Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі

Вiленскiя yспамiны доктара Юльяна Цiтыюса. З дадаткам Уладзiслава Талочкi
Цiтыюс Юльян
Вiленскiя yспамiны XIX ст. доктара Юльяна Цiтыюса з дадаткам Уладзiслава Талочкi. Перакладчык i складальнiк кнiгi Леанiд Лаyрэш

Вiленскiя yспамiны доктара Юльяна Цiтыюса
З дадаткам Уладзiслава Талочкi

Цiтыюс Юльян

Переводчик Леанiд Лаyрэш

© Цiтыюс Юльян, 2024
© Леанiд Лаyрэш, перевод, 2024

ISBN 978-5-0064-8096-4
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Пра доктара Юльяна Цiтыюса
Доктар Юльян Цiтыюс (1819—1898), сын вiленскага рэстаратара Аyгуста Цiтыюса (? —1839), быy у Вiльнi вельмi вядомай асобай. Працаваy ён у вiленскiх шпiталях Савiчы i св. Якуба, быy членам Вiленскага дабрачыннага i Вiленскага медыцынскага таварыстваy. З'яyляyся вядомым калекцыянерам. Пасля заканчэння Вiленскай медыцынскай акадэмii Цiтыюс вучыyся y самых вядомых прафесараy у Празе, Лондане i Вене. Пасля вяртання y Вiльню ён ужываy самыя перадавыя метады лячэння, заслужыy давер, любоy i yдзячнасць пацыентаy. Юльян Цiтыюс лячыy не толькi заможных, але i бедных пацыентаy i не проста бясплатна, але нават часта сам матэрыяльна падтрымлiваy iх.


Нiжэй падаецца пераклад успамiнаy доктара Цiтыюса, якiя друкавалiся y 1922 г. у вiленскiм «Пшэглёндзе Вiленскiм» i каментары Уладзiслава Талочкi (1887— 1942) да часткi yспамiнаy вiленскага доктара, якiя надрукаваны y тым жа выданнi.
Перакладчык i складальнiк кнiгi Леанiд Лаyрэш

З успамiнаy д-ра Юльяна Цiтыюса[1 - Ze wspomnien d-ra Juljana Titusa // Preglad Wilenski. 1922. №2—4. S. 2—5; 1922. №5—6. S. 2—6;1922. №5—6. S. 2—6; 1922. №7—8. S. 2—7;1922. №9—10. S. 2—5; 1922. №11—12. S. 2—6; 1922. №15—17. S. 2—5.]
Ад рэдакцыi «Пшэглёнда Вiленскага»:
Пра yспамiны д-ра Юльяна Цiтыюса (1820—1898) напiсаy др. Юзаф Бялiнскi y №10 «Тыгоднiка Вiленскага» за 1911 г. Успамiны Цiтыюса – фалiянт у 42 аркушы y скураной вокладцы, напiсаны добрым почыркам, захоyваецца y бiблiятэцы iмя Урублеyскiх. Успамiны ахоплiваюць значную частку XIX ст., змяшчаюць цiкавыя матэрыялы пра незвычайна разгалiнаваныя стасункi папулярнага y Вiльнi лекара i маюць не толькi аyтабiяграфiчную, але i гiстарычную каштоyнасць. Не чакаючы поyнага выдання гэтых мемуараy, пачынаем друкаваць цiкавыя фрагменты y храналагiчным парадку, так, як iх запiсваy сам аyтар.

Пераклад i каментары Леанiда Лаyрэша

1.

1838 г. памятны тым, што вясной памёр слаyны доктар i прафесар Вiленскай акадэмii Андрэй Снядэцкi[2 - Снядэцкi Андрэй (1768—1838) – лекар, бiёлаг, хiмiк. Прафесар хiмii Галоyнай школы Лiтоyскай, потым Вiленскага yнiверсiтэта, а пасля яго закрыцця – Вiленскай медыкахiрургiчнай акадэмii. Старшыня Вiленскага медыцынскага таварыства. – Л. Л.], брат астранома Яна Снядэцкага[3 - Пра Яна Снядэцкага гл: Лаyрэш Леанiд. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi. Мiнск: Лiмарыус, 2013. С. 75—89. – Л. Л.], якi шэсць гадоy быy рэктарам унiверсiтэта i памёр, здаецца, у 1830 г.
Імянiны Андрэя студэнты апошнi раз святкавалi y 1837 г. у мурах клiнiкi, дзе ён выкладаy практычную медыцыну. Зала была аздоблена пальмамi i кветкамi, i сярод iх стаяy бюст шаноyнага вiноyнiка свята. Выступалi на лацiне, але апошняя прамова студэнта старэйшага курса Адама Пянкевiча была iмправiзацыяй, якая пачыналася наступнай страфой:

Штодзень даyнi yклад знiкае,
Штодзень да новага заве,
Ды сiстэма Капернiка трывае,
Ды тэорыя Снядэцкага жыве.[4 - Codzien dawny system znika,Codzien ucza nas nowego.Trwa systemat Kopernika,Trwa Teorja Sniadeckiego!]

Прычынай яго смерцi была язва на карку. Ганаровае пахаванне y касцёле св. Яна. Знакамiты прамоyца кафедры, ксёндз Людвiк Трункоyскi, сказаy прамову, а труну вучнi неслi ажно да Вострабрамскай рагаткi, дзе яе паклалi на воз i павезлi y маёнтак Болтупi y Ашмянскiм павеце[5 - Андрэй Снядэцкi быy пахаваны y драyлянай каплiцы каля вёскi Гароднiкi Ашмянскага павета. Захаваyся малюнак каплiцы Напалеона Орды. Сучасная каплiца на месцы старой пабудавана y 1864 г. як сямейная пахавальня Снядэцкiх. – Л. Л.]. У памяць пра Снядэцкага, злева ад паштовага тракту, студэнты насыпалi курган. Было мала рук i часу, таму гэты курган не стаy сапраyдным помнiкам пасярод суседнiх пагоркаy.
Калi iмправiзаваная праца падыходзiла да канца, пайшоy вясеннi дождж i yдарылi маланкi. Тлум асоб рознага yзросту, полу i стану хутка вярнуyся y горад.
Анекдот па тэме.
Была тады y Вiльнi пры Акадэмii тыповая i папулярная y горадзе рэстарацыя панны Ганны Хольснер. У зале шмат гасцей. Уваходзiць тоyсты пан, бландзiн з вусамi i y вiц-мундзiравым фраку i падае y крэсла, выцiраючы пот з румянага твару. Вiтае знаёмых i кажа: «Але i змучыyся! Спачатку сагрэyся, а потым дождж мяне залiy. Ажно за горад праводзiy калегу».
На гэта адзiн з сучаснiкаy, хуткi i праyдзiвы, не апошнi y Вiльнi чалавек (Шкультэцкi) адказаy: «Ты – асёл, калi называеш Снядэцкага сваiм калегам. Не кажы так, бо yсе будуць смяяцца». «Брава, Шкултэцкi!», – закрычалi yсе тыя, хто вяртаyся з пахавання.
Нефартунны ягамосць аднак усё ж у нейкiм сэнсе быy калегам, бо выкладаy студэнтам акадэмii курс… коннай язды, г. зн. быy прафесiйным бярэйтарам. Ён заyсёды насiy прафесарскi вiц-мундзiр, прозвiшча яго было Хебах, i паходзiy ён з Кракава.

1844. У траyнi, падчас прыезду yдзельнiкаy на так званыя кантракты, iнтэлiгентныя аматары давалi дабрачыннае тэатральнае прадстаyленне y Вялiкiм тэатры якi знаходзiyся на Вiленскай вулiцы. Тады гралi камедыю графа Ал. Фрэдры[6 - Аляксандр Фрэдра (1793—1876), польскi драматург-камедыёграф, паэт i мемуарыст. – Л. Л.] «Помста». Прыпамiнаюцца былыя yнiверсiтэцкiя часы. Каля 1820 г. аyтар – арыстакрат адмыслова напiсаy свой твор у 5 цi 6 актах. У горадзе распаyсюдзiлiся лiсты з не зусiм прыстойным вершыкам:
Перад святасцю намеру хай укленчыць кожны,
Для любовi блiжняга i… паплакаць можна.[7 - Przed swietoscia zamiaru niech kazdy ukleknie.Dla milosci blizniego i… kpem zostac pleknie.]
З часам iснаванне тэатра пачало камусьцi муляць. Было вырашана yжываць рускую мову разам з польскай i з даходаy горада заплацiць на гэта 3000 руб. Але цывiльны губернатар пажадаy купiць гэты тэатр i патрабаваy не малых рэпарацый у памеры 12 цi 14 тысяч рублёy за гмах i плошчу перад iм. Гаспадыня (Кажынская)[8 - Пэyна, маецца на yвазе трэцяя жонка вядомага акцёра, спевака, дарэктара тэатра Мацея Кажынскага (1767—1823) Ганна з Кошыкаy. – Л. Л.] не пагадзiлася, i яе зяць хутка перарабiy верхнi паверх тэатра y кватэры, а нiжнi y аптэку (Мiкутовiча) i крамы.
Паyвека гэта быy дом муз. Пабудаваны Мараyскiм у 1796 г. i прададзены яго yдавой знакамiтаму акцёру i антрэпрэнёру Мацею Кажынскаму, якi са сваёй вiленскай операй ездзiy у Пецярбург i Маскву. Першы публiчны тэатр у Вiльнi адчынiy слаyны Войцех Багуслаyскi y 1785 г. у палацы Аскеркi, якi потым быy перароблены Мiкалаем Абрамовiчам i набыты для вiленскiх губернатараy.

1846. Адкрыццё дзяржаyнага польска-рускага тэатра y вялiкай зале Ратушы, дзе адбывалiся соймiкi i канцэрты.
Цывiльны губернатар Жарабцоy чынна гэтым займаyся. У абодвух канцах зала былi збiты каланады, усталявана сцэна i на слупах зроблена ложа. Вось ужо паyвеку, на шчасце, не было пажару, i тая ложа yсё гэтак жа трымаецца на драyляных слупах.
Пра гэты зал з захапленнем успамiнаy у Дрэздане слаyны скрыпач Караль Лiпiнскi[9 - Караль Юзаф Лiпiнскi (1790—1861) – вядомы скрыпач, кампазiтар i педагог. – Л. Л.], i yсе спявачкi таксама хвалiлi цудоyную акустыку. Тут горад даваy баль для цара Аляксандра І.

1848. Зачынены заслужаны iнстытут спадарыняy Герман, у якiм шмат бедных дзяyчатак бясплатна атрымала адукацыю. Гэтыя шляхетныя людзi сталi ахвярай iнтрыг.
Год запомнiyся страшнай халерай улетку.

1851. 17 кастрычнiка смерць пачцiвага прафесара Вiленскага yнiверсiтэта, а потым Вiленскай акадэмii Фелiкса Рымкевiча[10 - Фелiкс Рымкевiч (1799—1851) – навуковец-медык, доктар медыцыны, прафесар Вiленскага yнiверсiтэта. – Л. Л.]. Меy незвычайную памяць. Слаyны Андрэй Снядэцкi называy яго «ходнай бiблiятэкай».
Пасля смерцi Снядэцкага Рымкевiч быy абраны дырэктарам клiнiкi yнутраных хвароб, а пасля забароны yнiверсiтэта i акадэмii не прыняy прапановы працаваць у iншых унiверсiтэтах. З Абiхтам[11 - Адольф Абiхт (1793—1860), навуковец-медык, ардынарны прафесар паталогii Вiленскага yнiверсiтэта. — Л. Л.] меy братэрскае сяброyства з маладосцi да труны. Калi яшчэ не быy жанаты, разам з iм улетку жыy y прыгожых Маркуцях. Абодва мелi праyдзiвы i лагодны характар. Пагарджалi самым нявiнным шарлатанствам i былi yзорам для цэлага пакалення практыкуючых лекараy, iх глыбока шанавалi, а пад стараць нават любiлi.
Дзякуючы iм, я маю свае прынцыпы i веды.
Рымкевiч пасля адпачынку i лекавання y Бадзе-Кiсiнгене паехаy лячыцца y Лондан, але дарэмна, бо рак страyнiка невылечны. Абiхт закрыy яму вочы. Халодны быy чалавек, але заплакаy.

1855. 27 траyня шляхта Вiленскай, Гарадзенскай i Ковенскай губерняy сустрэла Назiмава[12 - Назiмаy Уладзiмiр Іванавiч (1802—1874), генерал ад iнфантэрыi, дзяржаyны дзеяч Расiйскае iмперыi. Паходзiy з пскоyскiх дваран. Служыy у лейб-гвардыi, удзельнiчаy у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг. Быy iнструктарам па ваеннай частцы y цэсарэвiча Аляксандра Мiкалаевiча, пасля – флiгель-ад'ютантам у самога Мiкалая І. Займаy розныя дзяржаyныя пасады. У 1840—1841 гг. гадах быy камандзiраваны y Вiльню, дзе старшынстваваy у следчай камiсii па справе «паслядоyнiкаy Канарскага». З канца 1855 г. – вiленскi генерал-губернатар. З ягонай iнiцыятывы абшарнiкi Вiленшчыны, Гарадзеншчыны i Ковеншчыны падалi цару прашэнне аб вызваленнi сялян ад прыгоннай залежнасцi. Член Дзяржаyнага савета Расiйскай iмперыi (1861 г.). З 1862 г. – камандуючы войскамi Вiленскай акругi. Падчас паyстання 1863 г. не пайшоy на жорсткiя рэпрэсii i быy заменены на пасадзе М. Мураyёвым-Вешальнiкам. – Л. Л.] прыгожым балем у залах дома Мюлера (потым Шышкi, зараз яго зяця Слатвiнскага), дзе раней была Рэсурса[13 - Рэсурса – клуб шляхты, заснавана y 1827 г. i праз 20 гадоy зачынiлася. Назiмаy аднавiy дзейнасць гэтага клуба.].
З-за манаршай ласкi мелi вялiкую радасць ва yсiм краi, бо цар прыслаy чалавека справядлiвага, праyдзiвага i сардэчнага. Яшчэ y 1841 г. ён выявiy iнтрыгi некалькiх вышэйшых чыноyнiкаy, якiя з дапамогай сфальшаваных сведчанняy абвiнавацiлi мноства заможных i yплывовых асоб i трымалi iх у вязнiцы больш за год.
Назiмаy расказаy цару Мiкалаю yсю праyду, i цар, якi на пачатку не паверыy, паслаy у Вiльню генерал-ад'ютанта Кавелiна[14 - Кавелiн Аляксандр Аляксандравiч (1793—1850), ваенны i дзяржаyны дзеяч; генерал ад iнфантэрыi. Пецярбургскi генерал-губернатар (1842—1846). – Л. Л.], якi выпусцiy нявiнных з турмы[15 - Пра гэтыя падзеi гл: Пшацлаyскi Восiп. Калейдаскоп успамiнаy. Т. 2. Мiнск: Лiмарыус, 2012. С. 230—233.]. […] Пасля гэтага Назiмаy атрымаy чын генерала свiты. […]
Калi б на тым вясёлым балi (я быy на iм) знайшоyся нейкi прарок, якi б сказаy: «Роyна праз сем гадоy тут у Вiльнi будуць стаяць шыбенiцы i пацячэ кроy вiнаватых i невiнаватых. Ухiлiцеся ад гэтага, покуль яшчэ магчыма, вы бацькi сямействаy!» – усе палiчылi б яго за вар'ята, за шаленца. Аднак iдэi Гарыбальдзi i Мераслаyскага[16 - Людвiк Мераслаyскi (1814—1878), вайсковец, грамадскi дзеяч i лiтаратар, дыктатар паyстання 1863—1864 гг. у Польшчы. Пасля паразы паyстання выехаy на эмiграцыю. – Л. Л.] з Варшавы прыйшлi на цiхiя вулачкi Вiльнi. Маладое, недасведчанае пакаленне не паслухала старэйшых, бацькi спрабавалi з iмi змагацца, але дэкламацыi, запал i энергiя моладзi перамагалi.
Толькi Назiмаву Вiльня павiнна быць удзячнай за чыгуначную лiнiю, бо па планах французскай кампанii, каб скарацiць шлях, чыгунка на yчастку ад Пецярбурга да Гароднi павiнна была абмiнуць Вiльню. Таксам яму трэба быць удзячным за набярэжную Вiлii, сквер каля Кафедры i перанос Берасцейскага кадэцкага корпуса з Масквы y Вiльню. А яго жонцы трэба быць удзячнымi за школу швачак i краyчых, якая атрымала назву Вострабрамскай i y якой да 50 бедных дзяyчынак вучылiся на поyным утрыманнi i мелi навуку за кошт гэтай спадарынi.

2.

1856. На пачатку жнiyня я з мiтрапалiтам Жылiнскiм[17 - Вацлаy Жылiнскi (1803—1863), з 1848 г. вiленскi бiскуп, з 1856 г. магiлёyскi арцыбiскуп i мiтрапалiт. – Л. Л.] выехаy праз Мiнск i Бабруйск у Маскву на каранацыю. Па дарозе, у Лебедзеве, у шамбеляна Ц. Цывiнскага пазнаёмiyся з маладзенькiм доктарам Зянонам Цывiнскiм, якi толькi што прыехаy з Масквы, а y Радашковiчах з iнтэлiгентнай спадарыняй В. Памiж Мiнскам i павятовым горадам Ігуменам мы на цэлы дзень спынiлiся y прыгожай i стаyшай нядаyна вядомай рэзiдэнцыi Дукоры, маёмасцi шматгадовага маршалка Мiнскай губернi Оштарпа[18 - Леy Оштарп (1786—1851), мiнскi губернскi маршалак, пабудаваy мураваны палац, завёy у маёнтку цырк з замежнымi акцёрамi, аркестр, бiблiятэку. – Л. Л.]. Ён быy агульнавядомы сваёй гасцiннасцю. Чаго там не было! Уласны аркестр, з Мiнска часта прыязджаy польскi тэатр цi конны цырк. Пасля пераносу Вiленскай акадэмii y Кiеy y Дукоры цiха жыy «як быццам калега» Снядэцкага Хебах, ён служыy настаyнiкам коннай язды для трох дачок маршалка.
Дасцiпны, але трошкi зласлiвы паэт, у старасцi страцiyшы зрок, аyтар надрукаваных эпiграм Ігнат Легатовiч[19 - Легатовiч Ігнат Пятровiч (1796—1867), паэт, педагог. Магiстр Вiленскага yнiверсiтэта (1817 г.). Выкладаy лацiнскую мову y Мiнскай гiмназii (1817—1839 гг.). – Л. Л.], увекавечыy гэту рэзiдэнцыю двухрадковым вершам:
Па смерцi Оштрапа y Дукоры
Змены значныя прайшлi,
Паны пiць перасталi ад учора,
А мужыкi там есцi пачалi.[20 - Smierc Osztorpa w Dukorzezrobii zmiane znaczna.Panowie pic przestana,a chlopi jesc zaczna.]
Залатыя купалы «сорока сороков»[21 - Паводле легенды y Маскве было «сорок сороков» цэркваy, г. зн. 1600. – Л. Л.] цэркваy асляпiлi нас здалёк. Чароyны вiд з гары, з якой iшла yнiз дарога. Сонца свяцiла нам у спiны i перад сваiм заходам асвяцiла горад, якi раскiнуyся перад намi, а iскры золата на купалах мiгацелi i блiшчэлi так, што трэба было прыжмурваць цi нават заплюшчваць вочы. Толькi адсутнасць сiняга мора, як у Басфоры, падказвала, што перад намi Масква, а не Канстанцiнопаль.
У той час была не надта моцная эпiдэмiя халеры. Але мне давялося лячыць ад халеры нашых землякоy, якiя таксама прыехалi сюды: гр. Рэйнальда Тызенгаyза, маршалкаy Дамейку[22 - Аляксандр Дамейка (1804—1878), з 1855 г. маршалак шляхты Вiленскай губернi. – Л. Л.] i Станiслава Хамiнскага, а таксама Калiкста Ажэшку[23 - Калiкст Ажэшка, у 1853—1861 гг. гродзенскi маршалак шляхты, дзядзька Пятра Ажэшкi – мужа пiсьменнiцы Элiзы Ажэшкi. – Л. Л.]. Усе яны выздаравелi.
Ажэшка i Дамейка як губернскiя маршалкi запрашалiся да мiнiстра yнутраных спраy Ланскога[24 - Ланской Сяргей Сцяпанавiч (1787—1862), дзяржаyны дзеяч; мiнiстр унутраных спраy (1855—1861 гг.) граф (1861 г.) – Л.Л.], дзе iх сакрэтна агiтавалi за вызваленне сялян. Рускiя маршалкi i саноyнiкi працiвiлiся гэтаму, i на iх чале стаяy мiнiстр дзяржаyнай маёмасцi Мiхаiл Мураyёy[25 - Мiхаiл Мiкалаевiч Мураyёy (1796—1866), генерал ад iнфантэрыi, дзяржаyны дзеяч Расiйскай iмперыi. Нарадзiyся y Пецярбургу. Вучыyся y Маскоyскiм унiверсiтэце. З 1811 г. на вайсковай службе. Удзельнiк войнаy з Напалеонам. Актыyна дзейнiчаy у дзекабрысцкiх гуртках. Сааyтар статута «Саюза працвiтання». У 1820-я гады адыходзiць ад дзекабрыстаy i становiцца на праiмперскiя пазiцыi. Быy генерал-губернатарам у Вiцебску, займаy iншыя высокiя службовыя пасады. Дзейсна yдзельнiчаy у задушэннi нацыянальна-вызваленчага паyстання 1830—1831 гг. Шмат зрабiy для «обрусения» беларускiх земляy. Інiцыятар адмены дзеяння y заходнiх губернях iмперыi Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакiнуy дзяржаyную службу. Але y сувязi з паyстаннем 1863 г. быy накiраваны генерал-губернатарам у Вiльню з надзвычайнымi паyнамоцтвамi. За жорсткае падаyленне паyстання атрымаy ад прагрэсiyных сучаснiкаy мянушку «Вешальнiк», а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаyкай Вiленскi. У сваiх «Политических записках» даваy рэкамендацыi yраду i сваiм наступнiкам па далейшай палiтыцы y заходнiх губернях. З 1865 г. у адстаyцы. – Л. Л.]. Нашы нагадалi, што вiленскiя соймiкi яшчэ y 1818 г. хацелi даць сялянам волю, але тагачасны генерал-губернатар соймiкi закрыy, а маршалка Мiхала Ромера[26 - Miхал Ромер (1778—1853), у 1814—1817 гг. маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 г. – Biленскай губернi. Прыхiльнiк скасавання прыгоннага права, у 1817 г. узначальваy дэлегацыю шляхты, якая безвынiкова звярталася да цара з праектам адмены прыгону. У маi 1826 г. арыштаваны, зняволены y Варшаyскай турме, потым, да 1830 г. у Петрапаyлаyскай крэпасцi Санкт-Пецярбурга. У 1830—1832 гг. знаходзiyся y ссылцы y г. Варонеж. — Л. Л.] арыштаваy.
На дадзеным нам лiтаратурным вечары да мяне падышоy нейкi спадар i сказаy: «Вы з Вiльнi, i мы можам размаyляць па-польску». Гэты быy Каткоy[27 - Каткоy Мiхаiл Нiчыпаравiч (1818—1887), журналiст, з 1856 г. рэдактар часопiса «Русский Вестник». – Л. Л.], якi праз сем гадоy атрымае вядомасць. Каткоy меy першую жонку польку з Любiчанкоyскiх, сястру двух братоy – дактароy. Пасля яе смерцi жанiyся з княжной, з якой меy цэлы тузiн нашчадкаy.

1857. Падарожжа за мяжу. Меy вялiкi смутак. Мой калега па шпiталю св. Якуба i галоyны лекар Юльян Машынскi (бацька сучаснага доктара Стэфана Машынскага), пасля кароткай хваробы (флебiт) памёр. Калi выязджаy з краю, ён праводзiy мяне за горад, потым мы перапiсвалiся, нават калi я быy у Парыжы. Смерць забрала майго добрага сябра i выдатнага, паважанага грамадствам лекара. Яго смерць зрабiла бессэнсоyнай маю працу y шпiталi. Паветра там не для мяне. Часу забiрала шмат, а аплата малая. Жадалi прызначыць галоyным лекарам мяне, але я не пагадзiyся, тым не менш на працягу года выконваy гэтыя абавязкi. У 1858 г. расстаyся са шпiталем, адпрацаваyшы 8 гадоy у шпiталi y Савiчах (толькi yнутраныя хваробы) i 8 гадоy у шпiталi св. Якуба (хваробы yнутраныя i акушэрства). Пасля гэтага заняyся прыватнай практыкай у горадзе.
У тым жа годзе пайшоy у вечнасць заслужаны, светлы i самы папулярны вiленскi практык др. Францiшак Урублеyскi, некалi ад'юнкт прафесара Франка[28 - Франк Юзаф (1771—1842) – доктар медыцыны, прафесар Вiленскага yнiверсiтэта. – Л. Л.], чалавек рэдкай сцiпласцi.
Пераезд у Варшаву на пасаду дырэктара оперы шляхетнага сябра i знакамiтага кампазiтара Станiслава Манюшкi[29 - Станiслаy Манюшка (1819—1872), кампазiтар, дырыжор, стваральнiк нацыянальнай оперы. – Л. Л.]. Пазнаёмiлiся мы за 20 гадоy да гэтага, калi з Мiнска праз Вiльню y Берлiн ён ехаy у кансерваторыю, дзе слаyны y той час прафесар Рунгенхаген быy яго настаyнiкам. У канцы 1840 г. пасялiyся y Вiльнi. Граy на Святаянскiх арганах, пiсаy спеyнiкi (6 сшыткаy), кантаты (Мiльда i Нiёла, тэкст з лiтоyскай мiфалогii), якiмi сам дырыжыраваy. Пярлiнай сярод iх была «Галька», якая першы раз ставiлася y Вiльнi 16 лютага 1854 г., а y Варшаве y 1858 г., калi аyтар пераехаy туды[30 - Творы Станiслава Манюшкi: Кантаты «Мiльда» (1848 г.) i «Нiёла» (1865 г.), найбольш папулярная опера «Галька» (1847 г.), пастаноyкi y 1854 г. i 2-я рэдакцыя y 1859 г. – Л. Л.].
Для мяне ад'езд гэтага мiлага, светлага чалавека з рэдкiм досцiпам быy стратай, якую немагчыма забыць. Гэта была страта для yсiх, хто любiy музыку i асаблiва для спевакоy-аматараy, якiя спявалi кампазiцыi Манюшкi на музыкальных вечарах, гэткiх асоб як Боландзь, Ільцэвiч цi прафесар Цiлях, якi меy самы прыемны тэнар у Вiльнi. Маю шмат запiсак Манюшкi, мы дзялiлiся yражаннямi i бавiлiся iмправiзаванымi вершамi.

1858. Памятаю наведванне Вiльнi y вераснi царом Аляксандрам І. Ён першы раз прыехаy у наш горад i быy з энтузiязмам сустрэты. Заснавальнiк Вiленскага музея гр. Яyстах Тышкевiч[31 - Яyстах Тышкевiч (1814—1873), беларускi археолаг, гiсторык i краязнавец, барысаyскi павятовы маршалак (у 1844—1847 гг.), ганаровы папячыцель Мiнскай губернскай гiмназii (у 1847—1854 гг.). – Л. Л.] меy гонар прымаць яго. Цар зрабiy запiс у кнiгу наведвальнiкаy i пахвалiy зборы. Граф Мiхал Тышкевiч[32 - Мiхал Тышкевiча (1828—1897), падарожнiк, калекцыянер, археолаг-аматар. – Л. Л.] за дзве мiлi па дарозе на Вiлькамiр зладзiy добрае паляванне.
У сваёй прамове да шляхты лiтоyскiх губерняy, акрамя iншага цар сказаy: «Дзякуй вам за удзел у справе паляпшэння быту сялян. Вы першыя паказалi yзор, i yся iмперыя рушыла за вамi. Я yпэyнены, што вы будзеце дапамагаць мне ва yсiм». І дадаy: «Яшчэ раз дзякую вам за сардэчны, ветлiвы прыём. Мне прыемна быць у вашым атачэннi. Я спадзяюся на вас».
Прыгожы баль у шляхочым клубе. Манументальныя сходы вялi y вялiкую залу, пераробленую парыжскiм дэкаратарам у рэстаранную залу.
Другi вечар Аляксандр ІІ правеy у польскiм тэатры. Паказвалася камедыя з танцамi i спевамi Юзафа Кажанеyскага «Дажынкi». Актор у ролi вясковага арганiста сваiм вiншаваннем i yстаyнымi спевамi (лепшы комiк Малеyскi) пацешыy цара, а па-зухвальску станцаваная мазурка яму спадабалася.
Забыyся сказаць, што Музей старажытнасцi ахвяраваy яму выданне, напiсанае адмыслова y памяць наведванне царом Вiльнi. Кнiга на працягу лета выдадзена на пяцi мовах як прысяга народаy Лiтвы. Гэты друкаваны падарунак выклiкаy адмоyную рэакцыю y Варшаве i Парыжы. Ананiмных аyтараy назвалi адступнiкамi. Не хапiла розуму цi такту зразумець, што малады манарх, пасылаючы Назiмава y Вiльню, засведчыy, што будзе шанаваць наш народ, калi мы будзем вернымi манарху[33 - Маецца на yвазе так званы «Album wilenski» («Вiленскi альбом»), падрабязней, гл: Фядута Аляксандр. Трэба жыць доyга i перажыць усiх: Антонi Эдвард Адынец i яго yспамiны // Адынец А. Э. Успамiны пра мiнулае. Мiнск, 2020. С. 17—19. – Л. Л.]. Ён на тым балi падчас вячэры, з правага боку меy гаспадыню, маршалкавую Гарадзенскай губернi Ажэшку (з Скiрмунтаy), а з левага – генерал-губернатара Назiмава i пасярод размовы па-французску са спадарыняй Ажэшкай размаyляy па-польску.

1859. Нарэшце, праз 5 гадоy, Вiльня зноy убачыла паyсюдна любiмага i шанаванага доктара Райкоyскага. Выязджаy ён у Нiжнi, потым у Парыж, дзе пiльна вывучаy навiнкi медыцыны i акулiстыкi.
Канец лета правёy у Варшаве y жонкi мiнiстра i сенатара Вычахоyскай-Гiзэ. Тут пазнаёмiyся з графам Андрэем Замойскiм[34 - Андрэй Артур Замойскi (1800—1874), польскi дзяржаyны дзеяч. Нефармальны кiраyнiк фракцыi «белых» да i y перыяд паyстання 1863—1864 гг. — Л. Л.]. Калi зрабiy яму заyвагу, што запал моладзi можа прывесцi да… паyстання, граф з жывасцю yскочыy з крэсла i, заломваючы рукi, закрычаy: «Хай Пан Бог ад гэтага нас баронiць!».

1860. Смерць прафесара медыцыны ва yнiверсiтэце, а потым Вiленскай акадэмii Адольфа Абiхта. 3 жнiyня. Гэты шляхетны муж заyсёды стаяy на варце чысцiнi i святасцi навукi Гiпакрата. Як прафесар паталогii, гэтай фiласофii медыцыны, выкладаy з непараyнальным талентам. У кароне нашых прафесараy Абiхт быy самай дарагой пярлiнай. Глыбокi мысляр, меy паэтычны склад душы, любiy прыгожую прыроду i музыку. Любоy да праyды i iнтэлект прыносiлi яму перамогi падчас кансультацый з iншымi лекарамi. Ён паважаy сваю прафесiю i ствараy з усiх нас адзiную сям'ю. Рана пазнаy людзей, а пра сабе заyсёды казаy цытатай Лафантэна: «Да пары збан ваду носiць, покуль не паб'ецца». Мой добры калега Станiслаy Вiкшэмскi прыгожа прамовiy над яго магiлай.
У першыя днi кастрычнiка цар Аляксандр ІІ прыбыy у Вiльню па праведзенай з Дынабурга чыгунцы, якая яшчэ не працавала для грамадства. Генерал-губернатар прыняy гэта як доказ царскай мiласцi да горада, якi пакiнуy у цара добрыя yспамiны пры папярэднiм наведваннi. На жаль, калi гэта вестка дайшла да Варшавы, наш палiтычны гарызонт пакрыyся хмарамi. Галоyныя жыхары горада i свецкiя дамы атрымалi ананiмныя лiсты з забаронай быць на балi з царом, гэтыя лiсты я сам чытаy.
Дайшло да таго, што Назiмаy быy вымушаны папярэдзiць Аляксандра… Назiмаy хацеy зрабiць баль у памяшканнi цывiльнага губернатара для высокага госця i прыбыyшага з iм вялiкага князя Саска-Веймарскага (стрыечнага брата цара), князя Гессен-Касельскага (швагер цара) i двух прускiх князёy, бо свой палац уступiy цару. Я быy на тым балi i бачыy толькi некалькi мясцовых дам. Цар танцаваy з iмi паланезы i доyга размаyляy са старой сяброyкай Аляксандра І, знакамiтай акторкай, графiняй Шуазёль-Гуф'е (з Тызенгаyзаy)[35 - Аyтарка yспамiнаy «Reminiscences sur l’empereur Alexandre 1-er, et sur l’empereur Napoleon 1-er.», гл: Лаyрэш Леанiд. Графiня Сафiя Шуазёль-Гуф'е // Лiдскi Летапiсец. 2020. №4 (92). С. 18—19.].
Прымаючы на ранку y палацы шляхту i чыноyнiкаy, цар не прамаyляy, а гутарыy толькi з адным князем Агiнскiм[36 - Агiнскi Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 цi 1870), сын Мiхала Клеафаса Агiнскага, тайны дарадца i гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быy аддадзены пад суд па падазрэннi y дзяржаyнай здрадзе. Па суду апраyданы i адноyлены на пасадзе. Ковенскi маршалак шляхты, iнспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерцi М. К. Агiнскага y 1833 г маёнтак Залессе перайшоy у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыy тут са сваёй мацi, пасля смерцi якой y 1851 г. перанёс рэзiдэнцыю роду Агiнскiх у горад Рэтаy. Быy жанаты два разы: 1) Юзафiна Калiноyская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Калiноyскага; 2) у 1845 г. Вольга Калiноyская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Мiхал Юзаф Францiшак (1848—1909), з 1899 г. стацкi дарадца i Мiхал Мiкалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкi дарадца. – Л. Л.], бацькам Мiхала i Багдана.
3 кастрычнiка y прысутнасцi цара адбылася цырымонiя асвячэння Вiленскага (Панарскага) тунэля. Выйшаyшы з вагона перад тунелем, цар падаy руку панi Назiмавай, а мiнiстр камунiкацый генерал-ад'ютант Чэyкiн[37 - Чэyкiн Канстанцiн Уладзiмiравiч (1803—1875), генерал ад iнфантэрыi, генерал-ад'ютант. Сенатар, «главноуправляющий» шляхамi зносiн i публiчнымi будынкамi (1855—1862 гг.), старшыня камiтэта па справах Царства Польскага (1872—1874 гг.). – Л. Л.] графiнi Шуазель i г. д. Мы прайшлi праз iлюмiнаванае падзямелле, усярэдзiне якога стаяy алтар. Вясенняе сонца спаборнiчала з французскай iлюмiнацыяй (менавiта французы будавалi гэтую чыгунку), i праз гадзiну тунель адчынiлi для грамадскасцi. Гумор манарха таксама быy сонечны, не такi як учора падчас абеду y палацы. Тады шэф жандараy князь Даyгарукаy сказаy губернскаму маршалку Аляксандру Дамейку, якi yжо сыходзiy: «Прашу пачакаць, цар хоча вам нешта сказаць». Хутка разам з Даyгарукiм цар выйшаy з кабiнета i пачаy размову. Прайшло yжо 32 гады пасля гэтага дня, у якi Дамейка сам мне расказаy пра размову (пасля абеду быy гала-тэатр, дзе мы з маршалкам i сустрэлiся), i я не магу yжо шмат што yспомнiць. А потым я не здагадаyся вярнуцца з Дамейкам да гэтай тэмы. Але вось галоyныя словы Аляксандра ІІ: «Я вамi незадаволены… я вельмi незадаволены… вы хочаце немагчымага. Скажыце yсiм… хай ведаюць тут i y Еyропе, што тут не Польшча… Народ тут летувiсы i беларусы… Мой бацька ведаy легкадумнасць палякаy, а я вам паверыy».
Успамiнаю пра тэатр у кастрычнiку 1860 г. Не ведаy цар, чым вечарамi забаyляць сваiх гасцей-немцаy i yзяy iх два разы з сабой у польскi тэатр. У адзiн вечар давалася камедыя Эмiля Аж’е[38 - Эмiль Аж’е (1820—1889), французскi драматург. – Л. Л.] «Цыкута», у якой прыгожая, маладая актрыса з Варшавы Ванда Ляшчынская грала ролю прыгожай нявольнiцы i нейкi рускi вадэвiль са спевамi. У другi вечар давалi камедыю за спевамi i танцамi Малецкага: «Гарохавы вянец цi мазуры y Кракаве». Аляксандр па-сапраyднаму адпачываy i тлумачыy гасцям змест п'есы. Дырэктара i антрэпрэнёра Шлягэра цар паклiкаy да сябе y ложу, хвалiy усё i падзякаваy Ляшчынскай i Анеце Пацэвiч за iгру. Першая праз год памерла y Вiльнi ад сухотаy, другая пасля закрыцця вiленскага тэатра, паехала y Пецярбург, праз некага нагадала пра сябе цару («тая, што была y ружовай сукнi») i атрымала падтрымку.
Цар выехаy у Белавежу, а y Варшаве яго чакала першая дэманстрацыя. Запахла нечым зусiм не тэатральным…
У Вiльнi стараннямi Назiмава Адаму Кiркору[39 - Кiркор Адам Ганоры (1818—1886), гiсторык, этнограф, археолаг, публiцыст, выдавец. У 1859 г. заснаваy уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых i мастацкiх кнiг. У 1859—1865 гг. на польскай i рускай мовах выдаваy i рэдагаваy газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). – Л. Л.] было дазволена з 1 студзеня 1860 г. выдаваць «Кур'ер Вiленскi» на дзвюх мовах, але толькi афiцыйную частку y перакладзе, частку палiтычную i лiтаратурную – па-польску. Гэтая газета выдавалася 5 гадоy, па 1865 г. Польская мова была выкiнута з яе y 1865 г. i не генерал-губернатарам, а рэдактарам «Маскоyскiх ведамасцей» Катковым, якi ганiy такую талеранцыю.

3.

1861. Год палiтычных дэманстрацый.

1862. У чэрвенi выехаy за мяжу, у Каралявец, Берлiн, Франкфурт i Гейдэльберг, а адтуль у Парыж. Мог у вераснi бясплатна паехаць на выставу y Лондан, але мусiy вяртацца y Вiльню.
Атрымаy два лiсты ад цяжка хворых сяброy, якiя жадаюць бачыць мяне перад смерцю: ад арцыбiскупа-мiтрапалiта Вацлава Жылiнскага, майго пацыента на працягу 12 гадоy, па яго хваробе я рабiy кансiлiюм з др. Райкоyскiм, i ад Людвiка Кандратовiча[40 - Уладзiслаy Сыракомля (Людвiк Кандратовiч, 1823—1862), беларускi i польскi паэт, драматург, перакладчык, лiтаратурны крытык i краязнавец. – Л. Л.], якога лячыy разам з др. Станiславам Вiкшэмскiм. Вялебнага архiпастыра падлячылi. Ён вярнуyся y сталiцу i жыy да красавiка 1863 г. Беднага, любiмага вясковага лiрнiка yратаваць не yдалося. З жалобай усёй Вiльнi, у тым жа месяцы наш апошнi (?) вялiкi паэт назаyсёды закрыy вочы. Перад вынасам яго труны з дома (Бабацянскага, насупраць старажытнага каралеyскага млына, якi y той час яшчэ iснаваy i быy зруйнаваны y 1870 г.), старшыня Археалагiчнай камiсii i Вiленскага музея гр. Яyстах Тышкевiч i сiвы гiсторык Мiкалай Малiноyскi[41 - Мiкалай Малiноyскi (1799—1865), гiсторык, археограф, выдавец дакументаy па гiсторыi Лiтвы i Польшчы. – Л. Л.] паклалi на скронi паэта лаyровы вянок. Пахавалi на Росах.

1863. 10 (22) студзеня выбух паyстання y Каралеyстве. У Лiтве не хацелася y гэта верыць. На пачатку лютага y Вiльню прыбылi палкi гвардыi… Я скарыстаyся добрай прапановай суправаджаць хворую маладую даму за мяжу i пакiнуy край. Генерал-губернатар Назiмаy, якi кiраваy у Вiльнi да паловы 1863 г., хоць i меy загад з Пецярбурга больш не даваць замежных пашпартоy, але выпусцiy нас у Еyропу. Выехаy на два месяцы. Вярнуyся праз два гады. Не жадаy бачыць зблiзку паразы i знiшчэння, крывi i круцельства, якiя мела Лiтва, i таму адразу прыняy прапанову з'ехаць, бо yбачыy у гэтым ласку лёсу.
……

1873. Гэта была апошняя зiма для маёй найлюбiмейшай мацi. 6 красавiка яе чысцюткая душа пакiнула гэтую юдоль плачу. Усiм, што ёсць ува мне добрага, я павiнен быць удзячны ёй. […]
З маладосцi падтрымлiвала адносiны з вяршкамi iнтэлiгенцыi. Знакамiтыя прафесары вiленскага yнiверсiтэта i лiтаратурная моладзь часта да яе прыходзiлi, чыталi свае творы цi прысвячалi свае кнiгi. Было гэта памiж 1820-м i 1831-м гг.
Мiцкевiча не памятаю, але iмя яго было адным з першых, якое дзiцячая галава запомнiла. У бiблiятэчнай шафе маёй мацi (з карэльская бярозы, са шклянымi дзвярмi), сярод iншых кнiг было першае выданне, падараванае самiм Адамам перад тым, як ён назаyсёды пакiнуy Вiльню (1824 г.). Гэтыя два томiкi звярнулi yвагу сямi- васьмiгадовага хлопца. Пачаy учытвацца i, натуральна, не yсё разумеy. Мацi тлумачыла i расказала мне, што той, хто гэта напiсаy, перад выездам на чужыну прынёс кнiгi на памяць i папрасiy зрабiць пераплёт, што я меy тады чатыры гады, i ён узяy мяне на рукi i пацалаваy. «А дзе зараз Мiцкевiч?» – запытаy. Адказала: «Сп. Малiноyскi (Мiкалай, пазнейшы вучоны, гiсторык), якi разам з iм у нас бываy, учора сказаy, што ён у Маскве». На гэтых томiках, таго даyно раскупленага выдання Завадскага y Вiльнi, як i на yсiх кнiгах мацi, яе дарагой рукой наклеена бiрка: «З кнiг Ганны Цiтыюс».
Памятаю, як у 1829 г. сябар i yнiверсiтэцкi калега Мiцкевiча Мiкалай Малiноyскi прывёз для маёй мацi y падарунак ад Мiцкевiча з Пецярбурга толькi што выдадзеную там гiстарычную паэму «Конрад Валенрод» з трыма малюнкамi, якiя мне вельмi падабалiся, i дадаy, што 15 мая Мiцкевiч выехаy за мяжу.
Антона Гарэцкага[42 - Гарэцкi Антонi (1787—1861), паэт, удзельнiк напалеонаyскiх войнаy. Удзельнiк таварыства шубраyцаy. Удзельнiк паyстання 1830—1831 гг. З 1832 г. у эмiграцыi. Гл: Лаyрэш Леанiд. Антонi Гарэцкi – забыты паэт // Ад Лiдскiх муроy №7. Лiда, 2011. C. 194—200. – Л. Л.], любiмага i дасцiпнага байкапiсца (да 1831 г.) добра памятаю як частага госця y нашым доме. Прафесар Лелявель вучыy маю мацi гiсторыi, i y 1857 г., васьмiдзесяцiгадовы стары, пачуyшы маё прозвiшча, заплакаy.
Сябрамi бацькоy, а больш мацi, былi яшчэ два высакародныя i вучоныя паэты: Ігнат Шыдлоyскi i Станiслаy Расалоyскi[43 - Антонi Эдвард Адынец пiсаy: «Шыдлоyскi i Расалоyскi – былi y 1820 годзе карыфеямi паэзii y Вiльнi. Іх творы кожны месяц, калi не кожны тыдзень, паказвалiся адны за другiмi y „Dzienniku“, „Tygodniku“ або y „Wiadomosciach Brukowych“. Праyда, рэдактары не плацiлi iм за iх, але yжо прынамсi не лiчылi за ласку iх прымаць i друкаваць, як гэта звычайна рабiлася адносна iншых прэтэндэнтаy на славу». Гл: Адынец А. Э. Успамiны пра мiнулае. Мiнск, 2020. С. 100—102. – Л. Л.], абодва былыя студэнты yнiверсiтэта, памерлi: першы y 1846 г. другi y 1855 г.
Шыдлоyскi раней быy старшым прафесарам у гiмназii. Пасля смерцi прафесара yнiверсiтэта i рэдактара «Кур'ера Лiтоyскага» Яyзебiя Славацкага, выкладаy польскую лiтаратуру i рыторыку. У 1818 г. Шыдлоyскi рэдагаваy «Тыгоднiк Вiленскi». Быy вядомы сваёй дасцiпнай сатырай. З 1834 па 1843 г. выдаваy часопiс «Wizerunki i rostrzаszania naukowe». Казалi тады, што прычынай яго самотнасцi i песiмiзму стала паэзiя Мiцкевiча, паважаных старых класiкаy i маладых рамантыкаy.
Неяк (у 1844 г.) мая мацi папрасiла яго напiсаць верш да сына ад яе iмя, каб можна было памясцiць яго y альбом. «Добра, панi дабрадзейка, з задавальненнем, бо вiзiты да вашага сына з'яyляюцца паратункам для мяне i прыносяць больш карысцi, чым кансультацыi yсяго факультэта». На ранiцы прынёс наступны верш:
Страту бацькi yшанаваy жалобай i слязьмi
Сёння можаш яго замянiць, стаyшы чалавекам,
Мацi y гадах i сёстры слабыя
Тваёй з часам запрагнуць апекi.
Сыне мой! Ты yжо да свету прыдатны,
Нясеш хворым палёгку, ратунак, пацеху,
У шляхетнай прафесii на многае здатны,
Не спаткаюць цябе нi бяда, нi памехi.
Цноты бацькi наследуй, думай пра славу,
Не адмоy дапамогi i yбогiм
Бог цябе дабраславiць, як я дабраслаyлю,
Асцярожнасць да шчасця пакажа дарогу.
Любi блiжнiх! Шануй i людзей, i сябе,
Хай роyнай для yсiх будзе твая дабрачыннасць,
Хворым нясi дапамогу y патрэбе,
Хрысцiянiна кожнага ёсць то павiннасць,
Хай яна вызначае твой кожны yчынак,
У сэрцы хавай гэты мацi тваёй напамiнак![44 - Strate Ojca uczciwszy zaloba i lzami,Dzis zastapic Go mozesz, wyszedlszy na czleka,Matka w lata idaca, slabemi siostramiTwoja sie z czasem pewnie zaprzatnie opieka.Synu mоj! juz przydatnym zostales dla swiataNiesiesz cierpiacym ulge, pocieche, ratunek,W tak szlachetnym zawodzie przepedzajac lataPewnam, ze cie nie spotka bieda ni frasunek.Nasladuj cnoty Ojca, pracuj, mysl o slawie.Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi,Bоg cie poblogoslawi, jak ja blogoslawie,Opatrznosc do fortuny ukaze ci drogi.Kochaj bliznich! Szanujac i ludzi i siebie.Niech twa dla wszystkich bedzie rоwna dobroczynnoscCierpiacym najskwapliwiej nies pomoc w potrzebie,Jest to chrzescjanina prawego powinnoscNiech ja stwierdza krok kazdy, kazdy twоj uczynek,Chron w twem sercu ten Matki czuly upominek.]
Прайшла палова стагоддзя… І слёз выцекла не мала. Закончылася жыццё мацi, якая запiсала гэтыя словы y альбом. Потым прынёс ён вершы да дачок. А праз год бедны самотнiк памёр. Ён сам упiсаy у маю кнiгу для памятных запiсаy некалькi iмправiзацый i сентэнцый па-польску i на лацiне. У гэтых вершах хваравiтая мiзантропiя разам з рэдкiм досцiпам. Напрыклад:
Глянь, як ад людзей уцякае,
Ужо схаваyся y цемры глыбiнях
Чаму ж Тымон гэта чынiць?
– Бо чалавека ён знае.[45 - Patrz jak od ludzi ucieka,Juz sie skryl w ciemnej jaskini.Dlaczegоz Tymon to czyni? – Niestety poznal czlowieka.]
Атмасфера паэзii тады, з 1810 па 1830 г. i далей, напаyняла Вiльню. Шыдлоyскi i Расалоyскi рэпрэзентавалi дзве сучасныя плынi. Шыдлоyскi – халодны крытык, добра ведаy лацiнскую i грэцкую мовы i трымаyся старажытных формаy, а y рэформу Мiцкевiча, у так званы рамантызм не верыy. Расалоyскi, гарачы энтузiяст, не крытык i не празаiк, меy моцны творчы пачатак i, пачаyшы з перакладаy старых лацiнскiх майстроy, закончыy Байранам i Мурам[46 - Томас Мур (1779—1852), англiйскi паэт-рамантык. – Л. Л.]. Уласных твораy пакiнуy няшмат.
Расалоyскi быy доктарам медыцыны, некалi адным з лепшых студэнтаy унiверсiтэта i тытул доктара-паэта, нададзены яму грамадскасцю, не зашкодзiy яго медыцынскай практыцы.
Калi наша мацi y 1848 г. памяняла кватэру, бедны сп. Станiслаy быy вельмi хворы. Паправiyшыся, прыслаy вялiкi торт, да якога быy пракладзены лiст з вершам:
Доyга ад вас адапхнёны
І людзьмi прыгнабёны.
Пры жыццi затрыманы воляй
Святога наканавання,
Пасля свайго вяртання
Вiтаю вас хлебам i соллю.
І падзякаваyшы Богу,
Стаю ля вашага парога.[47 - Dlugo od Was oddalonyI przez ludzi umorzony,M zatrzymany przy zyciu,Swietej Opatrznosci wola,Po swem napowrоt przybyciuWita Was z chlebem i solaI zlozywszy dzieki BoguStaje dzis na Waszym progu.]
Расалоyскi i Шыдлоyскi былi таксама i сябрамi Манюшкi, разам з Манюшкам мы iх абодвух i пахавалi. Потым над Вiслай спачыy i аyтар «Галькi», а я, самотны, пакiнуты старымi сябрамi, усё яшчэ блукаю над Вiлiяй…
А y канцы снежня хавалi двух сяброy, людзей светлых i папулярных у Вiльнi, шляхетнага доктара Станiслава Вiкшэмскага i заслужанага выдаyца кнiг Адама Завадскага[48 - Завадскi Адам (1814—1875), вiленскi выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кнiга В. Дунiна-Марцiнкевiча «Сялянка». – Л. Л.].

1874. У лiпенi генерал-губернатар Патапаy[49 - Патапаy Аляксандр Львовiч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-палiцмайстар Масквы, начальнiк штаба корпуса жандараy i кiраyнiк III аддзялення. З 1864 г. памочнiк вiленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.] атрымаy пасаду шэфа жандараy, а на яго месца быy прызначаны генерал Альбядзiнскi[50 - Альбядзiнскi Пётр Паyлавiч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, вiленскi генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.]. Амаль што шасцiгадовае кiраванне Патапава было справядлiвым i чалавечным, але нi рускiя, нi палякi не былi задаволены. Пераход ад бяспраyя да панавання права быy не лёгкiм.
«У Лiтве беззаконне i жахлiва разбэшчаныя чыноyнiкi» – сказаy манарх генералу, графу Баранаву[51 - Баранаy Эдуард Трафiмавiч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, вiленскi генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.], калi y 1866 г. пасылаy яго y Вiльню i дадаy: «Мураyёy i Каyфман[52 - Каyфман Канстанцiн Пятровiч (1818—1882), генерал-маёр свiты, з 1861 г. дырэктар канцылярыi Ваеннага мiнiстэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паyночна-Заходняга краю i камандуючы войскамi Вiленскай вайсковай акругi. – Л. Л.] iх разбэсцiлi». Хутка граф выправiy з нашага краю 12 зверхруплiвых «апосталаy» i «народнiкаy». Але паколькi граф Баранаy заставаyся на пасадзе толькi паyтара года, руская прэса яго не заyважыла i за высылку yсiх неспакойных элементаy накiнулася на аднаго Патапава.
Як раней граф Баранаy цытаваy мне словы цара пра разбэшчанасць чыноyнiкаy, так зараз генерал Патапаy мне iх паyтарыy i расказаy пра тое, як цар прагне «прымiрэння» i якiм вымушаным крокам было прызначэнне Мураyёва, якi нават ужо зняты з пасады, сам, замест Каyфмана, падпiсаy загад ад 10 снежня 1865 г.[53 - Указ ад 10 снежня 1865 г. забараняy «палякам», г. з. католiкам, купляць маёнткi. – Л. Л.]
Куратар Бацюшкаy стаяy на чале iнтрыгi супраць Патапава. Калi iнтрыга не yдалася i Бацюшкаy у Вiльнi страцiy пасаду, дык быy пераведзены y Маскву i там расказаy сваiм сябрам Каткову i Аксакаву[54 - Аксакаy Іван Сяргеевiч (1823—1886), публiцыст, паэт, грамадскi дзеяч, адзiн з лiдэраy славянафiльскага руху. – Л. Л.]

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=71262943?lfrom=390579938) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

notes
Примечания

1
Ze wspomnien d-ra Juljana Titusa // Preglad Wilenski. 1922. №2—4. S. 2—5; 1922. №5—6. S. 2—6;1922. №5—6. S. 2—6; 1922. №7—8. S. 2—7;1922. №9—10. S. 2—5; 1922. №11—12. S. 2—6; 1922. №15—17. S. 2—5.

2
Снядэцкi Андрэй (1768—1838) – лекар, бiёлаг, хiмiк. Прафесар хiмii Галоyнай школы Лiтоyскай, потым Вiленскага yнiверсiтэта, а пасля яго закрыцця – Вiленскай медыкахiрургiчнай акадэмii. Старшыня Вiленскага медыцынскага таварыства. – Л. Л.

3
Пра Яна Снядэцкага гл: Лаyрэш Леанiд. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi. Мiнск: Лiмарыус, 2013. С. 75—89. – Л. Л.

4
Codzien dawny system znika,Codzien ucza nas nowego.Trwa systemat Kopernika,Trwa Teorja Sniadeckiego!

5
Андрэй Снядэцкi быy пахаваны y драyлянай каплiцы каля вёскi Гароднiкi Ашмянскага павета. Захаваyся малюнак каплiцы Напалеона Орды. Сучасная каплiца на месцы старой пабудавана y 1864 г. як сямейная пахавальня Снядэцкiх. – Л. Л.

6
Аляксандр Фрэдра (1793—1876), польскi драматург-камедыёграф, паэт i мемуарыст. – Л. Л.

7
Przed swietoscia zamiaru niech kazdy ukleknie.Dla milosci blizniego i… kpem zostac pleknie.

8
Пэyна, маецца на yвазе трэцяя жонка вядомага акцёра, спевака, дарэктара тэатра Мацея Кажынскага (1767—1823) Ганна з Кошыкаy. – Л. Л.

9
Караль Юзаф Лiпiнскi (1790—1861) – вядомы скрыпач, кампазiтар i педагог. – Л. Л.

10
Фелiкс Рымкевiч (1799—1851) – навуковец-медык, доктар медыцыны, прафесар Вiленскага yнiверсiтэта. – Л. Л.

11
Адольф Абiхт (1793—1860), навуковец-медык, ардынарны прафесар паталогii Вiленскага yнiверсiтэта. — Л. Л.

12
Назiмаy Уладзiмiр Іванавiч (1802—1874), генерал ад iнфантэрыi, дзяржаyны дзеяч Расiйскае iмперыi. Паходзiy з пскоyскiх дваран. Служыy у лейб-гвардыi, удзельнiчаy у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг. Быy iнструктарам па ваеннай частцы y цэсарэвiча Аляксандра Мiкалаевiча, пасля – флiгель-ад'ютантам у самога Мiкалая І. Займаy розныя дзяржаyныя пасады. У 1840—1841 гг. гадах быy камандзiраваны y Вiльню, дзе старшынстваваy у следчай камiсii па справе «паслядоyнiкаy Канарскага». З канца 1855 г. – вiленскi генерал-губернатар. З ягонай iнiцыятывы абшарнiкi Вiленшчыны, Гарадзеншчыны i Ковеншчыны падалi цару прашэнне аб вызваленнi сялян ад прыгоннай залежнасцi. Член Дзяржаyнага савета Расiйскай iмперыi (1861 г.). З 1862 г. – камандуючы войскамi Вiленскай акругi. Падчас паyстання 1863 г. не пайшоy на жорсткiя рэпрэсii i быy заменены на пасадзе М. Мураyёвым-Вешальнiкам. – Л. Л.

13
Рэсурса – клуб шляхты, заснавана y 1827 г. i праз 20 гадоy зачынiлася. Назiмаy аднавiy дзейнасць гэтага клуба.

14
Кавелiн Аляксандр Аляксандравiч (1793—1850), ваенны i дзяржаyны дзеяч; генерал ад iнфантэрыi. Пецярбургскi генерал-губернатар (1842—1846). – Л. Л.

15
Пра гэтыя падзеi гл: Пшацлаyскi Восiп. Калейдаскоп успамiнаy. Т. 2. Мiнск: Лiмарыус, 2012. С. 230—233.

16
Людвiк Мераслаyскi (1814—1878), вайсковец, грамадскi дзеяч i лiтаратар, дыктатар паyстання 1863—1864 гг. у Польшчы. Пасля паразы паyстання выехаy на эмiграцыю. – Л. Л.

17
Вацлаy Жылiнскi (1803—1863), з 1848 г. вiленскi бiскуп, з 1856 г. магiлёyскi арцыбiскуп i мiтрапалiт. – Л. Л.

18
Леy Оштарп (1786—1851), мiнскi губернскi маршалак, пабудаваy мураваны палац, завёy у маёнтку цырк з замежнымi акцёрамi, аркестр, бiблiятэку. – Л. Л.

19
Легатовiч Ігнат Пятровiч (1796—1867), паэт, педагог. Магiстр Вiленскага yнiверсiтэта (1817 г.). Выкладаy лацiнскую мову y Мiнскай гiмназii (1817—1839 гг.). – Л. Л.

20
Smierc Osztorpa w Dukorzezrobii zmiane znaczna.Panowie pic przestana,a chlopi jesc zaczna.

21
Паводле легенды y Маскве было «сорок сороков» цэркваy, г. зн. 1600. – Л. Л.

22
Аляксандр Дамейка (1804—1878), з 1855 г. маршалак шляхты Вiленскай губернi. – Л. Л.

23
Калiкст Ажэшка, у 1853—1861 гг. гродзенскi маршалак шляхты, дзядзька Пятра Ажэшкi – мужа пiсьменнiцы Элiзы Ажэшкi. – Л. Л.

24
Ланской Сяргей Сцяпанавiч (1787—1862), дзяржаyны дзеяч; мiнiстр унутраных спраy (1855—1861 гг.) граф (1861 г.) – Л.Л.

25
Мiхаiл Мiкалаевiч Мураyёy (1796—1866), генерал ад iнфантэрыi, дзяржаyны дзеяч Расiйскай iмперыi. Нарадзiyся y Пецярбургу. Вучыyся y Маскоyскiм унiверсiтэце. З 1811 г. на вайсковай службе. Удзельнiк войнаy з Напалеонам. Актыyна дзейнiчаy у дзекабрысцкiх гуртках. Сааyтар статута «Саюза працвiтання». У 1820-я гады адыходзiць ад дзекабрыстаy i становiцца на праiмперскiя пазiцыi. Быy генерал-губернатарам у Вiцебску, займаy iншыя высокiя службовыя пасады. Дзейсна yдзельнiчаy у задушэннi нацыянальна-вызваленчага паyстання 1830—1831 гг. Шмат зрабiy для «обрусения» беларускiх земляy. Інiцыятар адмены дзеяння y заходнiх губернях iмперыi Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакiнуy дзяржаyную службу. Але y сувязi з паyстаннем 1863 г. быy накiраваны генерал-губернатарам у Вiльню з надзвычайнымi паyнамоцтвамi. За жорсткае падаyленне паyстання атрымаy ад прагрэсiyных сучаснiкаy мянушку «Вешальнiк», а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаyкай Вiленскi. У сваiх «Политических записках» даваy рэкамендацыi yраду i сваiм наступнiкам па далейшай палiтыцы y заходнiх губернях. З 1865 г. у адстаyцы. – Л. Л.

26
Miхал Ромер (1778—1853), у 1814—1817 гг. маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 г. – Biленскай губернi. Прыхiльнiк скасавання прыгоннага права, у 1817 г. узначальваy дэлегацыю шляхты, якая безвынiкова звярталася да цара з праектам адмены прыгону. У маi 1826 г. арыштаваны, зняволены y Варшаyскай турме, потым, да 1830 г. у Петрапаyлаyскай крэпасцi Санкт-Пецярбурга. У 1830—1832 гг. знаходзiyся y ссылцы y г. Варонеж. — Л. Л.

27
Каткоy Мiхаiл Нiчыпаравiч (1818—1887), журналiст, з 1856 г. рэдактар часопiса «Русский Вестник». – Л. Л.

28
Франк Юзаф (1771—1842) – доктар медыцыны, прафесар Вiленскага yнiверсiтэта. – Л. Л.

29
Станiслаy Манюшка (1819—1872), кампазiтар, дырыжор, стваральнiк нацыянальнай оперы. – Л. Л.

30
Творы Станiслава Манюшкi: Кантаты «Мiльда» (1848 г.) i «Нiёла» (1865 г.), найбольш папулярная опера «Галька» (1847 г.), пастаноyкi y 1854 г. i 2-я рэдакцыя y 1859 г. – Л. Л.

31
Яyстах Тышкевiч (1814—1873), беларускi археолаг, гiсторык i краязнавец, барысаyскi павятовы маршалак (у 1844—1847 гг.), ганаровы папячыцель Мiнскай губернскай гiмназii (у 1847—1854 гг.). – Л. Л.

32
Мiхал Тышкевiча (1828—1897), падарожнiк, калекцыянер, археолаг-аматар. – Л. Л.

33
Маецца на yвазе так званы «Album wilenski» («Вiленскi альбом»), падрабязней, гл: Фядута Аляксандр. Трэба жыць доyга i перажыць усiх: Антонi Эдвард Адынец i яго yспамiны // Адынец А. Э. Успамiны пра мiнулае. Мiнск, 2020. С. 17—19. – Л. Л.

34
Андрэй Артур Замойскi (1800—1874), польскi дзяржаyны дзеяч. Нефармальны кiраyнiк фракцыi «белых» да i y перыяд паyстання 1863—1864 гг. — Л. Л.

35
Аyтарка yспамiнаy «Reminiscences sur l’empereur Alexandre 1-er, et sur l’empereur Napoleon 1-er.», гл: Лаyрэш Леанiд. Графiня Сафiя Шуазёль-Гуф'е // Лiдскi Летапiсец. 2020. №4 (92). С. 18—19.

36
Агiнскi Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 цi 1870), сын Мiхала Клеафаса Агiнскага, тайны дарадца i гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быy аддадзены пад суд па падазрэннi y дзяржаyнай здрадзе. Па суду апраyданы i адноyлены на пасадзе. Ковенскi маршалак шляхты, iнспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерцi М. К. Агiнскага y 1833 г маёнтак Залессе перайшоy у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыy тут са сваёй мацi, пасля смерцi якой y 1851 г. перанёс рэзiдэнцыю роду Агiнскiх у горад Рэтаy. Быy жанаты два разы: 1) Юзафiна Калiноyская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Калiноyскага; 2) у 1845 г. Вольга Калiноyская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Мiхал Юзаф Францiшак (1848—1909), з 1899 г. стацкi дарадца i Мiхал Мiкалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкi дарадца. – Л. Л.

37
Чэyкiн Канстанцiн Уладзiмiравiч (1803—1875), генерал ад iнфантэрыi, генерал-ад'ютант. Сенатар, «главноуправляющий» шляхамi зносiн i публiчнымi будынкамi (1855—1862 гг.), старшыня камiтэта па справах Царства Польскага (1872—1874 гг.). – Л. Л.

38
Эмiль Аж’е (1820—1889), французскi драматург. – Л. Л.

39
Кiркор Адам Ганоры (1818—1886), гiсторык, этнограф, археолаг, публiцыст, выдавец. У 1859 г. заснаваy уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых i мастацкiх кнiг. У 1859—1865 гг. на польскай i рускай мовах выдаваy i рэдагаваy газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). – Л. Л.

40
Уладзiслаy Сыракомля (Людвiк Кандратовiч, 1823—1862), беларускi i польскi паэт, драматург, перакладчык, лiтаратурны крытык i краязнавец. – Л. Л.

41
Мiкалай Малiноyскi (1799—1865), гiсторык, археограф, выдавец дакументаy па гiсторыi Лiтвы i Польшчы. – Л. Л.

42
Гарэцкi Антонi (1787—1861), паэт, удзельнiк напалеонаyскiх войнаy. Удзельнiк таварыства шубраyцаy. Удзельнiк паyстання 1830—1831 гг. З 1832 г. у эмiграцыi. Гл: Лаyрэш Леанiд. Антонi Гарэцкi – забыты паэт // Ад Лiдскiх муроy №7. Лiда, 2011. C. 194—200. – Л. Л.

43
Антонi Эдвард Адынец пiсаy: «Шыдлоyскi i Расалоyскi – былi y 1820 годзе карыфеямi паэзii y Вiльнi. Іх творы кожны месяц, калi не кожны тыдзень, паказвалiся адны за другiмi y „Dzienniku“, „Tygodniku“ або y „Wiadomosciach Brukowych“. Праyда, рэдактары не плацiлi iм за iх, але yжо прынамсi не лiчылi за ласку iх прымаць i друкаваць, як гэта звычайна рабiлася адносна iншых прэтэндэнтаy на славу». Гл: Адынец А. Э. Успамiны пра мiнулае. Мiнск, 2020. С. 100—102. – Л. Л.

44
Strate Ojca uczciwszy zaloba i lzami,Dzis zastapic Go mozesz, wyszedlszy na czleka,Matka w lata idaca, slabemi siostramiTwoja sie z czasem pewnie zaprzatnie opieka.Synu mоj! juz przydatnym zostales dla swiataNiesiesz cierpiacym ulge, pocieche, ratunek,W tak szlachetnym zawodzie przepedzajac lataPewnam, ze cie nie spotka bieda ni frasunek.Nasladuj cnoty Ojca, pracuj, mysl o slawie.Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi,Bоg cie poblogoslawi, jak ja blogoslawie,Opatrznosc do fortuny ukaze ci drogi.Kochaj bliznich! Szanujac i ludzi i siebie.Niech twa dla wszystkich bedzie rоwna dobroczynnoscCierpiacym najskwapliwiej nies pomoc w potrzebie,Jest to chrzescjanina prawego powinnoscNiech ja stwierdza krok kazdy, kazdy twоj uczynek,Chron w twem sercu ten Matki czuly upominek.

45
Patrz jak od ludzi ucieka,Juz sie skryl w ciemnej jaskini.Dlaczegоz Tymon to czyni? – Niestety poznal czlowieka.

46
Томас Мур (1779—1852), англiйскi паэт-рамантык. – Л. Л.

47
Dlugo od Was oddalonyI przez ludzi umorzony,M zatrzymany przy zyciu,Swietej Opatrznosci wola,Po swem napowrоt przybyciuWita Was z chlebem i solaI zlozywszy dzieki BoguStaje dzis na Waszym progu.

48
Завадскi Адам (1814—1875), вiленскi выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кнiга В. Дунiна-Марцiнкевiча «Сялянка». – Л. Л.

49
Патапаy Аляксандр Львовiч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-палiцмайстар Масквы, начальнiк штаба корпуса жандараy i кiраyнiк III аддзялення. З 1864 г. памочнiк вiленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.

50
Альбядзiнскi Пётр Паyлавiч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, вiленскi генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.

51
Баранаy Эдуард Трафiмавiч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, вiленскi генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.

52
Каyфман Канстанцiн Пятровiч (1818—1882), генерал-маёр свiты, з 1861 г. дырэктар канцылярыi Ваеннага мiнiстэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паyночна-Заходняга краю i камандуючы войскамi Вiленскай вайсковай акругi. – Л. Л.

53
Указ ад 10 снежня 1865 г. забараняy «палякам», г. з. католiкам, купляць маёнткi. – Л. Л.

54
Аксакаy Іван Сяргеевiч (1823—1886), публiцыст, паэт, грамадскi дзеяч, адзiн з лiдэраy славянафiльскага руху. – Л. Л.
Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі Цітыюс Юльян
Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі

Цітыюс Юльян

Тип: электронная книга

Жанр: Документальная литература

Язык: на русском языке

Издательство: Издательские решения

Дата публикации: 30.10.2024

Отзывы: Пока нет Добавить отзыв

О книге: Віленскія ўспаміны XIX ст. доктара Юльяна Цітыюса з дадаткам Уладзіслава Талочкі. Перакладчык і складальнік кнігі Леанід Лаўрэш

  • Добавить отзыв