Вольны птах. Раман

Вольны птах. Раман
Мiкола Адам
Сярэдзiна 1990-х. Мiнск. Каханне. Жыццё i смерць. Малады чалавек сустракае дзяyчыну, чыя знешнасць i жыццё – суцэльная тайна. Аднак каханне творыць дзiвосы.

Вольны птах
Раман

Мiкола Адам

© Мiкола Адам, 2024

ISBN 978-5-0062-7694-9
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

МІКОЛА АДАМ
ВОЛЬНЫ ПТАХ
(раман)
І зноy рукi – крылы.
На мяжы быцця i небыцця
Свiтае трывога святая. Болей
Не будзе абрыдлага болю.
Я – Вольны Птах.

А yнiзе – зямля белая
Ляжыць. Аблокi сплываюць за
Прастор пад зорамi. Блiскавiцы
Мiгцяць i падаюць нiцма.

Вочы загiнуць там,
Дзе не будзе мяне заyтра.
Крылы згараць там,
Дзе не будзе мяне заyтра.
Я застануся там,
Дзе не будзе мяне заyтра.
Я – Вольны Птах.
(Янка Лайкоy)
10 кастрычнiка 1997 года я памёр. Сэрца спынiлася на 58 секунд падчас таго, як доктар 9-й клiнiчнай бальнiцы горада Мiнска Шкодзiк выкалуплiваy з маёй прабiтай галавы аскепкi цемянной косткi справа. Вiдаць, нешта зачапiy у мозгу, бо кавыраyся менавiта y iм, чысцiy яго, як марожанае y вафельнай аздобе, куды трапiла шкло ад магчымай разбiтай вiтрыны y магчымай кавярнi.
Я тады працаваy спецкарэспандэнтам газеты «Культура». Гучная пасада на самай справе не мела анiчога гучнага y рэчаiснасцi. І хоць я меy суадноснае пасведчанне, мае абавязкi пачыналiся i заканчвалiся «падай-прынясi». Галоyным чынам я адвозiy у Дом друку звярстаную i спампаваную на дыскету газету, каб яна паспела выйсцi y загадзя абгавораны тэрмiн. Выйсцi, звычайна, выданне паспявала, аднак з тэрмiнамi здачы y друк амаль увесь час спазнялася. Гэта было маё першае афiцыйнае месца працы. Менавiта y «Культуры» я зарабiy працоyную кнiжку i распачаy працоyны стаж.
У той дзень цi, хутчэй, вечар, бо звычайна y Дом друку я накiроyваyся менавiта yвечар i амаль да ночы чакаy там сваёй чаргi (Дом друку адзiн, а выданняy, чыё выданне ён забяспечваy, – безлiч), нешта y лесе здохла: газету зрабiлi раней вызначанага тэрмiну. Вядома, мне перадалi яе на дыскеце, але я не мусiy бегчы y Дом друку на злом галавы, а заyтра зранку мог не спяшаючыся i разняволена здзiвiць працаyнiкоy друку, якiя yжо звыклi да нязменнага спазнення i звярталiся да мяне цi да сябе, калi я з’яyляyся на гарызонце iх жыцця, не iнакш як «о, культура прыджгала, не прайшло i году». Я наyпрост бачыy iх подзiy на тварах заyтрашняга дня i yсмiхаyся yсю дарогу да дому (трохпавярховай старой забудовы на Катоyскага з прахадным дваром i гаражамi ды вялiзазнай разгалiстай алычой пасярод двара), у якiм здымаy аднапакаёвую кватэру. Пад алычой на лаyцы я прысеy пакурыць, уяyляючы, з якiм задавальненнем неyзабаве павячэраю пельменямi з кефiрам, набытымi па дарозе y краме, бо цэлы дзень нiчога не еy, адно курыy. Курывам, калi шчыра, ежу i замяняy, яно забiвала голад, спосаб правераны не адным пакаленнем. Яшчэ не было цёмна, але высокi лiхтар, што тырчаy побач з алычой, асвятляy двор i мяне пад алычой так, нiбы yдаваy сябе за сонца. Я дакурваy, калi y двор зайшлi мiлiцыянты. Утрох. У форме мышынага караля. Рэйд у iх быy цi нейкая iншая трасца прывяла сюды – пайдзi разбяры. Зрэшты, мая мiлiцыя мяне беражэ, праyда ж?
– Чё сидим? – данеслася з iх боку да мяне. Я яшчэ азiрнуyся, каб упэyнiцца, што не памылiyся. І сапраyды, звяртацца не было больш да каго.
– Куру вось, – адказаy я i наiyна запытаy: – Нельга?
– Курить здоровью вредить, – заyважыy адзiн з iх.
Тым часам двое мiлiцыянтаy падыходзiлi да алычы, пад якой сядзеy я, а трэцi чамусьцi абыходзiy алычу з тылу. Усе трое – маладыя, сытыя, адкормленыя.
Ім не спадабалiся мае доyгiя валасы i беларуская мова, якой я з iмi размаyляy. Яны палiчылi, што я бэнээфавец, а таму перашкаджаю iм жыць. Я запытаy, якiм чынам перашкаджаю жыць менавiта iм, i y наступную секунду адчуy шолах з-за спiны, падобны на пошум крылаy, а затым боль у галаве i млоснасць. Трэцi мiлiцыянт некалькi разоy нечым вострым i цяжкiм прыклаyся да маёй галавы. Я споyз з лаyкi на зямлю, каб прымаць ужо yсiм целам удары берцаy мiлiцыянтаy, засяроджаных i маyклiвых. Яны толькi саплi ад напругi. Магчыма, не хацелi выпадкова прыцягнуць увагу да сябе.
Не памятаю, у якi момант я страцiy прытомнасць, але да цямы прыйшоy дзякуючы халодным дотыкам да твару нечых далоняy. Не без цяжкасцяy разляпiy вочы i сустрэyся з вачыма дзяyчыны, прыгажэй за якую нiколi не бачыy нi раней, нi пазней. Ва yсякiм разе так здавалася пад святлом лiхтара.
– Эй, ты жывы? – ляпала яна па маiх шчоках далонямi.
Яе бялявыя, як снег, але не сiвыя, валасы, быццам падушачкамi пальцаy, краналiся маiх губ. Непрытворная заклапочанасць у глыбокiм калодзежы позiрку, блакiтным, як бязвоблачнае неба, абнадзейвала да нечага светлага. Перад iм карцела выглядаць героем, якiм я i памкнуyся стаць, зразумела, няyдала, бо рэзкi боль у баках пад рэбрамi ад першай жа спробы падняцца ледзьве не адправiy мяне y накаyт. Добра, што стрымаy крык. А мо не стрымаy? У вачах дзяyчыны вавёркамi праскакаy спалох. Дзiyна, што яна yвогуле звярнула yвагу на мяне i не палiчыла шараговым п’янтосам. Я б на яе месцы дакладна прайшоy мiма паyз сябе такога. Сердабольная цi што? Ужо злаваy на дзяyчыну з-за yласнай бездапаможнасцi, а мне yсяго 19 гадоy. Тым не менш разумеy, што без яе дапамогi – хана. Яна тады паспрабавала зварухнуць мяне самастойна, дапамагчы падняцца хаця б на лаyку, каб не ляжаць на халоднай восеньскай зямлi, зайшла за спiну, прасунула рукi пад пахi…
– Ой, бля!.. – пачуy я выразна над галавой. Вiдаць, дзяyчына пабачыла зверху нешта страшнае, напэyна, рану цi кроy у валасах. – Дапамагай мне, чуеш, я не завалаку цябе сама, – нахiлiлася над вухам, – тут два крокi да пад’езда. Трэба «хуткую» выклiкаць…
А тэлефонаy мабiльных тады яшчэ не прыдумалi. Яшчэ нават пэйджараy не было. Ва yсякiм разе я нi y кога не бачыy са знаёмых.
Мы напружылiся. Ад болю пад рэбрамi (здавалася, што нехта цi нешта з задавальненнем водзiць нажоyкай туды-сюды) цямнела yваччу, не слухалiся ногi, падгiналiся бы лялечныя. Дзiyна, што не балела галава, а мо я проста не адчуваy з-за iншага болю. Урэшце рэшт дзяyчыне yдалося паставiць мяне на ногi i завалакчы y адзiн з пад’ездаy, якi быццам пазiраy на нас наyпрост раззяyленай цьмяна асветленай зяпай з-за напята распахнутых дзвярэй. (Недзе праз год я зайду y гэты ж пад’езд разам з акторамi трупы Тэатру на фiлфаку адзначаць прэм’еру «Дон Жуана» y кватэры Андрэя Курэйчыка, якi тады вучыyся на юрфаку i стаяy ля вытокаy тэатральнай дзейнасцi пад кiраyнiцтвам Глебавых – мацi i сына. Не памятаю дакладна yсiх тых, хто апынуyся y кватэры будучага драматурга i рэжысёра, але добра памятаю, як насiy па кватэры на руках Олю Сутармiну – лёгкую, бы пёрка). Краем вока паспеy заyважыць, што пакунак з пельменямi i кефiрам знiк, i тым, хто прыбраy яго, пажадаy падавiцца.
Дзяyчына праткнула ключом бакавыя дзверы кватэры на першым паверсе, прасунула руку y цемрыва, намацала выключальнiк. Загарэлася святло y вiтальнi, i я рухнуy на тумбачку трумо. Дзяyчына памкнулася да тэлефона – чырвонага i дыскавага – што нiбы кошка адпачываy на палiцы насупраць, выклiкала «хуткую» i назвала адрас. Яна не запытала y мяне, дзе я жыву, хто я такi, як апынуyся y двары пад алычой збiты на горкi яблык. Зрэшты, на твары слядоy ад збiцця не назiралася. Напэyна, падсвядома я закрываyся рукамi, яны yжо пачыналi смылець. Пад вачыма, праyда, збiралася чарноцце кiнгаyскай iмглой, але, як пасля даведаyся, гэта нармальная з’ява для чэрапна-мазгавых траyмаy.
Дыхаць, седзячы, было цяжка. Калi ляжаy, здаецца, дыхалася лягчэй.
Дзяyчына нервова тузалася па кватэры, палiвала кветкi, што стаялi y вазонах на падваконнях.
«Хуткая» прыехала на дзiва хутка.
Маладому доктару хапiла аднаго пагляду на мяне, каб сказаць: забiраем. Ён вылупiyся на дзяyчыну, вiдаць, чакаючы яе згоды цi нейкiх iншых дзеянняy. Я бачыy, як яна вагалася, нешта вырашала сама з сабой, а потым паведамiла, што едзе са мной.
Прывезлi y 2-ю клiнiчную. Дзяжурны доктар адразу адправiy на здымак, але затым нiводнага разу не глянуy на яго, апрацаваy рану, зашыy i yсё, гудбай.
– Якое гудбай?! – абурылася мая ратаyнiца. – Вы здымак бачылi, там мiнiмум уцiснуты пералом цемянной косткi! Дый з рэбрамi што?
– Ты што, доктар, што yсё пабачыла праз валасы? – незалюбiy дзяжурны доктар. Яму не хацелася нiчога складанага, ён быy стомлены, знерваваны… І я яго разумеy, мне таксама карцела сысцi як найхутчэй, дабрацца да «Сямёркi» на Кастрычнiцкай, трапiць у iнтэрнат i адляжацца y каго-небудзь з аднакурснiц (я вучыyся на трэцiм курсе фiлфака y той час, але страцiy iнтэрнат, таму пайшоy працаваць, каб аплочваць здымнае жыллё). Чамусьцi не сумняваyся, што мне проста неабходна y «Сямёрку», магчыма, блiжэй да людзей, знаёмых i правераных. Фраза пра yцiснуты пералом мяне насцярожыла…
Дзяжурны доктар узяy здымак майго чэрапа, пачаy узiрацца y яго, i выраз твару яго з лянiвага i абыякавага выразна змянiyся за лiчаныя секунды y неспакойны i yсхваляваны. Ён адправiy мяне на паyторны здымак, параyнаy затым абодва, пачаy некуды тэлефанаваць, пасля чаго да нас падышла маладая дактарыца, таксама, вiдаць, дзяжурная, i сказала, што павязуць мяне y Дзявятую, адно трэба пачакаць машыну, якая з хвiлiны на хвiлiну будзе. І y той момант я зразумеy, што, калi б не дзяyчына, не iнакш анёлам-ахоyнiкам узнiклая раптоyна y маiм жыццi, я б здох праз гадзiны тры па дарозе дадому альбо, апынyшыся yсё ж дома, лёг спаць i ранкам не прачнуyся б. Мяне перасмыкнула ад усведамлення магчымага фiналу i невыносна захацелася курыць. Я yстаy з вазка, на якiм сядзеy, як iнвалiд, i пакiраваy да выхаду на вулiцу пад наглядам здзiyленых позiркаy прысутных. Колькi секунд яны маyклiва, быццам iм адняло мову, узiралiся y мае перасоyваннi. Я даволi трывала трымаyся на нагах, чым здзiвiy сам сябе, не адно дзяжурных дактароy i маю ратаyнiцу. Значыць, рэбры не пашкоджаныя, хiба што крыху пакоцаныя. Дактарыца (яна з доктарам аб нечым шушукалася, перакатваючы з кута y кут вуснаy у чырвонай памадзе шарыкавую асадку), вiдаць, першаю прыйшла да цямы i занепакоеным голасам быццам дагнала мяне, каб спынiць:
– Вы ж толькi глядзiце не збяжыце!
– Не збяжыць, – апярэдзiла мяне з адказам дзяyчына, якой я быy абавязаны жыццём, i борзда апынулася побач.
– Я пакурыць, – прагучалi мае словы, хутчэй за yсё, як апраyданне.
Дактарыца кiyнула, маyляy, зразумела, i зноy зашушукалася аб нечым з доктарам.
Мы выйшлi пад брыль. На вулiцы церусiy дождж. Дзяyчына працягнула дажджу сваю руку, я падумаy, каб ён пацалаваy яе, аднак на самай справе, каб пагладзiць яго, бы сабаку. Так яна мне растлумачыла. Я пацiснуy плячыма: у кожнага свае закiдоны. І закурыy. Дзяyчына папрасiла яе пачаставаць цыгарэтай i сказала:
– Я – Насця.
Так проста i нязмушана. І з той хвiлiны iмя яе для мяне стала адзiным найлепшым iмем з усiх жаночых iмёнаy у свеце.
Я назваyся таксама. Яна кiyнула, маyляy, адобрыла.
Тады я yзгадаy пра газету, якую заyтра трэба было завесцi y Дом друку, што не yяyлялася магчымым, улiчваючы абставiны. Трэба было камусьцi тэлефанаваць з работы, папярэдзiць, што я не змагу… Насця заyважыла маю заклапочанасць на твары, папытала, што здарылася. Без усякай задняй думкi я вывалiy на яе яшчэ i гэта.
– Дык ты журналiст? – адзначыла для сябе яна i зрабiла суадносныя высновы, у тым лiку, што збiць мяне маглi за прафесiйную справу.
«Ды якi я журналiст?» – ледзь не прызнаyся я y адваротным, але чамусьцi змаyчаy, да таго ж дзяyчына yжо пагаджалася завесцi дыскету з газетай y Дом друку за мяне. І я не сумняваyся, што яна не падвядзе, працягнуy пропуск на тэрыторыю i дыскету дастаy з унутранай кiшэнi скуранкi.
Пад’ехала машына, да нас выйшла дактарыца, i мы пакiравалi на Сямашка.
Мяне yжо чакалi y аперацыйнай нейрахiрургiчнага аддзялення, спачатку, праyда, завялi y кабiнет да доктара, якi мусiy правесцi аперацыю. Насця i тут не пакiнула мяне аднаго. Доктар прапанаваy нам сядаць, а сам уважлiва вывучаy здымак ды iншыя дакументы, перададзеныя дактарыцай з 2-й клiнiчнай бальнiцы. Неyзабаве адклаy здымак, шумна выдыхнуy i запытаy у мяне, цi ёсць у Мiнску блiзкiя сваякi.
– Адкуль? – шчыра адказаy я.
– На падобныя аперацыi патрэбны дазвол сваякоy, – патлумачыy ён. – Вы можаце, вядома, i самi падпiсацца, але аднаго вашага аyтографа недастаткова.
У мяне пахаладала y грудзях. Дакладна вельмi сур’ёзна yсё, калi адказнасць за магчымую няyдачу перакладаецца на плечы пацыента.
– Я падпiшу, – мовiла Насця i абнадзейвальна сцiснула маю далонь у сваёй.
– Вы хто? – утаропiyся доктар позiркам у дзяyчыну.
– Сваячка, – адказала дзяyчына. – Дальняя, – дадала дзеля пэyнасцi.
– Ну, – працягнуy доктар, – тады yсё добра. – Працягнуy нам загадзя падрыхтаваную паперу. – Падпiсвайце.
Я падпiсаy не чытаючы. Насця азнаёмiлася з тэкстам дакумента i падпiсала таксама. Вярнула яго доктару i запытальна зiрнула на яго, маyляy, што далей.
– Вы, – звярнуyся ён да яе, – напэyна, можаце ехаць дамоy. Прыязджайце заyтра.
– Добра, – згодна кiyнула Насця i падышла да мяне. Разам мы выйшлi на калiдор.
– Я yсё зраблю, ты не хвалюйся, – паабяцала. – Пабачымся яшчэ…
– Пачакай, – спынiy я дзяyчыну i палез па грошы, каб адзячыць хоць чым, хаця б за таксi заплацiць. У мяне нiчога не забралi, калi не yлiчваць кефiру з пельменямi, проста збiлi i yсё, а лiтаральна yчора атрымаy заробак, то грошы мелiся.
– Не трэба нiчога, – зразумела, вiдаць, адразу Насця сэнс маiх патуг. – Потым разлiчымся, – усмiхнулася. Ад усмешкi яе сэрца y грудзях завуркатала кацянём. – Не сумнявайся, усё будзе добра, – прыхiнулася на iмгненне. – Да сустрэчы! – пацалавала y шчаку i, не азiраючыся, пакiравала да лiфта, а мяне медсястра (сталага веку жанчына, цi мне гэтак падалося, бо y яе вытыркалася сiвая пасма з-пад асноyнага масiву валасоy, сабраных у гулю на патылiцы, i спускалася паyмесяцам ад скронi да шчакi) завяла y працэдурную i пастрыгла налыса. Сцэна стрыжэння адзiн у адзiн паходзiла на эпiзод з фiльма «Па мянушцы «Звер» з удзелам маладога Д. Пяyцова, якi выконваy ролю Савелiя Гаваркова, хiба што прычыны адрознiвалiся. Спачатку жанчына адрэзала нажнiцамi хвост, сабраны з маiх валасоy, а потым фiлiровачнай машынкай без насадкi знiзу ад шыi yверх быццам узворвала цалiну. Адразала лусты чарназёму, якiя, нiбы з плуга, падалi на падлогу.
У невялiкiм тамбуры памiж калiдорам i аперацыйнай сустрэлi дзве аперацыйныя маладыя медсястрычкi з усмешлiвымi добразычлiвымi вачыма. У адной з iх вочы здавалiся густа зафарбаванымi карычневым фламастарам, як у гераiнь дзiцячых расфарбовак. Вочы другой нагадвалi летнi, насычаны зялёным колерам лес пасля дажджу. Я нават адчуy пах гэтага лесу, хоць з нараджэння не чую анiякiх пахаy увогуле. Першая вялела скiдаць з сябе yсё адзенне. Я, памятаю, перапытаy: у сэнсе yсё? Яна адказала, што y прамым, дагала, такiя правiлы. На кушэтцы пад сценкай якраз чакала загадзя падрыхтаваня каробка, у якую другая медсястра па меры распранання складвала мае рэчы.
– А божжа мiлы! – зрэагавала каравокая медсястра на гематомы па yсiм целе. – Ты што, з фронту?..
– Ага, – адразу адгукнуyся я, – з-пад Сталiнграда.
Дзяyчаты захiхiкалi, але, вiдавочна, не з майго няyдалага жарту. Напэyна, голым я выглядаy пацешна. Да таго ж ганарлiва выпрастаyся, каб рашуча пакiраваць да аперацыйнага стала. Што ж, гонару хапiла на колькi крокаy, а затым мяне павяло yбок. Не хапала яшчэ страцiць раyнавагу i пабiць галаву аб падлогу. Вось была б iронiя лёсу. Дзяyчаты кiнулiся на дапамогу. Ад сораму не ведаy куды сябе падзець, але yсё ж даy зразумець, што сам, сам дабяруся да месца канчатковага прызначэння. Паверылi.
Ускараскаyся пад лямпы. Медсястра з зялёнымi вачыма накрыла мяне прасцiнай да грудзiны. Іншая медсястра рыхтавала руку для yвядзення наркозу.
– Зараз зробiм табе yкольчык, ты далiчыш да дзесяцi i заснеш, – сказала яна i пракаментавала яшчэ yвод наркозу y вену: – А таyстаскуры якi!..
Я не паверыy, што можна далiчыць да дзесяцi i правалiцца y сон, аднак паспеy далiчыць адно да трох.
Ачомаyся я ад недахопу кiслароду. Дыхаць не было чым. Здавалася, нехта наyмысна, як трубы, перавязаy дыхальныя шляхi. І смага палiла yнутры агнём. Пiць хацелася невыносна. Я намагаyся папрасiць вады, але не мог вымавiць нi гуку. Зрок не слухаyся. Вочы нiчога не бачылi. У iх адсутнiчала рэзкасць, як у неналаджаным фотааб’ектыве. Адно нейкiя невыразныя ценi плавалi перад вачыма. Напэyна, пачаy размахваць рукамi, павыдзiраy кропельнiцы, бо адчуy, як з двух бакоy рукi мае прыцiскаюць да нечага халоднага i цвёрдага.
– Куды сабраyся yжо? – пачуy голас медсястры з зялёнымi вачыма. – Яго ледзьве з таго свету выцягнулi, а ён на гулi, не iначай, намылiyся.
Пасля яе слоy зноy некуды yсё знiкла, як пасля таго, калi я далiчыy да трох. Толькi праз суткi, нарэшце, здолеy сяк-так расплюшчыць вочы i адэкватна рэагаваць на рэчаiснасць у палаце на двох, голы, хоць i пад прасцiнай. З эпiкрызу з цягам часу даведаyся, што доктарам-нейрахiрургам «зроблена экстраная хiрургiчная аперацыя адкрытага yцiснутага пералому цемянной косткi сярэдняй цяжкасцi справа, ушыбу галаyнога мозгу з лёгкiм гiпертэнзiyным сiндромам, умеранымi вегетасасудзiстымi парушэннямi i мiкраачаговай сiмптаматыкай. Становiшча пасля аперацыi: дэфект цемянной косткi справа памерам 2,5 х 1,5 см (iншымi слова яе там няма), непрацаздольны. Рэкамендуецца акадэмiчны адпачынак». Подпiсы лекуючага доктара, загадчыка нейрахiрургiчным аддзяленнам, пячаткi. Зрэшты, не yсё так фiгова. Ідэнтычныя маёй траyме мелi савецкi актор Анатоль Папанаy i амерыканская акторка Ума Турман.

Цi чакаy я Насцю? Цi хацеy, каб яна пабачыла мяне такога – голага пад прасцiнай, з перабiнтаванай галавой i вартага жалю? Ды яшчэ з суседам па палаце – дзядзькам гадоy пад трыццаць, у якога не адно траyма галавы была, а зламаныя рэбры, рука i нага y дадатак да бандажу на шыi (ён працаваy на будоyлi i навярнуyся з лясоy, у якiх трос адарваyся на вышынi чацвёртага паверху, добра, што не на голую зямлю yпаy, а на пясок грудком)? Так, чакаy. Так, хацеy. Нягледзячы нi на што. Хаця асаблiва губу не раскатваy. Хто мы адно адному? Выпадковыя мiнакi. Калi б дзяyчына не прайшла мiма, нiколi б жыццi нашы не перасяклiся, дый цi б працягнулася маё жыццё yвогуле. А мо яна проста плод майго yяyлення? Пабочны эфект пашкоджанага мозгу? Магло такое быць? Цалкам магчыма. Бо хто y нашым кончаным свеце пры ясным розуме i светлай памяцi прыпынiць свой бяссэнсавы шлях у нiкуды, таропкi i засяроджаны, каб вылучыць хаця б некалькi хвiлiн уласнага бясцэннага iснавання на незнаёмца, якi, хутчэй за yсё, апынецца няyдзячнай п’янай тварынай альбо ванючым вашывым бамжом? Я сам так лiчыy. Абыякавасць у крывi кожнага, абы мяне не чапалi, няхай вакол хоць планавае вынiшчэнне нацый, хоць канец свету. Хiба што анёлам не yсё адно. Магчыма, Насця якраз з племенi гэтых пярнатых? Але яна абяцала, што мы пабачымся. Узяла пропуск у Дом друку, каб дапамагчы з газетай. Пропуск на звычайнай паперы, без фотаздымку, з напiсанымi шарыкавай асадкай прозвiшчам ды iнiцыяламi yласнiка пропуску. Яго асаблiва не правяралi. Галоyнае, што зверху мелася шапка з вялiкiмi тлустымi лiтарамi «Дом друку». Калi праходзiш праз прахадную, проста трымаеш пропуск у руцэ так, каб шапку было вiдаць, i iдзеш сабе далей. Я не сумняваyся y Насцiнай дапамозе, я сумняваyся y сабе. Хто яна, а хто я? Зрэшты, нi я нiчога не ведаy пра дзяyчыну, нi яна пра мяне, i лягчэй ад усведамлення апошняга не рабiлася. Затое ведаy, дзе Насця жыве, так што, калi што, сам завiтаю y госцi пасля выпiскi з бальнiцы, каб хоць дзякуй сказаць.
Разважаннi мае перарвалi нечаканыя госцi з мiлiцыi (дактары мусiлi паведамляць у органы пра yсе выпадкi гвалтоyных пашкоджанняy пацыентаy, якiя траплялi да iх тым або iншым чынам). Яны yвайшлi y палату yтрох. Двое y форме. Трэцi, вiдаць, следчы, якому нi я, нi мая справа не падабалiся апрыёры i з’яyлялiся звычайнай руцiнай, нуднай i нiкому непатрэбнай, у першую чаргу яму. Следчы выглядаy галiвудскiм прыгажуном, глянцавым, бы часопiс пра кiназорак, без анiводнай зморшчынкi на твары, падобным больш на маску, чым на твар. З верхняй кiшэнi на блiскучым цёмным пiнжаку вытыркаyся трохкутнiк насоyкi. У параyнаннi з iм iншыя двое нагадвалi прыслугу. У адным з iх я пазнаy удзельнiка майго збiцця. Ён наyрад цi пазнаy мяне, але пiльна yзiраyся y мой твар з чорнай кiнгаyскай iмглой пад вачыма, асаблiва пасля слоy следчага пра месца здарэння, у якiм мяне збiлi. На яго твары аддрукоyвалася кожная думка, змяняла адна адну, як сурдапераклад па меры прасоyвання маналогу следчага, адрасаванага да мяне. «Я знайду цябе. Я кожнага з вас знайду», – пазiраy на яго я i абяцаy сам сябе. У якiйсьцi момант трансляцыя думак на твары мiлiцыянта прыпынiлася, на iм засняжыла, як у тэлевiзары пасля заканчэння yсiх праграм. Гэта я сказаy следчаму, што нiчога i нiкога не памятаю. Скажаш праyду, i апынешся вiнаватым. Яны хуткiя на падобныя пертурбацыi. Следчы тады, незразумела, цi yзрадаваны, цi раздасадаваны, пажадаy мне папраyляцца, а ён яшчэ зазiрне на тыднi y спадзеве, што я yсё ж што-небудзь успомню. Доктар яму казаy, што частковая амнезiя магчыма, трэба набрацца цярпення i пачакаць. Пра Насцю не yзгадаy нi разу.
Яна прыйшла пасля абеду, блiжэй да вечара. Мне якраз вярнулi рэчы, прынеслi y каробцы, куды перад аперацыяй склала медсястра з вачыма колеру лесу. Ну хоць не голы.
Спачатку y дзверы палаты нясмела цiхутка пастукалi, потым дзверы прачынiлiся i праз iх прашчамiлася, нiбы шырэй яны не адчынялiся, Насця. Спынiлася на парозе, ружовавалосая, з коскамi-рожкамi, у ружовай памадзе на вуснах. Залыпала лялечнымi вейкамi над нябёсным блакiтам вачэй.
Я так быy рады прыходу дзяyчыны, што невыносна захацелася кiнуцца да яе i абняць, выказаyшы такiм чынам сваю yдзячнасць i магчымасць адчуць сапраyднае шчасце. Так, шчасце! Менавiта яго я адчуy ад прысутнасцi y палаце Насцi. Я нават зрабiy крок насустрач, як высветлiлася, уяyны, бо ляжаy на ложку паyзверх пасцелi (апрануць штаны i кашулю каштавала мне не абы якiх высiлкаy) i не мог паварушыцца. Цi мог, але не атрымлiвалася, напэyна, пасля yколаy, якiя yзялi пад кантроль мае рухi. Насця паспяшалася прамовiць, каб я не yставаy, паклала на тумбачку каля ложка пакунак з пачастункам i прысела y нагах. Я yсмiхаyся ёй, вiдаць, як iдыёт, бо yласную yсмешку, якая не сыходзiла з майго твару yвесь час, пакуль Насця знаходзiлася y палаце, менавiта iдыёцкай i лiчыy. Але дзяyчына нiяк яе не пракаментавала.
– Ну прывiтанне, герой-любоyнiк! – ветлiва мовiла.
– Прывiтанне, – ахвотна адгукнуyся я. – Чаму герой-любоyнiк? – адразу спытаy, бо не зразумеy сэнсу пачутага.
– Чаму герой цi чаму любоyнiк? – яшчэ больш заблытвала яна.
– Я не герой, – пацiснуy плячыма, – i тым больш не любоyнiк.
– Чый не любоyнiк? – вiдавочна пакеплiвала з мяне Насця, а я працягваy усмiхацца балван-балваном. – І чый не герой? – дадала.
– Твой не герой i не любоyнiк, – выцiснуy з сябе i зiрнуy на суседа, што пасопваy у ложку насупраць. Цiкава, прытвараyся ён, што спiць, цi yслухоyваyся y нашу з Насцяй размову?..
– Ну, гэта часова, – усмiхнулася дзяyчына неяк загадкава i шматабацяльна. Хаця, напэyна, мне гэта толькi падалося.
– У сэнсе? – туга даходзiла да мяне, што, зрэшты, даравальна, бо ЧМТ.
– У перспектыве, – падсунулася Насця блiжэй i чамусьцi пакратала мае вушы, якiя тырчалi, бы лакатары. – Вушасты якi! – адзначыла, але не здзеклiва, а неяк задуменна. – Цi ты супраць? – зноy нечакана агаломшыла пытаннем.
– Я? – перапытаy.
– Не, я, – выдыхнула паветра yбок дзяyчына, быццам дым пасля зацяжкi цыгарэтай. – Рада бачыць цябе, кажу, у добрым здравii. На вось, – палезла y сумачку, дастала пропуск у Дом друку i працягнула мне, – гэта тваё. Газету занесла, у рэдакцыю патэлефанавала, паведамiла пра цябе, – адчыталася. – Супрацоyнiкi табе спачуваюць i жадаюць хутчэйшага адужвання i вяртання y калектыy. – Памаyчала i дадала: – Я таксама.
– Ты – цуд, – iнакшых словаy, каб аддзячыць, не знайшоy.
– Я ведаю, – задаволена yсмiхнулася дзяyчына. Затым твар яе спахмурнеy i яна сказала паyшэптам: – Тут чуткi да мяне дайшлi, што y цябе было сэрца спынiлася. Што бачыy, не падзелiшся?
– Ды нiчога, – неахвотна адказаy я, бо сапраyды нiчога не бачыy, а мо проста не памятаy.
– Зусiм нiчога? Нiякiх тунэляy цi белага святла?.. – не верыла Насця.
– Не, – расчароyваy я яе на роyным месцы. – Хаця, – трэба было нечым здзiвiць дзяyчыну i я вырашыy здзiвiць, – штосьцi альбо кагосьцi, хутчэй, бачыy.
Сказаy i замоyк. Нагнятаy паyзу i нецярпенне пачуць працяг.
– Ну i каго… Бога? – зрабiла Насця спробу yгадаць.
– Не, – адказаy я адмоyна, – лепш.
– І каго ж?
– Цябе.
– Мяне?! – не паверыла Насця, але ёй, напэyна, хацелася, паверыць у тое, што я казаy. – І што я рабiла?
– Клiкала мяне за сабой.
– Праyда?
– Праyда. І яшчэ рукой махала, каб паказаць шлях, куды мне рухацца, каб не застацца там, дзе цябе няма.
– Гэта… я… магу, – мовiла Насця марудна праз iнтэрвалы. А затым выпалiла: – Ды хлусiш ты yсё! У вас, журналiстаy, у крывi хлусiць.
– Я не журналiст, – рашуча запярэчыy.
– А хто ж тады?
– Паэт.
– Хто?
– Вершы пiшу.
– Тады тым больш.
Узнiкла нялоyкая паyза, бы прусак прабег памiж намi.
– Але добра, што ты вершы пiшаш, – прамовiла затым дзяyчына. – Пачытаеш?
– Цяпер? – спалохаyся чагосьцi я.
– Не, не цяпер, – адмовiла Насця i з заклапочаным выглядам зiрнула на гадзiннiк. – Цяпер мне трэба па справах. Але iншым разам абавязкова! – абнадзеiла.
– Ты яшчэ прыйдзеш? – дакрануyся я да яе далонi з замерлым сэрцам.
– Ну канешне! – супакоiла дзяyчына. – Нават не сумнявайся!
Яна паднялася з ложка, наблiзiлася да мяне yсутыч, нахiлiлася i пацалавала y губы, доyга i соладка.
– Гэта каб ты не сумняваyся, – патлумачыла пасля. – Лопай пакуль вiтамiны. І да сустрэчы!
Насця наблiзiлася да дзвярэй, падмiргнула, як пiратка, i сышла, а y маёй галаве адразу ж успыхнулi вогнiшчам рыфмаваныя словы:

Дыягназ кахання паставiла восень
Пячаткаю вуснаy на аркушы зносiн:

Дэфект спаткання на свежае ране
Адкрытага пералому кахання.

У полiэтыленавым пакунку з аблiччам Курта Кабэйна па баках, прынесеным Насцяй, я выявiy гронку бананаy, пяць вялiкiх насычаных чырванню яблыкаy, якiх з’есцi, здавалася, тое самае, што yчынiць злачынства, бо выглядалi яны як шэдэyры сусветнага мастацтва, i лiтровую каробку апельсiнавага соку. З бананамi адбылася цэлая гiсторыя цi, лепш, спецаперацыя. Калi б не сусед, якi са свайго ложка ва yсе вочы пазiраy на гасцiнцы, што я выклаy з пакунку на тумбачку, напэyна, шляхам памылак i спроб я б неяк зладзiy з экзатычнымi фруктамi: разабраyся б пакрысе, якiм чынам iх ядуць. Зразумела, я ведаy, што такое бананы, але нiколi раней блiзка з iмi не сутыкаyся, тым больш не каштаваy. А выглядаць iдыётам у вачах суседа, як баяры Пятроyскiх часоy, калi ён прывёз з-за мяжы y Расiю бульбу, i тыя елi яе сырую ды неачышчаную ад шалупiння, не хацелася. Я прапанаваy суседу пачаставацца i працягнуy гронку з бананамi. Ён ахвотна адламаy адзiн з iх, самы вялiкi, зацiснуy памiж ног i здаровай рукой спрытна распячатаy плод, бы абабраy кукурузу. Усё ж iдыётам пабыць я паспеy, бо, паyтараючы за суседам, упэyнены, што yсё раблю правiльна, таксама зацiснуy адзiн з бананаy памiж ног. Сусед рагатаy гэдак, што ледзь паyторна не зламаy шыю пад бандажом. Спачатку я пакрыyдзiyся на яго смех, мяне нават кiнула y чырвань, як рака y кiпенi, аднак у вынiку рассмяяyся таксама. Сам жа вiнаваты. Лепш бы запытаy проста, язык не адняyся б.
Ён пасля пакеплiваy з мяне. Распавёy пра здарэнне жонцы, якая наведвала яго штодня. Яна не смяялася, усмiхалася куткамi вуснаy, з-за чаго на шчоках гарэзавалi ямачкi, азараючы яе твар незямным святлом. Здавалася, перажывала яна за мужа больш, чым ён за сябе, уздыхала цяжка, праyда, так, каб ён не пачуy. Прыносiла больш хатняй ежы, баршчы y судках, катлеты. Што з iм потым сталася, я не ведаy. Наступным днём мяне перавялi y агульную палату, бо загойвалася yсё як на сабаку (малады здаровы арганiзм, бла-бла-бла, нiводнага сур’ёзнага пашкоджання yнутраных ворганаy i yсе косткi цэлыя: бiць не yмееце, рахiты. А за дзiрку y галаве адкажаце! Памяць у мяне фатаграфiчная, таму я памятаy твар кожнага), i больш яго не бачыy.
Апынуyся я y палаце на восем чалавек. У ва yсiх чмт, усе як партызаны з перабiнтаванымi галовамi, у некаторых складаныя пераломы рук цi ног. Зрэшты, нейрахiрургiчны паверх, калi пройдзеш iм уздоyж i yпоперак, чым я скарыстаyся адразу ж, каб размяць ногi, цалкам складаyся з падобных бедалаг, улiчваючы некалькi жаночых палат.
Праваруч ад майго ложка, пад акном, ляжаy вахцёр Купалаyскага тэатра, хударлявы паважанага веку стары, якога збiлi гопнiкi на бязлюднай чыгуначнай станцыi Гай, калi ён чакаy апошнюю электрычку, каб вярнуцца з лецiшча y Мiнск. Папрасiлi закурыць па кананiчным законе iмбецылаy, далей па сцэнару, таксама yсiм вядомым. Забралi грошы, прадукты, параiлi хутчэй здохнуць, бо да старасцi жыць – сябе не паважаць. Ён не разумеy, чаму так сталася, за што яго збiлi, бо нiколi за yсё жыццё не сутыкаyся з гвалтам у свой бок. А тут падлеткi… Сiлу няма куды дзяваць, дык выпрабоyвайце яе на сабе падобных… Ён распавядаy пра тэатр, актораy з такой далiкатнасцю, нiбы тыя з’яyлялiся недатыкальнымi небажыхарамi i нагадваy мне чамусьцi, чым больш распавядаy, дварэцкага y заможным арыстакратычным катэджы дзе-небудзь на поyднi ЗША.
Леваруч суседнiчаy з кiроyцам маршрутнага аyтобуса з Серабранкi y Малiнаyку i назад, прычым па дарозе аб’язджаy яшчэ купу мясцiн, уключаючы Трактарны. Ён быy, што называецца, свой хлопец, душа кампанii i yлюбёнец дзяyчат. Яны бегалi за iм табунамi. І ён не манiy. На свае вочы бачыy, як да яго штодня прыходзiлi дзяyчаты, увесь час розныя. З-за адной з iх i перакулiyся апошнiм рэйсам перад тым, як трапiць у бальнiцу. Думаy, хоць тут адпачне ад залiшняй жаночай увагi, ды дзе там.. Але вiдавочна яна, увага жаночая, яму падабалася. І да кожнай жанчыны ён знаходзiy патрэбныя словы, i кожную ашчаслiyлiваy. Гэтаксама часта, як дзяyчаты, да яго прыходзiлi мiлiцыянты. Усё марылi зрабiць вiнаватым у наyмыснай шкодзе дзяржаyнай маёмасцi. Ён нiчога не падпiсваy i адмаyляy сваю вiну катэгарычна. «Хай паходзяць, – казаy, – iм карысна». Менавiта ён пасля абеду наступнага дня паведамiy, што гэтым разам мiлiцыянты да мяне. Яго нават падкiдала ад узрушэння, што мiлiцыя цiкавiцца не адно iм.
Следчы прыйшоy адзiн, без аховы. Такi ж прыгожы, упэyнены y сабе валадар свету i сваёй правасцi, з чорнай тэчкай пад пахай. Прапанаваy спусцiцца yнiз у фае, бо мне yжо было можна, каб без лiшнiх вушэй абмеркаваць нашу агульную справу.
Фае, прасторнае i вялiкае, як ладная спартовая зала, сустрэла нас халоднай абыякавасцю. З большай цiкавасцю, але, думаю, не на шмат, яно пазiрала y шкляныя сцены з уваходнымi параднымi дзвярыма, што аддзялялi яго ад вулiчных шумоy i руху. Пад шклом на адмыслова пастаyленых туды крэслах варушылiся нешматлiкiя наведнiкi ды тыя, да каго яны прыйшлi. Леваруч ад уваходных дзвярэй i yсутыч да супрацьлеглай сцяны месцавалiся некалькi шапiкаy, у якiх прадавалi фрукты, сокi, печыва, слодычы, беляшы i чабурэкi, а таксама кнiгi з латка. Праваруч ад уваходных дзвярэй на сцяне збоку вiселi таксафоны, якiя займалi яе амаль усю. Шапiк белдруку, адзiнае месца, дзе можна было набыць тэлефонную картку, каб праз яе скарыстацца гэтымi таксафонамi, знаходзiyся за межамi бальнiцы на тэрыторыi транспартнага прыпынку, на якiм таксама гандлявалi фруктамi i гароднiнай.
Мы паселi y крэслы памiж дзвярыма i таксафонамi. Акрамя нас нiкога больш у выбраным для размовы следчым крыле не назiралася.
– Паслухай, – пачаy ён, – твая справа вiсяк, разумееш? – i з надзеяй, што я yсё разумею i пайду яму насустрач, утаропiyся y мой твар.
– Не, – катэгарычна адмовiy я. Не са зла, натуральна, бо сапраyды не разумеy, хоць следчы, па сутнасцi, меy рацыю.
– Ты ж не помнiш нiчога, – нагадаy ён.
– Хто вам сказаy? – абурыyся я шчыра.
– Ты ж i сказаy, – ухмыльнуyся нядобра следчы.
– Праyда?
– Крыyда. Не прыдурвайся, – асадзiy. – Дык помнiш цi не? – запытаy.
– Помню, – прызнаyся я.
– Дык чаму не сказаy нiчога, калi першы раз я прыходзiy? – незалюбiy следчы.
– Не мог, – адказаy я.
– І чаму ж ты не мог? – цярпенне следчага вiдавочна трымалася на валаску.
– Бо адзiн з тых, хто мяне збiy, прыйшоy разам з вамi, – вырашыy я чамусьцi раптам, была – не была, распавесцi як ёсць.
– Прыдумваеш па ходзе? – не паверыy мой суразмоyца.
– Вось таму i сказаy, што нiчога на помню, – буркнуy я тады.
– Значыць, збiлi цябе супрацоyнiкi мiлiцыi? – перавёy дыханне следчы.
– Значыць, – кiyнуy я.
– За што?
– Здагадайцеся з трох разоy.
– Не наглей, – асадзiy мяне следчы. – Я пытанне задаy.
– Нi за што.
– Так не бывае.
– Бывае. Я кожнага з iх запамятаy на yсё жыцё.
– Ну, дапусцiм, твая праyда, – раптам перамянiy стыль размовы следчы. – Твае дзеяннi? Пiсаць заяву будзеш на iх? Дапусцiм, напiсаy, – адказаy за мяне i працягваy далей: – Дапусцiм, апазнаy, распачалося следства. Ведаеш, чым яно скончыцца? Цябе пасадзяць, а яны апынуцца ахвярамi, якiм ты ж яшчэ будзеш выплочваць кампенсацыю за маральную шкоду i паклёп на супрацоyнiкаy органаy пры выкананнi. А ведаеш, чаму менавiта так усё i адбудзецца? Таму што ты нiхто, зваць цябе нiяк i закрыць цябе прасцей, чым разбiрацца ды шукаць iсцiну там, дзе яна нiкому непатрэбна. Да таго ж твае крыyднiкi столькi пра цябе насачыняюць на судзе, што пасля нiколi не адмыешся, калi yвогуле выйдзеш на волю.
– Таму я i не помню нiчога, – падсумаваy я яго тыраду.
– Давядзецца yспомнiць, – дастаy з тэчкi следчы аркуш паперы з загадзя напiсаным тэкстам на iм. – Азнаёмся i распiшыся, – працягнуy мне.
Мне прапаноyвалася падпiсацца пад тым, што я yпаy i yдарыyся аб камень. Нават смешна стала. Гэта аб якi ж мне трэба было yдарыцца камень ды яшчэ так удала yпасцi, каб прадзiравiць галаву, ушчэнт раструшчыць костку y чэрапе ды безлiч гематомаy абрысцi на целе!..
– Правяраць нiхто не будзе, – мовiy следчы. – Ты падпiсваеш, справа закрыта. Ты спiш спакойна, i нам добра.
– І ордэн вам за паспяхова раскрытае… – крыва yсмiхнуyся я.
– Ордэн не ордэн, адным галаyным болем менш, – неяк асуджана yздыхнуy следчы.
– Дык iшлi б з ментоyкi, каб галава не балела, – прабурчэy я.
– Куды? – чамусьцi yхапiyся ён за мае словы.
– З вашай знешнасцю. У кiно, – адказаy я на поyным сур’ёзе i падпiсаy яго лiпу.
Праз колькi часу аднойчы я пазнаy свайго следчага y адным з персанажаy ментоyскага серыялу, на якi выпадкова патрапiy па НТБ. Ён граy вядучую ролю, як потым высветлiлася. Курсiраваy з серыяла y серыял, прычым граy адмоyныя ролi, не мiлiцыянтаy. Чувак рэальна сышоy з мiлiцыi, паехаy у Маскву, паступiy вучыцца акторскай прафесii, ды не абы куды, а y школу-студыю МХТ, i нiводнага разу не пазначыy нiдзе, не агучыy у бiяграфiчных дадзеных сваёй датычнасцi да беларускай мiлiцыi y мiнулым. Былыя саслужыyцы яго, напэyна, зайздросцяць па-чорнаму i цiха ненавiдзяць. Зрэшты, падобнага кшталту эпiзоды y жыццi актора толькi на карысць. Вунь Ігар Пятрэнка паyтары года пад следствам, яшчэ столькi ж у псiхушцы, а затым яшчэ восем гадоy умоyна атрымаy за групавое забойства па малалетцы. Гэта ж Кландайк для фанатаy i журналiстаy, дый для самога актора, каб «не зарасла народная трапа» раней часу.

Следчы сышоy. Я пазiраy яму y спiну праз шкло аконнай сцяны, бы yслед караблю, якi знiкаy у бязмежнай прасторы акiяну, у бязмежнай прасторы кастрычнiцкай восенi, што не паyторыцца нiколi i, тым не менш, абавязкова паyторыцца, бо яе нязменнасць, надыход i сыход у некiм спланаваны i акрэслены тэрмiн – непазбежная дадзенасць, у якой толькi мы выпадковыя пасажыры. Яна нi калiва не стане напружвацца, каб хаця б запомнiць нашы iмёны. Бо навошта? У адрозненне ад яе, зрэшты, як i астатнiх пор года, якiя заyжды yваскрасаюць птушкамi фенiкс, дэкларуючы пра неyмiручасць, чалавек падобным пахвалiцца не можа. Яго сыход канчатковы i абскарджанню не падлягае. Таму i напружвацца, каб некага запомнiць, не мае сэнсу, праyда, восень? Цякучка жыццяy навокал для яе, напэyна, атаясамлiвалася з цякучкай кадраy на якiм-небудзь буйным прадпрыемстве цi на вайне.
Але жыццё працягвалася, як бы легкадумна я да яго не адносiyся б. Чаму легкадумна? У 19 гадоy, што б з табой не здарылася, у смерць як такую паверыць было цяжка, хутчэй як у гульню. Альбо yвогуле iгнараваць яе прысутнасць бы зачмыранага задрота y школе на «камчатцы» (у кожным класе, не сумняюся, падобныя бедалагi мелiся). Натуральна, смерць не бедалага, аднак пераканаyчыя малюнкi шматлiкiх мастакоy у адваротным не пакiдалi ёй анiводнага шансу на паразуменне. Чаму я yзгадаy пра яе? Напэyна, з-за жыцця, да якога яна вечна чаплялася як пабiрушка. Жыццё ж усмiхалася ва yсе 32 i клiкала на пiва, якому я аддаваy перавагу y кампанii сяброy, а сябры каторы дзень нiчога пра мяне не ведалi i ламалi галовы, куды я падзеyся. У кiшэнi скуранкi засталiся тэлефонная картка i невялiкi нататнiк, куды я запiсваy не адно вершы, але i тэлефонныя нумары, да прыкладу, рэдакцыi часопiса «Першацвет». Менавiта праз «Першацвет» i можна было нагадаць пра сябе. Куртка знаходзiлася y гардэробнай (верхняе адзенне з астатнiмi рэчамi не вярталi) для пацыентаy, куды я i накiраваyся. Пасля таго, як мне выдалi скуранку, накiнуy яе на плечы, намацаy адно пачаты пачак цыгарэт i адчуy нясцерпнае жаданне курыць. Выйшаy на вулiцу, закурыy. Першая ж зацяжка ледзь не павалiла з ног, хiтнула так, быццам апынуyся на борце рыбацкай шхуны y шторм. Другая прыцiснула да сцяны, бо iнакш бы дакладна павалiyся. «Ты ж сяброyка мая, – звярнуyся я да цыгарэты, – што ты робiш? Не хочаш сябраваць, так i скажы». На трэцюю зацяжку yжо рашыцца не рызыкнуy, кiнуy цыгарэту y сметнiцу i вярнуyся y фае па сценцы. Прысеy перадыхнуць. Наyродзе стала лягчэй. Тады рушыy да таксафонаy, спынiyся побач з адным i затэлефанаваy у «Першацвет». Слухаyку падняy Алесь Герасiмавiч Масарэнка (галоyны рэдактар часопiса i старшыня лiтаб’яднання пры iм, дзе па панядзелках збiралiся маладыя айчынныя творцы, пра якiх мала хто ведаy i мала хто адносiyся сур’ёзна з-за iх, натуральна, маладосцi, што, тым не менш, нiкога з моладзi не бянтэжыла), каму ж яшчэ, бо менавiта ён сядзеy заyжды побач з тэлефонам. Яму я i распавёy пра месца свайго знаходжання ды папрасiy, каб пры нагодзе iнфармацыя гэтая трапiла да маiх сяброy, больш за тое, братоy па крывi Янкi Лайкова i Паyла Гаспадынiча.
З Янкам мы пазнаёмiлiся y яго на радзiме, калi паэтычным дэсантам з «Першацвету» прыязджалi на выступ у школу, дзе дырэктарам быy Янкаy бацька, якi, мiж iншым, стварыy на базе школы yнiкальны лiтаратурны музей, а з Паyлам у адзiн з панядзелкаy напрыканцы лета. Замацавалi ж сяброyства некалькiмi «Вермутамi» на канцэрце «Рок супраць СНІДу», што адбыyся напачатку верасня y Парку Чалюскiнцаy. Ну а пабраталiся y кватэры вялiкага беларускага паэта Анатоля Сыса, гасцямi якога бывалi нярэдка. Пакуль Сыс гатаваy юшку на кухнi, мы y адзiным пакоi кватэры паэта i вырашылi паклясца на крывi y вечным братэрстве як тыя мушкецёры. У мяне з сабой якраз аказаyся нож (знайшоy неяк на вулiцы ды цягаy увесь час з сабой на нейкую трасцу, вось i прыгадзiyся), якi нажом, шчыра кажучы, цяжка было назваць. Вастрыё у iм адсутнiчала цалкам, абодва бакi ляза yяyлялi yзгоркi, 20 узгоркаy з аднаго боку, 20 з другога. Вось гэтымi yзгоркамi мы раскалупалi свае далонi i лiнii, па якiх тыя праходзiлi, выпацкалiся y крывi i змяшалi тую кроy памiж сабой дотыкамi далоняy адна да адной. Сыс, калi пабачыy, што мы нарабiлi, ахрысцiy нас прыдуркамi, пагнаy, як бараноy, у ванны пакой, але шчаслiвейшых людзей на зямлi, напэyна, у той момант не iснавала. Таму i не дзiyна, што менавiта на кнiжцы Сыса «Пан Лес» Янка, даведаyшыся пра маё знаходжанне y бальнiцы, запiша нумар тэлефону нейрахiрургiчнага адзялення 9-й бальнiцы i нумар маёй палаты пасля тэлефанавання y даведачную, на yнутраным баку яе задняй вокладцы.

Насця не прыходзiла трэцi дзень. Я сумаваy па ёй i злаваyся на яе з не меншай сiлай, чым сумаваy. Мне не хапала прысутнасцi дзяyчыны як паветра, ды, тым не менш, усё ж дыхаy. Дыхаy напоyнiцу, прагна i з эгаiстычным пачуццём уласнай вартасцi ды значнасцi насуперак словам следчага пра тое, што я нiхто i зваць мяне нiяк. Памыляецеся, «грамадзянiн начальнiк», так звычайна звярталiся y фiльмах да супрацоyнiкаy мiлiцыi прынiжаныя i пакрыyджаныя iмi, мая асоба яшчэ як патрэбна гэтаму свету i гэтай краiне, за якую я, звычайна, памiраць не збiраюся, няхай яна лепш загiне за мяне, бо гэта я вялiкi беларускi пiсьменнiк, няхай не цяпер, няхай у будучым, але абавязкова вялiкi, калi не генiяльны. Таму называць мяне нiкiм недальнабачна. У якасцi доказу пачытайце мае вершы. Крычаy бязгучна я y прастору, якую замяняла столь над бальнiчным ложкам у палаце, прапахлай болем, жалем да сябе ды нямытымi целамi з прысмакам затхласцi, поту i начных кашмараy. Весялiлi хiба што прусакi – вялiкiя, рудыя, нахабныя iстоты, якiя лiчылi сябе гаспадарамi y кожным памяшканнi бальнiцы. Звычайна на промысел яны выходзiлi пасля адбою, калi y палатах выключалася святло i хворыя, крэкчучы ды стогнучы, засыналi. Аднак не грэбавалi цi не баялiся i дзённага святла. Адвага iх, тым не менш, выглядала дурнаватай, асаблiва калi яны статкам тапiлiся y неабачлiва пакiнутых адчыненымi каробках з сокам. Каробкi не закручвалiся, у iх адразалiся носiкi, якiя, чым не затыкай, прусакi-камiкадзэ yсё адно yмудралiся выкарыстаць у сваю карысць. Сок трэба было выпiваць альбо зараз, альбо пералiваць у посуд, якi для прусакоy быy бы не па зубах. Сок, прынесены Насцяй, у якiм прусакоy аказалася больш за yласна сок, давялося вылiць ва yнiтаз. Сквапнасць iх яскрава нагадвала чалавечую. А зранку, калi яшчэ цёмна i знянацку запалiць святло, можна было пабачыць на сценах цэлыя пазлы з прусакоy, якiя, натуральна, пачыналi разбягацца y розныя бакi, мiтусiцца i нават падаць на падлогу з бязгучным крыкам аб паратунку цi, наадварот, незадаволенасцi. Каб неяк разбавiць час i разняволiцца – мы лавiлi некаторых i наладжвалi спаборнiцтвы памiж прусакамi на доyгiя i кароткiя дыстанцыi. У падобных забаyкаy палата yдзельнiчала поyным складам. Але yсё адно нiчога не ратавала ад нуды i жарсцi па Насцi. Магчыма, таму, я так узрадаваyся, калi y палату зайшлi Янка з Паyлам – роднасныя душы. Яны спачатку спачувальна пазiралi на мяне, хацелi дапамагчы, але чым i як не ведалi, i пачувалiся нiякавата, нават адчувалi вiну, а за што, не разумелi самi. Я yсмiхаyся, маyляy, усё добра i добра, што вы прыйшлi… ды запрапанаваy пайсцi на пiва.
– А можна табе? – засумняваyся Янка.
– Можна – не можна, няважна, – адказаy я. – І проста неабходна адзначыць маё другое нараджэнне, – дадаy. – Цi хтосьцi супраць?
– Мiкола не мяняецца, – падсумаваy Павел. – Нiчому жыццё не вучыць.
– Наадварот, – прамовiy я, – многаму. А таму падняць пару келiхаy за жыццё гэта павага да яго.
Я выцягнуy з-пад матраца скуранку, якую не здаy у гардэроб i прыхаваy на yсялякi выпадак, каб не звяртацца yвесь час да абслугоyваючага персаналу ды не звяртаць тым самым да сябе yвагу, i мы рушылi па подзвiгi i прыгоды. Янка пазычыy сваю кепку, каб прыкрыць маю лысiну ды забiнтаваную галаву, што амаль не хавала бiнты, але надавала значнасцi галаве.
Пад пiва, якое мы пiлi y нейкiм скверы паблiзу бальнiцы, i курыць атрымалася. Цыгарэты не намагалiся збiць мяне з ног i yцячы як нявесты з загсу. Наадварот, аддана i з любоyю ахутвалi дымам.
Мы чыталi вершы. Кожны свае. Напiсаныя за той час, у якi не бачылiся. Пiлi пiва, курылi i чыталi вершы, а пасля iх абмяркоyвалi. Бледнае анарэксiчнае восеньскае сонца зверху няyцямна пазiрала, але, не сумняюся, прыслухоyвалася да кожнага нашага слова, гэтаксама як вераб’i i галубы, што, быццам гледачы y тэатральнай зале, паселi вакол нас i yдавалi сябе за yдзячную аyдыторыю. Не ставала адно захопленых воплiскаy. Мы так жылi. Мы жылi паэзiяй i не yяyлялi сябе без яе, не сумняваючыся, што менавiта мы неyзабаве станем народнымi паэтамi Беларусi, як Янка Купала, Якуб Колас i Анатоль Сыс.

Чацвёрты дзень без Насцi ламаy мяне як наркамана без дозы. Нават трэсла натуральным чынам, бы y лiхаманцы, i падскочыла тэмпература. Кожны гук раздражняy i выклiкаy непрыхаванаую нянавiсць да яго носьбiту. Я ненавiдзеy усiх насельнiкаy палаты, бо да iх цэлы дзень iшлi ды iшлi наведнiкi, шкадавалi, гаварылi прыгожыя словы, ахутвалi клопатам i цяплом. Дзверы стамiлiся адчыняцца i зачыняцца, прапускаючы праз сябе нястрымную плынь людзей. Дзверы я ненавiдзеy таксама, бо яны абслугоyвалi каго заyгодна, толькi не мяне. Штораз, як яны адчынялiся, я сутаргава дзёргаyся y спадзеве на з’яyленне Насцi, але гэта заyсёды была не яна. Я пацiху замярзаy на сваiм ложку, апрануты i гатовы да сустрэчы з дзяyчынай у любы час, ды сустрэча, мабыць, аб’явiла мне чамусьцi байкот цi палiчыла мяне нявартай сябе, пайдзi разбяры, неyпрыкмет скруцiyся абаранкам, падкурчыyшы пад жывот ногi, i заснуy, змораны марным чаканнем.
Яна прыйшла пасля цiхай гадзiны цiхiм шолахам. Я не пачуy яе, я не адчуy яе, ахоплены, а мо захоплены, бы y палон, сном, трывожным i тварожным. Паклала на тумбачку авоську з яблыкамi i села побач. Не будзiла, глядзела на мяне i праводзiла далоняй зверху yнiз i знiзу yверх па маёй шчацэ y дзьмухаyцовым пуху барады, якая паспела прарасцi дзе-нiдзе кусцiкамi пасля галення перад аперацыяй. Так, барадой тое, што нарасло на твары, было цяжка пакуль назваць, i пры жаданнi, напэyна, адным моцным подыхам здзьмухнуць не склала б асаблiвых высiлкаy увесь той пух, што yзнiк на шчоках, як, уласна, дзьмухавец. Насцi, вiдаць, падабалася цi, хутчэй за yсё, падобным чынам яна yсё ж мяне будзiла. У якiйсьцi момант я расплюшчыy вочы i… не паверыy iм. Заплюшчыy зноy, бо падумаy, што yжо галюцыянаваць пачаy. Расплюшчыy – Насця, гэтым разам з зялёнымi валасамi, што хвалямi струменiлiся на плечы, i вельмi насычана акрэсленымi чорнай тушшу вачыма, нiкуды не знiкла.
– Насця! – узрадавана yсклiкнуy я, бы пабачыy Бога, ну а калi не Бога, то дзеву Марыю дакладна.
– Тс-с! – прыклала yказальны пальчык з чорным манiкюрам на пазногцi да сваiх вуснаy дзяyчына, бо на мой воклiч зрэагавала yся палата, прычым не вельмi добра. Тады я саскочыy з ложка, схапiy Насцю за руку i рашуча пацягнуy за сабой прэч з палаты, а затым у накiрунку да канца калiдора, дзе сама па сабе iснавала бакавая лесвiца, якою звычайна нiхто нiколi не карыстаyся, таму месца там было зацiшнае i якраз нам падыходзiла, ну а калi не нам, то мне. Ведаць думкi Насцi наперад на гэты конт я не мог, але яна не адставала, не yпiралася i нiчога не запытвала.
Я ледзь не yпячатаy яе y сцяну на лесвiчным пралёце сваёй прэтэнзiяй, на якую, як лiчыy, меy права.
– Дзе ты была? Чаму не прыходзiла так доyга? Што y цябе за справы?..
Выгукваy проста ёй у твар.
Насця адштурхнула мяне ад сябе словамi:
– Так, стапэ! Ты нiчога не паблытаy, хлопчык?! Ты хто мне, каб заяyляць падобнае?! І, самае галоyнае, хто табе я, га?!.
Яна мела рацыю. Яна сто разоy мела рацыю. Яна мiльён разоy мела рацыю. Гэта мяне занесла, аб чым я адразу ж пашкадаваy. Параyнанне ж з хлопчыкам выклiкала мiжвольную yсмешку, бо дзяyчына выглядала школьнiцай, нягледзячы на yвесь свой баявы раскрас. Пасля, натуральна, я даведаюся, што Насця была старэйшаю за мяне на тры гады. А пакуль яна мяне сарамацiла:
– Я цябе бачу трэцi раз у жыццi, як i ты мяне, на секундачку! Каб прад’яyляць мне штосьцi ды яшчэ y агрэсiyнай форме, малавата, не знаходзiш? Лепш бы yдзячнасць праявiy, а не сапсаваy усё!..
Я адчуваy, што яшчэ крыху, i дзяyчына сыдзе, каб ужо не вярнуцца нiколi. Так, я ведаy, дзе яна жыве, аднак наyрад цi тое веданне мне дапаможа, каб яе вярнуць, калi яна проста зараз сыдзе.
Я мусiy выбачыцца перад Насцяй. Выбачыцца неадкладна. Але раптам адчуy такi дзiкi пульсуючы боль у галаве, што не ведаy, куды ад яго падзецца. Здавалася, у маiм чэрапе ажыy самы сапраyдны вулкан, якi невядома адкуль узяyся, i штуршкамi выпiхваy лаву, гатовую вось-вось вывергнуцца праз дзiрку разам з мазгамi i крывёй. Я пачаy наразаць кругi вакол дзяyчыны, цi мне гэта проста мiрсцiлася, бо яна нерухома стаяла ля сцяны, ахоyвала яе ад мяне i спалохана пазiрала на тое, як я намагаyся садраць бiнты з галавы i кулакамi загнаць лаву y стойла, назад у вулкан, каб ён заткнуyся сваiм жа вырабам, замоyк, знiк, растварыyся на атамы…
Насця кiнулася да мяне, абняла так, нiбы хацела стаць мной, нiбы хацела yвесь той боль, што я адчуваy, пераманiць на сябе. І гладзiла па галаве.
– Цiшэй, цiшэй, я не хацела, – шаптала на вуха, – каб табе стала дрэнна. Прабач мяне, калi ласка!
Дзiyная справа, аднак шэпт яе, яе цяпло yтаймавалi боль да такой ступенi, што я падумаy: аглох. Цiшыня yзнiкла iдэальная. Праз якую чуyся кожны стук сэрца дзяyчыны y маю грудзiну, быццам сэрца яе прасiлася y госцi да майго. Я абняy яе таксама, прыцiскаy з такой моцай, склаyшы рукi y замок на яе спiне, што яна выдыхала паветра з мiжвольным стогнам. Выдыхала проста мне y твар, заплюшчыyшы вочы.
– Прабач, – загаварыy я тады, – прабач, я не хацеy, каб табе было дрэнна цi балюча.
– Мне не дрэнна, – расплюшчыла вочы дзяyчына. – І не балюча. Дрэнна табе.
– Ужо не, – запэyнiy я. – Боль збег як прусак, адно пабачыy цябе.
– Я такая страшная? – сумна yсмiхнулася Насця.
– Наадварот. Дзiвосная, – запярэчыy у адказ. – А боль i дзiвосы рэчы несумяшчальныя, таму боль заyсёды пасуе перад дзiвам, – дадаy.
– Прыгожа, – адзначыла з усмешкай Насця, – адразу бачна, што ты вершы пiшаш, – адзначыла не без iронii. – Але не рабi так больш.
– Як? – не зразумеy я.
– Не палохай мяне, – пазiрала вочы y вочы Насця. – Я ледзь стрымалася, каб не пабегчы па дапамогу за доктарам.
– Для мяне ты, як бачыш, найлепшы доктар, – мовiy я.
– Прыпынi, – не пагадзiлася Насця, але ход маiх думак ёй спадабаyся. – Можа, на свежае паветра выйдзем? – прапанавала.
Чаму б не? У любым выпадку не перашкодзiць. Таму мы yзялiся за рукi i спусцiлiся yнiз па лесвiцы. Выйшлi y фае якраз там, дзе гандлявалi кнiгамi, i вока маё асобна ад мяне, нiбы нябачная рука, зачапiлася за адну з кнiг на латку. Насця yважлiвым позiркам назiрала, як я yзяy кнiгу, як разгарнуy, як учытваyся y анатацыю, а потым паклаy на месца. Навошта я yвогуле спынiyся перад тым латком?.. Мабыць, спрацаваy умоyны рэфлекс: ён у мяне менавiта на кнiгi спрацоyваy безадмоyна. Але y той момант лепш бы ён не вытыркаyся.
– Колькi? – звярнулася Насця да гандляра – iнтэлiгентнага з выгляду, у акулярах, мужчыну сталага веку без двух пальцаy на адной руцэ. І я чамусьцi падумаy, што ён з якудзы. Дакладна з якудзы, вунь i рысы твару yсходняга паходжання. Толькi якудза адразаюць сабе пальцы за любую правiну. Гэты, вiдаць, збег, каб зусiм без пальцаy не застацца, куды падалей з Японii, апынуyся y Беларусi… Гандляр назваy кошт кнiгi на чыстай беларускай мове, што мяне яшчэ больш упэyнiла, што ён з якудзы. Іншаземцы, як правiла, валодалi мовай лепей за карэнных беларусаy i нiколi не саромiлiся размаyляць на ёй.
Насця адлiчыла грошы i заплацiла за кнiгу. Гандляр падзякаваy за набытак i пажадаy добрага дня ды прыемнага чытання, а яшчэ запрасiy заходзiць пры нагодзе iншым разам. Працягнула кнiгу мне. Гэта быy «Альтыст Данiлаy».
– Навошта ты? – нiякаваy я пад яе позiркам. – У мяне ёсць грошы.
– Справа не y грашах, – адказала дзяyчына. – Гэта падарунак. На памяць. Пра мяне. Будзеш чытаць i бачыць мяне перад вачыма y кожнай лiтары.
Вядома, з вялiкай удзячнасцю я yзяy падарунак, але словы, прамоyленыя Насцяй, насцярожылi, i я запытаy у яе:
– Ты ж не развiтваешся такiм чынам?
Яна абняла мяне.
– І не мар, – выдыхнула y твар.
Мы зноy узялiся за рукi i выйшлi на вулiцу, якая сустрэла нас амаль летнiм цяплом i парнасцю як перад дажджом, хоць неба не транслiравала нiводнага воблачка, вiсела над галавой гiганцкай сто разоy памытай прасцiнай, нерухомай i сумнай, падобнай на бальнiчныя. Даволi навязлiвае сонца – рэзкi кантраст з учарашнiм – увесь час наравiла прылашчыцца, бы хатняя кошка, таму давялося збегчы ад яго y цень i сесцi на лаyку пад разгалiстай старой таполяй. Сонца сапраyды невыносна сляпiла вочы i, парадокс, шукала цяпла пад пахамi людзей. Так, прынамсi, здавалася мне. Магчыма, яно прадчувала хуткi наступ халадоy з сезонам дажджоy.
– Ведаеш, – прамовiла Насця як толькi мы апынулiся на лаyцы, – чаму я не прайшла мiма цябе, калi ты ляжаy пад алычой, такi безабаронны, такi адзiнокi, у позе эмбрыёна?..
Мне здалося, у словах дзяyчыны хаваyся якiйсьцi падвох. Навошта яна раптам прыгадала тое, што я намагаyся забыць?..
– Навошта ты yзгадала гэта менавiта цяпер? – перасмыкнуy я плячыма, бо ад Насцiных слоy чамусьцi стала знобка.
– Табе непрыемна? – зiрнула яна на мяне yважлiва i адначасова быццам праз мяне.
– Прыемнага мала, – адгукнуyся я.
– Разумею, – пагадзiлася дзяyчына, – але мушу давесцi сваю думку да лагiчнага завяршэння, – настойлiва вымавiла.
Я напружыyся y прадчуваннi чагосьцi нядобрага.
– Не бойся, – заyважыла Насця мой стан, – нiчога кепскага пра цябе я не скажу, наадварот. – Яна памаyчала, быццам збiралася з духам, затым загаварыла зноy, а я yслухоyваyся y яе голас, як пёс, якога хвалiлi за нешта, але yсё адно ён не разумеy, за што. – Мяне yразiлi твае вочы. У iх было столькi болю i пакуты, але, тым не менш, выпраменьвалi яны дабро. Ад святла лiхтара, што лiлося зверху, свячэнне тваiх вачэй было настолькi насычаным i прыметным, што, здавалася, яго можна было пакратаць навобмацак. Твае вочы пахлi дабрынёй, ёю ж пахнуць i цяпер, – падсумавала яна.
– І хто з нас лепшы паэт?.. – азваyся я.
– Я не прэтэндую, – адказала Насця. – Тым больш да паэзii не маю нiякага дачынення i не хачу мець. Павер, у большасцi мужчын, у пагалоyнай большасцi вочы смярдзяць, я y гэтым больш-менш разбiраюся. Твае вочы не смярдзелi…
– Значыць, калi б смярдзелi мае вочы, – ты б прайшла мiма? – падумаy я yголас.
– Калi б твае вочы смярдзелi, – запярэчыла Насця, – ты б нiколi не трапiy пад тую алычу, ну а вершы дакладна б не пiсаy.
– Цiкава-цiкава, – прабубнiy я сабе пад нос.
– І таму я з табой, – выдыхнула дзяyчына, але y той жа момант паглядзела на гадзiннiк. Зноy у яе нейкiя справы! Не паспела прыйсцi – як ужо час некуды сыходзiць! Прыкметна занервавала.
– І таму табе зноy некуды трэба, – не стрымаyся яе yпiкнуць.
– Ты чытаеш мае думкi, – усмiхнулася Насця.
– Куды ты yвесь час знiкаеш? – патрабаваy я адказу. – Чаму штораз у розных вобразах прыходзiш, бы на маскарад?.. Што?…
Дзяyчына прытулiла свой указальны пальчык да маiх губ, маyляy, заткнi пэльку.
– Гэта… – задумалася, магчыма, над адказам, i з задумлiвым выглядам мовiла: – Гэта не мая тайна, Драцянян.
– Хто? – расплыyся ва yсмешцы мой твар.
– Ну, Драцянян, тры мушкецёры, Канстанцыя Банасье… Не чытаy? – узiралася y мой твар Насця i шчыра не разумела маёй весялосцi. – Што смешнага я сказала?
– Мо д’Артаньян усё ж, – паправiy яе.
– Д’Арт… пакуль вымавiш, званiтуе, – непрыгожа скрывiла твар Насця. – Імем, канешне, Бог узнагародзiy чалавека яшчэ тым…
– Гэта прозвiшча, – удакладнiy я.
– Тым больш. Карацей, усяму свой час, дамовiлiся?
– У мяне ёсць выбар?
– Выбар ёсць заyжды, герой-любоyнiк.
Насця паднялася з лаyкi. Я yскочыy следам за ёй, прытрымаy за руку. Яна наблiзiлася yсутыч, прыхiнулася, абвiла маю шыю рукамi i yзнагародзiла замест тлумачэнняy доyгiм жарсным пацалункам, ад якога я ледзь не павалiyся, бо закружылася галава. Што ж я за рахiт такi: ад усяго хiстае як дзьмухавец?..
Дзяyчына пацерлася пасля пацалунку сваiм носiкам аб мой, пацалавала яшчэ па чарзе мае вочы, сказала, што ёй сапраyды пара, але мы абавязкова неyзабаве сустрэнемся, i пайшла. Пайшла y нiкуды.
– Насця! – аклiкнуy я яе.
Яна спынiлася. Азiрнулася з пытаннем:
– Што?
Але не знерваваным цi незадаволеным. Пытанне дзяyчыны прагучала так, нiбы яна чакала, каб я аклiкнуy яе. Цi мне падалося?
Я iмклiва падышоy да яе, моцна прытулiy i пацалаваy. Вочы яе былi прыемна здзiyленымi.
– Я цябе забяру, калi выпiшышся, – раптам паабяцала.
– Куды? – машынальна запытаy я i сам жа адказаy за дзяyчыну: – Гэта не мая тайна, Драцянян, так?
– Люблю цябе, – прашаптала Насця i паспяшалася па сваiх таямнiчых i важных справах. А я… я проста закурыy, яшчэ не асэнсаваyшы як след тое, што дзяyчына мне прашаптала.

На чарговай перавязцы з мяне знялi бiнты i больш iмi не абцяжарвалi галавы. Апрацавалi нечым халодным, папырскалi на рану, рыхтык у цырульнi, сказалi, што, хутчэй за yсё, праз тыдзень выпiшуць, як толькi праколюць стандартны набор уколаy. Я вярнуyся y палату, уладкаваyся на ложку з кнiгай, падоранай Насцяй, аднак не чыталася. Як i прадбачыла дзяyчына, замест лiтар перад вачыма yвесь час мiльгаy яе твар, падмiргваy, усмiхаyся, абяцаy нешта салодкае i смачнае, пра што я нават баяyся думаць, але сны тыя думкi бессаромна ажыццяyлялi. Чым мы толькi з Насцяй не займалiся y маiх снах! Калi б распавёy ёй – адназначна адгроб напоyнiцу б. Ну, па-першае, рабавалi банкi па прыкладу Боннi i Клайда, адно што замест машыны y якасцi сродку перасоyвання выкарыстоyвалi матацыкл, якiм Насця нядрэнна кiравала. Нiводная мiлiцэйская машына не магла дагнаць нас. Насця так любiла хуткасць, а хуткасць – яе, што пагоня апрыёры не мела нiякага сэнсу. Да таго ж, у выпадку блакавання дарогi, матацыкл узлятаy i праносiyся панад мiлiцыянтамi (такiмi смешнымi з мiжвольна задранымi yгару галовамi) вiхурай ды iмчаy сабе далей, пакiдаючы пераследнiкаy закатанымi y пыл, бы y дыван. Па-другое, даследавалi закiнуты i занядбаны востраy пасярод акiяну без анiякага следу людзей i цывiлiзацыi. Вучылiся мове птушак i звяроy. Асаблiва пасябравалi з iльвамi, ваyкамi ды малпамi. Па-трэцяе, апынулiся на нейкую трасцу y кратэры Марса, з якога ледзьве выбралiся на безжыццёвую чырвоную паверхню планеты ды yцякалi ад туземцаy, але не yцяклi. Зрэшты, нiчога страшнага з намi потым не адбылося, бо нас прынялi за багоy i пакланялiся з вялiкай пачцiвасцю. Не, усё ж страшнае затым магло б адбыцца. Нас бы з’елi, як з’елi Кука, калi б я не прачнуyся. Па-чацвёртае, Насця раптам апыналася Канстанцыяй Банасье, а я Драцянянам, менавiта Драцянянам i нiкiм iншым, ды ратаваy яе ад гвардзейцаy кардынала i Мiледзi, нейкiм дзiвам апынуyшыся y савецкiм фiльме пра трох мушкецёраy. Чаму, дарэчы, трох, калi iх было чацвёра? Аyтар лiчыць не yмеy? Цi проста «Чатыры мушкецёры» не гучыць гэдак, як «Тры мушкецёры»? Смешна было назiраць за гвардзейцамi i Мiледзi, якiя супрацьстаялi не адно Баярскаму i Алфёравай, але яшчэ i нам з Насцяй, улiчваючы той факт, што Атос, Партос i Арамiс заставалiся нязменнымi. А вы што падумалi? Напэyна, разлiчвалi на эратычныя падрабязнасцi, хаця б у сне, з дэталёвымi апiсаннямi любоyных уцех? Я б таксама не супраць такiх падрабязнасцяy, але да падобных глупстваy у той перыяд жыцця мозг мой, вiдаць, яшчэ гатовы не быy. Адурманены сентыментальна-рамантычным чытвом, якiм я не шкадуючы пiчкаy яго, мозг нiчога iншага i не мог мне прапанаваць, тым больш пашкоджаны, бы камп’ютарная праграма. Зрэшты, не чыталася яшчэ i таму, што рука мая цягнулася i цягнулася, муляла яе нясцерпна, да раны на галаве, каб мацаць яе, кранаць, зноy мацаць i так да бясконцасцi. Да таго ж яна часалася. Пад бiнтамi не так адчувальна, а без бiнтоy… хоць рукi бяры ды адсякай i станавiся як дрэвы, што нерухомымi помнiкамi самiм сабе стаялi yздоyж праспекта з адсечанымi зверху данiзу галiнамi. Іх яшчэ, быццам магiлкi, памясцiлi кожнае y асобную аградку ды пафарбавалi яе y чырвона-зялёныя колеры.
Увагнутасць пад рукой уяyлялася yвагнутасцю y яйку. Прынамсi навобмацак. Зрэшты, па вялiкiм рахунку, параyнанне амаль дакладнае. Альбо бiльярдны шар з адбiтым кавалачкам. Таксама нядрэннае параyнанне. Пра наступствы, якiя пагражалi y будучым майму здароyю, я не задумваyся. Наадварот, хацеy хутчэй выпiсацца i сустрэцца з Насцяй на прасторах, як пiсаy класiк, жыцця. Будучыня мяне не палохала, бо мяне любiлi. Я не памылiyся, калi пачуy Насцiны словы пра любоy. Я чуy iх дакладна. Яны мне не прымроiлiся, не пачулiся, бо хацелi пачуцца. Я iх не прыдумаy. Насця выразна прамовiла iх сваiм кiношным, так, менавiта кiношным голасам, сваiмi вуснамi, якiмi да гэтага цалавала мяне, салодкiмi i гарачымi, як гарачы шакалад. А я yтрэскаyся y яе з першага позiрку па самыя вушы, па самыя мае вушастыя вушы, якiх саромеyся yсю дарогу i хаваy пад доyгiмi валасамi, з-за чаго паходзiy на дзяyчынку i з дзяyчынкай мяне часта блыталi, асаблiва y дзяцiнстве.

Яна мне патэлефанавала. У бальнiцу. На дзяжурны пост, якi знаходзiyся акурат насупраць маёй палаты. А другой гадзiне ночы. Дзiyна? Яшчэ як. Неверагодна? Але факт.
Пасля адбою я хутка заснуy, ды прачнуyся а палове другой ночы. Зноy заснуць не атрымлiвалася, бо y сне я склаy верш, прысвечаны Насцi, якi нават паспеy назваць «Калыханка для каханай». Каб не забыць, яго неадкладна патрабавалася запiсаць, бо на памяць асаблiва спадзявацца не выпадала. Вось жа парадокс, я мог запомнiць i памятаць цi не yсё жыццё твары, назвы вулiц i гiстарычныя даты, але нiводнага свайго верша, напiсанага yласнаручна, не памятаy. Іх, каб дзе-небудзь урачыста прачытаць з гонарам узiраючыся y вочы слухачоy i гледачоy, а не y паперку y трымтлiвай руцэ, даводзiлася завучваць, як у школе. У падобныя моманты шчыра зайздросцiy Ясенiну, якi памятаy кожны напiсаны iм верш.
Радкi, складзеныя y сне, я паyтараy адзiн за адным, але адчуваy: калi засну – абавязкова забуду i зранку не yзгадаю анi лiтары. Верш падаваyся прыстойным i, чаго yжо прыбядняцца, удалым, тым больш непасрэдна адрасаваным той, каму карцела яго прачытаць проста зараз.
Я саскочыy з ложка, апрануyся i выйшаy на калiдор. Дзяжурны пост, асветлены настольнай лямпай, сустрэy маyклiвасцю i адсутнасцю за сталом медсястры. Дзе яна магла быць мяне не цiкавiла. Я нават узрадаваyся, што яе не было. Сеy за стол, узброiyся асадкай, што быццам чакала мяне памiж старонак бальнiчнага журналу, разгорнутага, зноy жа як спецыяльна, чыстымi да мяне лiстамi. Я меy, вядома, нататнiк, якi спаy, як i yсё вакол, у кiшэнi скуранцы пад матрацам, але yзгадаy пра яго yжо на калiдоры. Не вяртацца ж за iм, бо кожная секунда здавалася каштоyнай i любы лiшнi рух пагражаy майму вершу кануць у нябыт.
Запiсваy хутка. Каб нiчога не забыць. Потым некалькi разоy перачытаy, дзе-нiдзе паправiy недакладнасцi. Як толькi адкiнуyся спiнай на спiнку крэсла з пачуццём годна выкананай справы, зазванiy тэлефон. Я яшчэ падумаy: вось бы гэта была Насця… Думка бязглуздая, натуральна, i, тым не менш, штосьцi мне падказвала, што я павiнен падняць слухаyку.
– Алё, – сказаy я y трубку, але, па-мойму, выйшла так, быццам злодзей вырашыy адказаць на тэлефанаванне, што знянацку перашкодзiла яго прафесiйнай дзейнасцi y якой-небудзь заможнай кватэры.
– Я ведала, што гэта будзеш ты, – агаломшыy мяне Насцiн голас. Тое, што яна пазнала мой голас, не здзiвiла. Ён пазнавальны адразу, хоць менавiта з-за яго я не паступiy вучыцца на актора. Таксама парадокс, пазнавальны голас, якi, аднак не падыходзiy пад стандарты акторскiх галасоy у прыёмнай камiсii Акадэмii мастацтваy. Безэмацыйны, безжыццёвы, манатонны, мёртвы. Гэтымi чатырма словамi забiлi маю мару стаць акторам на yступных iспытах у тэатральную вну. Ім там, вядома, лепш бачна цi чутна збоку, не бiцца ж было з iмi. Таму я паступiy вучыцца на паэта, як Шукшын. З тым адрозненнем, што той прыехаy якраз мэтанакiравана з Алтая y Маскву вучыцца на паэта, але паступiy у вынiку на рэжысёра. – Не спiш? – як нiчога нiякага запытала дзяyчына.
– Так, – пацвердзiy я. – А ты?
Што за бязглуздае пытанне? Вiдаць, з-за разгубленасцi, i нечаканасцi, i неверагоднасцi…
– Як бачыш, – адказала Насця. – Цi, лепш, як чуеш, – удакладнiла.
– Нешта здарылася? – задаваy я дурацкiя пытаннi.
– Не, – адгукалася дзяyчына, – проста раптам захацелася пачуць твой голас, пачуць цябе, – прызналася. – Мо засну пасля. Скажы што-небудзь харошае, – папрасiла.
Голас яе быy цi здаваyся стомленым. Быццам яна адпрацавала дзве змены запар на цагельнi y гарачым цэху.
– З табой дакладна yсё добра? – непакоiyся я.
– Цяпер добра, – з выдыхам адказала Насця. – Калi ты побач хаця б голасам. Абдымi мяне iм.
І я пачаy чытаць ёй верш, толькi што запiсаны y бальнiчны журнал:

Вечар,
Не забудзь пра плечы,
Што я параyнаy з шаyковай гладдзю белiзны.
Плечы,
Масянжовы вечар,
Маёй мiлай панi добрай ласкай атулi.
Ветрам,
Стомленым паэтам,
Зазiрне y вокны па табе мой неспакой.
Стомленым паэтам
Ветла
Вецер узгадае y вокнах голас мой.
Шпажнаю
Хадой адважнай
Дождж прадэкламуе вершамi радкi.
Быццам
Бы апалым лiсцем
Яны дакрануцца да тваёй шчакi.
Проста
Зразумеy я штосьцi
У квадраце тыдняy, у акружнасцi начы…
Восень.
У гадзiнаy восем
Ранiцы халоднай ты мяне прыснi.
Пасля непрацяглай паyзы Насця прамовiла:
– Прыгожа. Праyда, плячэй маiх ты не бачыy яшчэ, хоць параyнанне слушнае.
– Я верш гэты напiсаy перад самым тваiм званком, – паспяшаyся пахвалiцца.
– Малайчына, – адгукнулася Насця. – Калi пабачыш сапраyды мае плечы, напiшаш штосьцi больш праyдзiвае.
– Табе не спадабалася? – нiякавеy я.
– Не, што ты, спадабалася, канешне, – запэyнiла дзяyчына мяне y адваротным, – i я абавязкова цябе прысню y гадзiнаy восем ранiцы халоднай. Абяцаю. – Памаyчала i дадала: – Дзякую табе. Стала лягчэй.
Я не паспеy у яе запытаць больш нiчога, бо y слухаyцы загучалi кароткiя гудкi.
Што гэта было? Трызненне наяве? Сон у сне?
Ранiцай з кiшэнi кашулi я дастаy аркуш з бальнiчнага журналу, на якiм быy запiсаны верш.

З самага ранку i на цэлы дзень зацерусiy дождж. Нават праз вокны адчувалася яго ныццё, падобнае на ныццё хворага зуба. Зрэшты, зуб – гэта ж костка, а костка балець не можа, тым больш ныць. Незадаволены чымсьцi нервовы чарвяк, якi сядзiць унутры зуба. Менавiта яго ныццё, якое нярэдка пераходзiць у невыноснае галашэнне, нiбы яго рэжуць, i стварае пачуццё безвыходнасцi ды жалю да самога сябе. Дождж за акном таксама нагадваy гэтага чарвяка, свiдраваy душу, залазiy пад корку чэрапа i высмоктваy мозг з тупой прагнасцю зомбi. У маiм выпадку яму i высiлкаy асаблiвых не патрабавалася. Дзiрка y галаве бесперашкодна дазваляла yваходзiць усiм, каму заyгодна, у сваё лона. Непрыгожы, нудны вулiчны пейзаж, размыты дажджом, як сапсаваны фотаздымак, нагнятаy негатыy i y памяшканнях 9-й бальнiцы. Прыгнечанасць, безнадзейнасць, асуджанасць нябачным пылам асядалi на кожным твары пацыентаy i правальвалiся y iх насы, вочы, вушы ды рты страчаным часам, часам, у якога не было нi будучынi, нi мiнулага. Настрой узнiкаy такi, што хоць кладзiся i памiрай, усё адно нiчога добрага нiкога не чакала наперадзе. Раз-пораз я вымаy з кiшэнi верш, напiсаны yначы на аркушы з бальнiчнага журналу, углядаyся y лiтары вачыма i ненавiдзеy яго. З iм неадкладна хацелася разабрацца, зрабiць балюча, калi не знiшчыць. Вядома, нi y чым вiнаваты ён не быy, гэта yсё дождж за акном, агiдны, як гнiлы зуб, псаваy настрой i выклiкаy дзiyныя думкi пра змрочнасць быцця i немагчымасць кахання, у якое карцела верыць, як у Бога, але не верылася. Я памятаy начную тэлефонную размову з Насцяй да драбнiц, аднак у сапраyднасць яе таксама не верылася. У сапраyднасць размовы i y сапраyднасць Насцi. Наяyнасць верша нiчога не даказвала. Ён усяго толькi плод маёй фантазii. А фантазiя y мяне працавала будзь здароy. За траiх запар. Усё жыццё маё – адна бясконцая фантазiя. Мо я yвогуле знаходзiyся пад прэпаратамi y псiхушцы, скораны шызафрэнiяй, i yсё, што я лiчыy сваiм жыццём, – жыло выключна y маёй галаве, асаблiва Насця. Бо не магла яна y сапраyднасцi быць такой, якой была. Зрэшты, якой? Што я ведаy пра яе? Вось менавiта – нiчога! Узялася невядома адкуль, прыходзiла i знiкала заyсёды y розных варыяцыях самой сябе цi, усё ж, не прыходзiла? Цi, усё ж, я яе выдумаy? А кнiга? «Альтыст Данiлаy», падораны ёй, якi не чытаyся, бо замест тэксту на старонках я бачыy Насцiн усмешлiвы твар? Зрэшты, я мог купiць кнiгу сам. Трэба спусцiцца yнiз i непасрэдна звярнуцца да беларускамоyнага якудзы. Ён павiнен яе памятаць, зразумела, калi яна сапраyды купляла y яго кнiгу. Я не сумняваyся, што якудза не забыy Насцю. Такiх, як яна, не забываюць нават аднойчы пабачыyшы. Зразумела, у тым выпадку, калi яна iснавала насамрэч.
Узяy куртку (выцягнуy з-пад матраца), з-пад падушкi выцягнуy кепку, пакiнутую Янкам Лайковым, на yсялякi выпадак прыхапiy i яе. Сказаy суседу па палаце – вахцёру з Купалаyскага тэатра, – што пайду праветруся (таксама на yсялякi выпадак). Спусцiyся yнiз, падышоy да кнiжнага латка. Якудза быy на месцы.
– Паслухайце, – адразу звярнуyся да яго, працягваючы «Альтыста Данiлава» як улiку, – вы памятаеце, хто купiy у вас гэтую кнiгу?
– З ёю нешта не так? – занепакоена запытаy той, але не спяшаyся браць кнiгу з маiх рук.
– Ды не, усё з кнiгай так, – супакоiy я яго.
– Тады што, не разумею? – ветлiва yсмiхаyся якудза.
– Вы памятаеце, хто яе купляy? – настойлiва запытаy я.
– Вядома, – адказаy якудза.
– І хто? – нецярплiва перамiнаyся я з нагi на нагу, нiбы хацеy да ветру.
– Вы, – агаломшыy мяне адказам.
– У сэнсе я? – разгубiyся я i паплыy бы плаyлены сырок па патэльнi.
– З вамi, праyда, была дзяyчына, – хутка дадаy ён. – Вы былi yдвох з ёю. Яна купiла кнiгу для вас, – працягваy якудза. – Вельмi прыгожая дзяyчына. Праyда, дзiyная. Поyная таямнiц i загадак.
– Я дакладна быy не адзiн, а з ёю? – ухапiyся за словы якудзы я, бы за саломiнку тапелец.
– Так, – пацвердзiy якудза.
– Дзякую вам бязмежна, вы толькi што вярнулi чалавека да жыцця! – ледзь не палез я да якудзы з абдымкамi.
– Звяртайцеся, – ветлiва yсмiхнуyся ён мне. – Заyжды рады дапамагчы.
Я выбег пад дождж, бы агонь, якi патрабавалася пагасiць, ахоплены yнутраным пажарам. Усё ж не звар’яцеy i ляжу не y вар’ятнi. А гэта значыць, што Насця сапраyды тэлефанавала yначы i мы размаyлялi з ёй. Гэта значыць, што Насця – рэальны чалавек, а не вобраз, прыдуманы мной пад уздзеяннем атрыманай траyмы.
Кроплi дажджу намагалiся, рыхтык кулi, патрапiць у мой твар, якi сядзеy, нiбы y доце, пад кепкай, чый брыль надзейна абараняy ад знешняга yмяшальнiцтва. Дождж злаваy, што не выходзiла па ягонаму, але yзмацнiць сябе, каб ударыць у поyную сiлу, нечага яму не ставала. Мо не яго дзень быy. Ён церусiy, быццам трухаy, як старая заезджаная кабыла, iснаваy толькi таму, што яму хтосьцi дазволiy iснаваць, але жалю да сябе не выклiкаy, хутчэй смех. Так, дождж здаваyся смешным, хоць нiчога смешнага y яго трушку не заyважалася. Такi сабе сумны клоyн. І мой твар расплыyся ва yсмешцы, недарэчнай, напэyна, i дзiyнаватай, нiякага дачынення не маючай да таго, як выглядаy дождж. Зашмат гонару для яго. Усмiхаyся я Насцi. Не, яна не з’явiлася перада мной Сiyкай-Буркай, каб ашчаслiвiць адным сваiм выглядам, адной сваёй прысутнасцю, не. Усмiхаyся я yсведамленню, таму yсведамленню, якое y адначассе робiць з хлопчыкаy мужчын, хоць адказнасць пакуль яшчэ не пырхала крыламi за спiнай у выглядзе матыля, але сiгналiла недзе далёка наперадзе з нябачнага маяка аб сваiм з’яyленнi.
Я закурыy. З асалодай труцiy лёгкiя, якiя, таксама з асалодай, прымалi y сябе атруту: не меншыя за мяне наркаманы. Нас рознiлi хiба што дозы i маштабы гэтых доз. Але параyнанне жывога чалавека, як сродка задавальнення, з цыгарэтамi падавалася блюзнерствам, якое, тым не менш, пасялiлася, калi не y сэрцы, то y галаве дакладна, праз дзiрку шуснула, бы y нару i стаiлася y шэрым рэчаве вавёркай, пухнатым хвастом змятаючы з мозгу пыл дзён i начэй, якi таксама праз дзiрку прасочваyся сляпiцай.
Я yжо вяртаyся y будынак бальнiцы, затрымаyся каля дзвярэй, прапускаючы праз iх жанчыну з клункамi, якая, вiдаць, прыехала аднекуль з вёскi праведаць мужа, цi сына, цi дачку, калi заyважыy Янку з Паyлам Гаспадынiчам. Яны шпацыравалi па тэрыторыi yпэyненай хадой маладосцi. Я кiнуyся iм насустрач, на хаду yсмоктваючы y сябе падзяку жанчыны за прытрыманыя дзверы. Падобная ветлiвасць аджывала сваё, бо y моду yваходзiла агрэсiyнае быдляцтва, што запаyняла сабой усе слаi грамадства з хуткасцю саранчы i знiшчала прыстойнасць, а калi не атрымлiвалася знiшчыць, аб’яyляла слабасцю i спiсвала за непатрэбнасцю ва yтыль. Быкаванне прапаведвалася як рэлiгiя, невуцтва вiталася бы панацэя ад усiх нягод. Моцны бiy слабога i лiчыyся героем. Сапраyдным героям ламалi хрыбты шакалiнай зграяй i выкiдалi з жыцця y калодзежы смерцi. Кiнгаyская iмгла сышла з-пад маiх вачэй, адпаyзла, выпаyзла з бальнiцы i накiнулася на горад бы шалёная. Мо таму i дождж церусiy, а не залiваyся залевай…
Мы парукалiся. Сябры з заняткаy. Перад тым, як адправiцца y «Першацвет» на чарговае пасяджэнне лiтаб’яднання. Непрыгожа з майго боку, нiкога не папярэдзiyшы нi з персаналу бальнiцы, нi з яе пацыентаy было пайсцi разам з хлопцамi, але як атрымалася, так атрымалася. Ва yсiм вiнаваты дождж. Заyжды вiнаваты хтосьцi, а не ты сам, цi не так?
У Доме лiтаратара на Фрунзэ, 5, дзе на трэцiм паверсе за адзiнымi дзвярыма y правым крыле знаходзiлася рэдакцыя часопiса «Першацвет» i там жа праходзiлi сустрэчы лiтаб’яднання, народу yжо было багата, калi мы зайшлi y тыя самыя дзверы, напята iх адчынiyшы.
– А вось i класiкi з’явiлiся, не запылiлiся, – агучыy наш прыход Алесь Герасiмавiч Масарэнка, звяртаючыся да дзяyчат, якiя былi тут упершыню i сядзелi yздоyж стала так, што яблыку не знайшлося б месца yпасцi, калi б проста над сталом расла яблыня. «Класiкамi» Алесь Герасiмавiч называy усiх, хто больш-менш стала друкаваyся y часопiсе, без iронii, але i не yсур’ёз, хутчэй з бацькоyскай пяшчотай.
Дзяyчаты вылупiлiся на нас цiкаyнымi кацянятамi i ва yсе вочы разглядалi тых, каго назвалi класiкамi, хоць тым класiкам, нiводнаму з iх, яшчэ i 20 гадоy не было.
Мы па чарзе парукалiся з Алесем Герасiмавiчам. Затым я пачуy ззаду сябе густы пастаyлены тэатральны голас Сяргея Патаранскага.
– Жывы, дзядьзка! – з вышынi свайго недасяжнага росту ён цягнуy вялiкую i шырокую, бы рыдлёyка, далонь. – Вiншую!
Мы парукалiся. Я, праyда, не зусiм зразумеy, з чым той мяне вiншаваy. З тым, што жывы, цi з нечым iншым, бо неяк загадкава yсмiхаyся i падмiргваy.
– Так, вiншуем, Мiкола, – абступiлi мяне Янка з Паyлам, – з чарговай публiкацыяй! Прабач, не паспелi сказаць.
Янка палез ва yнутраную кiшэню курткi i выцягнуy новы нумар «Першацвета», якi адно выйшаy, з маiмi вершамi.
– А хто гэта? Хто? – пачулiся прыглушаныя галасы дзяyчат. Напэyна, яны пыталiся адна y другой у спадзеве, што нехта з iх ведае маё прозвiшча. Алесь Герасiмавiч працягнуy асобнiк часопiса дзяyчыне, што сядзела блiжэй да яго на разгорнутай старонцы з маiмi вершамi, над якiмi, натуральна, былi змешчаны i мой фотаздымак з iмем ды прозвiшчам. Астатнiя дзяyчаты скупкавалiся вакол уладальнiцы асобнiка, зазiралi ёй праз плячо i галаву, каб таксама прычасцiцца да добрага, светлага, вечнага.
– Трэба адзначыць, – намякаy Патаранскi мне, што не перашкодзiла б замачыць публiкацыю, каб тая не сталася апошняй. Праз гадоy пятнаццаць яго каля пад’езда yласнага дома нейкiя yпыры паб’юць так, што жывога месца не застанецца на целе. Хадзiць ён зможа адно па хаце пры дапамозе хадункоy. Моyны апарат будзе настолькi пашкоджаным, што пры размове з паэтам яго не адразу зразумееш. Самае страшнае, што пра Патаранскага yсе забудуць. Аднак ён паспее зняць чатыры значныя дакументальныя стужкi, адна з якiх, прысвечаная Анатосю Сысу, набудзе статус культавай. На жаль, Сыс нiколi той фiльм не пабачыць.
Я разглядаy сябе на старонцы з вершамi y часопiсе, доyгавалосага, усмешлiвага, знятага y фотастудыi на Маскоyскай у Доме быту. Чаго я yсмiхаyся тады? Чаму можна было yсмiхацца y мёртвай студыi Дому быта? Я не памятаy. Хутчэй за yсё выконваy просьбу фатографа, бо сказаy, дзеля чаго мне патрабавалася фота. Так, менавiта ён параiy мне yсмiхацца, каб спадабацца дзяyчатам, якiя будуць гартаць часопiс. З усмешкай больш запамiнальны твар, да таго ж выклiкае давер. А я, вiдаць, хацеy быць сур’ёзным, ды з жаданнем маiм фатограф не пагадзiyся i настояy на сваiм. І меy рацыю. Вунь як дзяyчаты разглядаюць фота, а не яго арыгiнал. Зрэшты, усё лагiчна. Арыгiнал – лысы, вушасты, у дзьмухаyцовай барадзе – не меy нiчога агульнага з тым, хто yсмiхаyся з фотаздымка.
– Ну дык як? – не адставаy Патаранскi.
– Сяргей, – звярнуyся да яго Янка, – нiчога, што Мiкола адно з бальнiцы i y бальнiцу яму вяртацца?
– Ды мы па пяць кропель усяго, – быццам не чуy яго Сяргей. – А гэта ж святая справа, – кiyнуy на часопiс у маiх руках.
– Добра, – пагадзiyся я, бо i самому захацелася адзначыць. Не кожны дзень здаралiся публiкацыi, то чаму i не адносiцца да iх як да свята.
Але не спяшыy.
Спачатку мы, па чарзе, прачыталi новыя вершы. Патаранскi чытаy больш i дольш за yсiх. Ён любiy публiку, а публiка яго. Творы свае ён не чытаy, а дэкламаваy, называy iх то опус такi, то накцюрн сякi, то п’еса, то сцэна, то yверцюра, то паланез… Карацей, намагаyся кожны верш выдаць за музычны твор, напiсаны, аднак, не нотамi, а лiтарамi. Цi атрымалася y яго? Яму апладавалi стоячы.
Ну а потым рушылi да «Жако», каб затарыцца некалькiмi фаyстамi «Вермута», i зноy вярнулiся, але y Дом лiтаратара yжо не заходзiлi, спынiлiся на прыступках, што тырчалi збоку ад будынка iншародным прыдаткам, пад разгалiстым дрэвам. І тут таксама чыталiся вершы, але не тыя, якiмi можна б было падзялiцца на лiтаб’яднаннi. Больш смялейшыя, больш мацнейшыя, больш такога кшталту, за якiя б у 1937 годзе расстралялi без суда i следства.
Паступова лiтаб’яданне перабралася з трэцяга паверха Дому лiтаратара, бо час быy не гумовы i будынак зачыняyся да заyтра, да вулiчнай лесвiцы, акупаванай намi пад высокiм разгалiстым дрэвам. Месца было казырнае. З аднаго боку яго хавала дрэва ад непатрэбнай увагi мiнакоy, зрэшты, нецiкаyных i даволi рэдкiх, бо вулiца не назаляла небу i сонцу шматлюднасцю, з другога – важкiя i таксама высокiя каменныя парэнчы, за якiмi хавалiся i, уласна, лесвiчныя прыступкi, i мы yсе, як паселi на тых прыступках. З вулiцы нас не было вiдаць, адно чуваць, бо размаyялi мы гучна пад уздзеяннем «Вермута». Алесь Герасiмавiч развiтаyся з намi i пайшоy у бок метро, праyда, пагрозлiва цi, мо, папераджальна пахiтаy пальцам, маyляy, будзьце асцярожныя, хлопцы. Разам з iм сыходзiлi дзяyчаты, абступiyшы паyколам яго грузную паставу. Зрэшты, не yсе. Некаторыя далучылiся да нашай грамады. Напэyна, з-за Патаранскага. Ён быy найстарэйшым за нас i вучыyся y Акадэмii мастацтваy на актора i рэжысёра, пра што нiколi не забываyся yдакладняць пры знаёмстве з дзяyчатамi, намякаючы такiм чынам на сваё светлае будучае y кiно ды тэатры. Натуральна, кожная вялася. Ды ён i не манiy, да таго ж валодаy такiм тэмбрам голасу, якi зачароyваy з першага гуку рамантычна-узнёслыя душы маладзенькiх паэтак, якiя, хутчэй за yсё, нават марылi памылiцца, ашукацца y iм, але пакiнуць на памяць тое, што потым можна будзе выкарыстаць ва yласнай творчасцi. Ну i знешнасць меy Патаранскi артыстычную y дадатак да творчага таленту. Ён не толькi пiсаy вершы i марыy перавярнуць з ног дагары тэатральны i кiнематаграфiчны свет, як зрэшты, i кожны з нас, адно што iншы свет – лiтаратуры; ён пiсаy музыку, пiсаy карцiны, пiсаy п’есы, пiсаy празаiчныя творы. І з першага погляду закохваy у сябе. Таму не дзiyна, што дзяyчаты лiплi да яго, як мухi на мёд. Іншая справа, сам ён адносiyся да iх легкадумна. Дый мы, калi шчыра, таксама y легкадумнасцi мала чым адрознiвалiся ад яго. Увага дзяyчат, так, акрыляла, падвышала самаацэнку, прымушала выпiнаць грудзiну i хадзiць гогалем, але не больш за тое. Сур’ёзныя адносiны? Якiя сур’ёзныя адносiны, калi мы такiя маладыя, а дзяyчат процьма, i самых розных ды на любы густ! Мы нават да Паэзii ставiлiся як да каханкi y большай цi меншай ступенi, а не да каханай дзяyчыны, хоць па-блазенску казалi, што адданыя да канца жыцця толькi ёй i больш нiкому. На фiлфаку, сустракаючыся перад заняткамi або пасля iх, збiралiся y прыбiральнях i чыталi вершы там, не каб прынiзiць, вядома, Паэзiю, а падкрэслiць iнтымнасць нашых адносiн з ёй. Панядзелкi y «Першацвеце» чакалi з нецярпеннем штотыдзень, хоць бачылiся кожны дзень на факультэце, як спаткання з жаданай дзяyчынай, асаблiва y нефармальнай абстаноyцы, пасля афiцыйнага пасяджэння, якое, зрэшты, нiякiм афiцыйным пасяджэннем не было. Там мы знаёмiлiся, каб потым, на вулiцы, знаёмства тое yзмацнiць. Там мы дыхалi i не маглi надыхацца водарам чысцiнi, метафар, строф… Паэзiя, здавалася, зазiрала y душу кожнага з нас там, цалавала, лашчыла i абяцала хуткую сустрэчу з сабой сам-насам неyзабаве. Мы верылi. Мы любiлi. Мы ведалi, хто мы. І не сумнявалiся y сваiм веданнi. Алкаголь, якi мы прымалi, не разбураy тое, аб чым нас палохалi. Наадварот, ён трымаy нас поруч. І мярзотны, зацугляны небам зранку дождж таксама нiчога дрэннага не мог нам зрабiць.

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/chitat-onlayn/?art=70561360?lfrom=390579938) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Вольны птах. Раман Мікола Адам
Вольны птах. Раман

Мікола Адам

Тип: электронная книга

Жанр: Современная русская литература

Язык: на русском языке

Издательство: Издательские решения

Дата публикации: 17.04.2024

Отзывы: Пока нет Добавить отзыв

О книге: Вольны птах. Раман, электронная книга автора Мікола Адам на русском языке, в жанре современная русская литература

  • Добавить отзыв