем можна двума спосабамi: пакiдаючы нерастрачанымi да канца свае сiлы yнутры арганiзма або звонку. Звонку – значыць скiдваючы рэшту накопленага за дзень або ноч на месца, якое можна yмоyна акрэслiць устойлiвым злучэннем «чырвоны кут». Сэнс прамоyленых слоy усiм добра вядомы, я yдакладню толькi, што «чырвоны кут» можа складацца не абавязкова з абразоy, а з любых твораy мастацтва, iншых рэчаy, нават з усяго дома або кватэры, з краiны, дзе нарадзiyся i вырас, з планеты Зямля або нават з Сусвету цалкам. Асэнсавана ахвяраваyшы частку душы таму, чаму лiчыце патрэбным, вы потым, калi yзнiкне патрэба, зможаце забраць падоранае назад, забярэце аyтаматычна, варта толькi прысесцi на любiмае крэсла, удыхнуць водар любiмай кветкi або yзяць у рукi любiмую кнiгу. Палюбiyшы некалi гэту рэч, вы цяпер можаце цешыцца yзаемнасцю.
Навучыцца размяркоyваць сiлы трэба, каб быць здаровым: калi вы захварэлi, дастаткова канцэнтрацыяй думкi перацягнуць энергiю з рэзервуара (сонечнага спляцення) да хворага месца i загадаць ёй там заставацца да поyнага аднаyлення непакоячай вас часткi цела шляхам замены хворых клетак на здаровыя. Тое ж пры ажыццяyленнi сваiх намераy: узнiкненне жадання – асэнсаванне – канцэнтрацыя энергii вакол вобраза таго, што хочаш атрымаць – выбух вонкi – вось i yсё, што трэба для рэалiзацыi мараy.
Пра дзяленне энергiяй з акружаючымi я yжо пiсала: чым больш аддаеш, тым больш атрымлiваеш. Дадам толькi: што аддаеш, тое i атрымлiваеш. Паберажыце сябе – выпраменьвайце y наваколле любоy. Бо вера – гэта i ёсць веданне радасцi ад умення любiць.
Хто мае продкi? Аб татэмiзме
Татэмiзм. Хвалюе мяне гэтае слова. Не ведаю чаму.
Татэмiзм азначае пакланенне свайму татэму – жывёле-ахоyнiку (або раслiне), ад якога племя нiбыта yзяло свой пачатак. Адкуль у чалавека маглi yзнiкнуць думкi аб тым, што ён пайшоy ад жывёлы? Не y сучаснага, каторы можа верыць або не верыць у iснаванне першапродка, але не ведае свой татэм, а таго першапасяленца нашай Беларусi, якi дакладна ведаy адказы на пытаннi хто? як? i чаму?
ХТО? Аднаго разу y мяне yзнiкла моцнае жаданне зазiрнуць у мiнуyшчыну, далёкую, таямнiчую. Так я шукала сябе.
Легчы, цалкам расслабiцца. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзiн, нуль. Глыбокi транс. «Шлях, iду па шляху, не звяртаючы yвагi на прыцемкi, уперад, у невядомасць. Сцяна – бар'ер памяцi роду – масiyная, з белага, ладнага адшлiфаванага каменя, такую будзь якой галавою не праб'еш. Спрабую абысцi, не адпускаючы правай рукi з цёплага, нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукi – значыць, рухаюся па ходу гадзiннiка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоyшы больш за палову адлегласцi, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьцi там, у цэнтры акружнасцi. Як-жа туды пранiкнуць? З кожнай хвiлiнай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе yяyляць сабою прамавугольнiк n х k, абкружыy каторы i – на табе, глядзi не хачу найцiкавейшы з гiстарычных фiльмаy, якi толькi можа быць даступны yвазе чалавека – кiно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялiчкая на гэты раз сапраyды прамавугольная адтулiна a х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзiн, другi. І раптам з'явiлась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды yнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спiралi, вельмi хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была yнутры гэтай жывёлы, я была iм – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалiсь ад золкага восеньскага ветру шарсцiнкi. Цела я бачыць не магла – люстэрка y лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамi на сухой апалай лiстоце на yзлессi. Я была насцярожана, да чагосьцi прыслухоyвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаy, даносячыхся з вёскi, i прэласцi. Я – драпежнiк. Воyк. Не, ваyчыца. Я пачувала сябе менавiта адзiнокай, шмат чаго пабачыyшай i перажыyшай на сваiм не надта доyгiм вяку, рана пасiвелай ваyчыцай».
Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу y прастору, позiрк у мяне y такiя выпадкi бывае, што называецца, цяжкi, пранiзлiвы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесцi на каго-небудзь вочы, заyсёды на хвiлiну закрываю iх, разбаyляю канцэнтрацыю позiрку дабрынёй альбо любоyю i тады yжо гляджу iншаму чалавеку y твар. Так раблю, каб неyзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклiкала i я не паспела змянiць выраз вачэй. Мая дзяyчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэyшы нечакана востры, рэжучы позiрк.
Зраблю невялiчкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова i механiзм утварэння так званых сурокаy. Су-рок-i, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што i «лёс». Урок-i – сiнонiм слова сурокi – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён i ёсць урок. Такiм чынам, галоyная мэта сурокаy-урокаy – навучанне, якое сурочаны праходзiць разам, сумесна з сурочыyшым. Калi мэта сурокаy зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пiльнага yглядання y «ахвяру»? Забор энергii. Навошта мне псаваць сваю аyру чужароднай у адносiнах да мяне энергiяй, калi заyсёды можна падсiлкавацца з паветра чыстай касмiчнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы y наваколле любоy, тое ж я i атрымлiваю наyзамен. А вось што адбываецца з тымi, хто не yмее любiць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кiслароду y арганiзм, а жыць жа трэба, вось i атрымлiваецца: раз Бог сiл не даy (выключна таму, што ты iх у яго не yзяy), то вазьмут-ка сабе рэшту энергii y слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампiры, забылi адну простую рэч: узяць да сябе можна толькi тое, што сам выпраменьваеш – зло здатнае прыцягнуць толькi адмоyную, негатыyную, хворую энергетыку. Падсiлкоyваючыся такiм чынам (ад iншых людзей, а не ад Бога i з космасу), вы мiжволi падзяляеце на дваiх з сурочаным яго лёс, найгоршую з яго праяy. Так, на некаторы час вы адчуваеце сябе мацней, чаму садзейнiчае прылiy сiл, чужых сiл да вашага арганiзма, але падумайце, што вы забiраеце? Хваробы, няyдачы, смутак, нястачы.
Лiчу, што дастаткова сказала, каб прымусiць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоy час звярнуцца да iх «ахвяраy» – людзей, крыyдуючых на тое, што iх урочаць. Даражэнькiя, паколькi вас урочаць, значыць вы маеце патрэбу ва yроку. Як ужо адзначалася, адзiн чалавек можа сiлком адабраць частку моцы y iншага толькi y тым выпадку, калi, згодна прынцыпу падабенства, iх энергii аднанакiраваныя. Рознанакiраваныя, як то добрая i злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыyшыся. Гэта колькi ж негатыву трэба было назапасiць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусiм без сiл?!
Да ахоyвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулi. Развiвацца можа любая адкрытая сiстэма, закрытая здатная толькi варыцца ва yласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыyшысь ад сваiх жа чытачоy дзiцячымi сродкамi асцярогi? Тое ж i атрымаеце y адказ. Больш за тое, у такiм разе абавязкова знойдзецца будзь якi «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькi, што жаданне «адкрываць таямнiцы» гарыць у крывi i патрабуе выхаду. Нiшто не ахоyвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за yсё хочацца пляваць у адкрытую душу.
Якi yрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранiзлiва, няхай сабе i мiжволi, паглядзеyшы на яе? Верагодна, я такiм чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобii, бо нельга развiтацца са страхам, не зазiрнуyшы папярэдне яму y вочы.
Працягнем дыялог.
Дачка, спалохана:
– Мама, ты падобная на ваyка! Не глядзi на мяне больш так, воyчымi вачыма, не глядзi!
Я заплюшчыла вочы:
– Больш не буду.
Адкуль гэта: «Цесна мне y кватэры. Пачуваю сябе нiбы ваyчыца y клетцы. Не тое, што y доме»? Чаму ваyчыца? Чаму не птушка? «За сваiх дзяцей [дачку i вучняy] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаy? А нечалавечая назiральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыy, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што i як? Вось толькi адзiноту сваю люблю не y прыклад зграйным жывёлам.
Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.
Зноy i зноy углядаюся y вялiкую, на yвесь экран фотакартку некалi любiмага мною чалавека – наyмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воyчыя» вочы i такi ж выскал, тут адыгрываючы ролю yсмешкi. Таго i глядзi ператворыцца на ваyка i выпрыгне з экрана, клацаючы зубамi.
Японскiя гейшы такiм вось няхiтрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такi будзе i характар, схiльнасцi, звычкi.
Калi y жнiyнi 2010 года я yваходзiла y транс, каб павiзуалiзаваць без якой-небудзь пэyнай мэты, мне прыбачыyся той самы мужчына-воyк, але нейк дзiyна. Спачатку ён выглядаy такiм, якi ёсць, потым на маiх вачах стаy ператварацца на ваyка, часткова захоyваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поyсцю. Вiдовiшча было, праyду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэyна, i выглядалi пярэваратнi. Але я сказала сабе, што нiчога не баюся i… скончыла сеанс.
Ёсць над чым падумаць.
А вось калi я пiльна yзiраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меy тысячу жонак, вобраз гэткага юрлiyца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маiх прошлых жыццяy, як i выпадак з ваyком i ваyчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з iх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з iншымi, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якiх уведала, вiдаць, кранулi мяне тады даyно, стагоддзi таму назад, кожны па-свойму.
Спытаюся: вы нiколi не заyважалi, як iншыя людзi сваёй мiтуслiвасцю, хаатычнай, пазбаyленай накiрунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа y якiя толькi ёсць шчылiны моцна нагадваюць пацукоy або мышэй? Што гэта: звычкi, гены, гараскоп цi yсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмiзм.
Цiкава, ад каго паходзяць тыя, у адносiнах да каторых справядлiвыя словы: працуюць як конi, дзеля таго толькi, каб потым есцi як свiннi? Цi y якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзiцца? Думаю, у свiнню, перайманне звычак i знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоyны сэнс жыцця прагных людзей.
Не раю тым, хто пазнаy у гэтых радках сябе, адразу ж кiдацца з крайнасцi на дыету, каб атрымаць шанц iзноy нарадзiцца чалавекам. Дастаткова знайсцi сабе iншую, акрамя смачна паесцi, радасць у жыццi. Нiшто не выводзiць дзындры з арганiзма лепей, чым любiмая справа.
Вы зразумелi, што некалькi абзацаy вышэй даведалiся аб спосабе высветлiць сваё паходжанне, а некаторыя i магчымы варыянт «будучынi» (вызначаецца метадам саманазiранняy)?
ЯК атрымалася, што жывёлы (iх душы) пераyвасобiлiся y людзей? Прагрэсiруючы! Адказ вычарпальны.
ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заyсёды лепш, чым не ведаць. А як iнакш зразумець (i прыняць!) усю праyду пра сябе?
Адказ на гэта чаму не дае адказу на iншае: як узнiкла патрэба y экзагамii, пры якой «члены аднаго i таго ж татэма не павiнны yступаць адзiн з адным у палавыя адносiны, i такiм чынам, не могуць таксама yступаць памiж сабою y шлюб» (З. Фрэйд «Татэм i табу»). Боязь iнцэсту, у тым лiку, групавога – гэта толькi павярхоyная прычына экзагамii. Каб знайсцi яе каранi, варта капнуць глыбей.
Чаму першабытныя народы i iснуючыя зараз дзiкiя плямёны так моцна баяцца кровазмяшальных сувязяy? Што павiнна было здарыцца з таго часу, калi, згодна легенды, двум палоyкам цэлага не трэба было шукаць адзiн аднаго па yсiм свеце, бо яны нараджалiся разам – двайнятамi i, як вынiк, стаyшы дарослымi i абудзiyшыся для кахання, непазбежна yступалi y тыя iнцэстуозныя адносiны, якiя сёння для yсяго свету табу? Што паслужыла прычынай забароны? Мяркую, грэхападзенне чалавека, прывёyшае да yзнiкнення хвароб, аднолькавых хвароб для yсiх членаy роду, а шырэй – татэма. Справа тут не толькi y генетыцы, праблема куды глыбейшая. На знешнiм (генным) узроyнi праяyляецца безлiч унутраных праблем.
Прывяду некалькi прыкладаy. Хто вядзе сваю гаспадарку, той добра ведае, што каб кураняты выводзiлiся крапчэйшымi, пеyня варта yзяць у суседзяy, а яшчэ лепш прывезцi з iншай вёскi. Каб свiння апарасiлася здаровымi парсючкамi, мае сэнс злучыць яе з чужым кнырам, з iншага падвор'я. Чаму? Таму што iнцэстуозныя адносiны памiж жывёламi прыводзяць да iх выраджэння. Чаму?
Возьмем для аналiзу два роды. Хачу наглядна праiлюстраваць сваю тэорыю y дзеяннi на прыкладзе адной сям'i. Пачну з жаночай лiнii. Бабуля, палюбiyшы аднаго чалавека, вымушана была выйсцi замуж за другога. Як вынiк накаплення горычы ад пражывання з нялюбым мужам, у яе жоyчным утварылiся камянi, каторыя ляжалi там нерухома, нiяк не праяyляючы сябе, мёртвым грузам. Абедзвюм дочкам бабулi да замужжа моцна падабалiся кожнай свой малады чалавек. Я нават адважуся выказаць меркаванне, што яны былi закаханыя y сваiх кавалераy. Аднак, нi адна, нi другая не выйшла замуж за каханага. Залётнiк старэйшай дачкi надта доyга цягнуy з прапановай, у вынiку чаго яна не дачакалася i прыняла прапанову iншага. Малодшая паслухалася парады бацькоy i абрала сабе y спадарожнiкi жыцця больш перспектыyнага жанiха. У хуткiм часе пасля замужжа абедзвюм жанчынам выдалiлi жоyчны (разам з накопленымi там камянямi, зразумела, i таму што гэтыя камянi, у адрозненне ад бабульчыных, iх непакоiлi). Што такое боль ад рухаючыхся y распаленым органе камянёy давялося зведаць i бабульчынай унучцы (дачцэ малодшай сястры, назавем яе Алесяй): упершыню яшчэ падчас свайго няyдалага замужжа, i ва yсю моц крыху больш чым праз паyгода пасля разводу (калi яна цалкам асэнсавала незваротнасць дарэмна змарнаваных год). Жанчына адмовiлася ад аперацыi, бо к гэтаму часу yжо добра разумела, што за yсе тыя памылкi, за якiя не разлiчыцца сама, па рахунку заплацiць яе дачка. Дзеля яе шчасця (i здароyя) Алеся была гатовая вытрымаць гэты пякельны боль столькi разоy, колькi будзе патрэбна. Больш не спатрэбiлася. Жоyчны перастаy яе непакоiць з таго часу, як прабачыла сабе i былому мужу гады, пражытыя y небыццi.
Дарэчы, да выраджэння. Усе не вырашаныя праблемы маюць тэндэнцыю назапашвацца ад пакалення да пакалення. Вынiкам паспяхова праведзенай аперацыi па выдаленнi жоyчнага стала тое, што старэйшая сястра нарадзiла мёртвую дзяyчынку, i зараз у яе няма дачок, толькi сыны.
Для чаго я прывяла гэты прыклад? Бацькi, зразумейце, усе тыя праблемы, якiя не вырашыце самi, i yсе хваробы, не вылечаныя вамi (без дапамогi скальпеля хiрурга – гэта не выхад!), вы аyтаматычна скiдваеце на сваiх дзяцей. Вазьмiцеся за розум – тыя, каму яшчэ не позна.
Хiрургiчнае yмяшанне не з'яyляецца выйсцем таму, што не вырашае праблемы. Зрабiyшы y дваццаць год, па маладосцi i па дурасцi, лазерную карэкцыю зроку, Алеся y якасцi пабочнага эфекту дасягнула гэтым толькi таго, што яе дачка y дзесяць год пачала страчваць свой. Мацi жанчыны, дарэчы, таксама носiць акуляры. Падставы для нежадання ясна бачыць тое, што адбываецца y наваколлi y iх у трох розныя, але на вынiку гэта нiяк не адбiваецца.
Ад жаночых хвароб – доля yсiх моцных жанчын – Алесю пазбавiy развод. Яе мацi стаць слабай цяпер ужо не дазволiць прывыкшы за столькi год быць за ёй нiбы за каменнай сцяной бацька, разводзiцца y iх узросце смешна, таму…
Агаворачка. Калi ты маеш пэyныя жаночыя праблемы i пры гэтым працуеш з дзецьмi (настаyнiца, выхавацельнiца, нянечка), твая задача – навучыцца iх любiць. Прафесiя, наследуемая з пакалення y пакаленне – зусiм не добрая рэч, а вынiк дасюль не аддадзенага кармiчнага доyгу. Мацi-настаyнiца не выканала наканаванае, дачка не да канца справiлася з пастаyленай Госпадам мэтай, што ж, адпрацуе yнучка.
Управiць пазваночнiк, сапсаваны прымусовай неабходнасцю альбо мець на yтрыманнi сям’ю, альбо вырашаць нейкiя бытавыя пытаннi, у нашым выпадку гэты лёс выпаy жанчыне (гэтыя жаданнi: мець, набыць, адрамантаваць, абсталяваць, выглядаць – калi-небудзь скончацца?!), так, каб потым не падпраyляць, здатны толькi Бог, вера y Яго i згода, што «для кожнага дня хапае свайго клопату».
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/book/alenka/ab-vechnym-zapiski-ezateryka-23793967/?lfrom=390579938) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
notes
Примечания
1
Заyвага. Дадзеная кнiга не з’яyляецца перакладам свайго рускамоyнага аналага. Вы маеце чытать арыгiнал.
Навошта патрэбен арыгiнал?
Таму што пераклад, якi б ён не быy добры, не здатны передаць усе адценнi колеру, усю тую смакату, якiя можна адчуць толькi, калi чытаеш твор на той мове, на якой ён быy створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няyлоyнае, неапiсальнае… Няма пачуцця замiлавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавiта гэту кнiгу раю для прачытання.