Сны аб Беларусi

Сны аб Беларусi
Дзмiтрый Кудрэц
Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоyЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароy,Мятны водар мурожных пакосаy.Хай няма хараства y ей паyдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаy я i шчасце i гора…

Сны аб Беларусi

Дзмiтрый Кудрэц

© Дзмiтрый Кудрэц, 2022

ISBN 978-5-4496-0882-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«Зноy ноч разлiлася па наваколлi…»
Зноy ноч разлiлася па наваколлi,
Месяц празрысты на небе заззяy.
Ен глянуy унiз на жытневае поле —
Абеларусiyся.
Бусел з сабой, адлятаючы y вырай,
Спевы пачутыя летам узяy,
Як напамiн аб жаданых мясцiнах.
Абеларусiyся.
Вабяць у шлях невядомыя землi —
Еyропа, амерыка, азiя yся.
Ды мне тут утульней, вальготней, напэyна
Абеларусiyся.
Хай пазабыy крыху матчыну мову,
Ад гучнага «Р» не пазбаyлюся.
Яно прыкiпела на генным узроyнi.
Абеларусiyся.

«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»
Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.
Усе пры справе ад святла да цемры.
I падлiчыyшы часам плюсы, мiнусы,
Мы разумеем, што не yсе так дрэнна.
Так i жывем. На бога, чорта лысага,
Цi на кагосьцi там не спадзяемся.
Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,
Але y сваiх мясцiнах застаемся.
Так i жывем. I клопаты штодзенныя
Перамяжаем з мараю прыемнай.
Кiруемся адвечнымi законамi,
Замацаваных на yзроyнi генным.
Так i жывем. У горы альбо радасцi
Кiпiць заyседы шчодрае застолле.
Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.
Нам некалi i думаць пра такое.
Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,
Лятаем, хоць зусiм не маем крылаy.
Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,
Пытаем неба, а цi так мы жылi?

«Адшукаю сабе пакаранне…»
Адшукаю сабе пакаранне,
Перастану зусiм паважаць,
Калi пару радкоy пра каханне
Я не здолею напiсаць.
Сваiм творам я yразiць гатовы.
Справа звыклая, ды наяву
Сачынiць не адолеy нi слова,
Дурнiy толькi дарма галаву.
Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi
(I не ведаю, як вам сказаць),
У мяне на паперы пачуццi
Не выходзiць адлюстраваць.
Хай не выканаy я абяцанне,
Не таму, што трапло цi лайдак.
Я магу. Толькi вось пра каханне
Не жадаю пiсаць проста так.

«Б«ецца мятлiк у вакно…»
Б«ецца мятлiк у вакно,
Хлопае крыламi,
Толькi вось на волю шкло
Яго не пускае.
Што, дурная галава,
Ты забыyся y хаце?
Заляцеy ты да святла
I свабоду страцiy.
Шкло мiж ею i табой.
Няма вызвалення!
I падман празрысты той
Не дае надзеi.
Што ты думаy? Што хацеy,
Калi ты, свавольнiк,
У памяшканне заляцеy,
А назад не здолеy?
Намагаешся, скрабеш
Перашкоду yпарта.
Толькi намаганнi yсе
Нiчога не варты.
Думаеш, што ты герой?
Анi y якiм разе!
Вось i бiся галавой,
Калi з ей не ладзiш.

«Я выдумаy краiну мрой…»
Я выдумаy краiну мрой,
Дзе yсе яскрава i шыкоyна.
Ды на здзяйсненне мары той
У лесу не спытаy дазволу.
I ен (абразiyшысь на што?)
Са мною болей не сябруе.
Часам успомнiць i назло
Мне непрыемнасцi даруе:
– Жывi y сваей краiне мар,
Ты гэтага жадаy калiсьцi.
Чаму ж ты столькi год запар
Узносiш мне свае малiтвы?
Хацеy ты славы, yзнагарод?
А вынiку вось не прадбачыy.
Чаму ж мяне ты аднаго
Абвiнавачваеш у няyдачах?
Як не цурайся, не мiнеш
Добрую долю цi благую.
Ты на каленях прыпаyзеш
I я табе yсе дарую.
Што ж тычыцца мрой дзiyных тых,
Без iх жыцце было б заганай.
Я iх выконваю заyжды,
Калi я нават не y пашане.

«Жыцце цягне на захад, а сэрца на yсход…»
Жыцце цягне на захад, а сэрца на yсход.
I нiяк iм не дагаварыцца.
Не хачу yспамiнаць безлiч прожытых год,
А яны не жадаюць забыцца.
Жыцце крочыць наперад, а памяць назад
Павяртаецца ноччу бяссоннай.
Што наперадзе мо зацiкавiць наyрад,
А y мiнулым даyно yсе вядома.
Жыцце верне направа, а я y бок другi,
Хоць i ведаю, yцекi дарэмны.
Бо, куды не збягай, усе роyна я з iм
У пазначаным пункце сустрэнусь.

«З«ездiць бы туды i паглядзець…»
З«ездiць бы туды i паглядзець,
Як жывуць у тым замежжы людзi,
Што сабе гатуюць на абед,
П«юць якiя лекi пры прастудзе.
Колькi там у кожнага машын.
I якое абуванне носяць,
Калi дождж пальецца i аб чым
Гутараць, калi прыходзяць госцi.
Мне y чужой краiне цiкавей
Не музеi, поyныя турыстаy,
А якая там трава расце
I y якiм баку сонца садзiцца.
Чым там пахне вечар за вакном
I якiя зоркi y небе ззяюць,
I якiя казкi перад сном
Неслухам бацькi распавядаюць.
З«ездiць бы туды, звярнуць у бок
Ад мясцiн вядомых па расказах,
Каб убачыць самаму жыцце
Мо вельмi падобнае на наша.

«Прабач, што не сказаy я слоy ласкавых…»
Прабач, што не сказаy я слоy ласкавых,
Якiя ты пачуць хацела.
I што прызнаннi y каханнi
Выходзяць лепей на паперы.
Прабач, што я не выканаy жаданнi,
Якiя абяцаy калiсьцi.
Завеy у край расчаравання
I не знайшоy дагэтуль выйсця.
Прабач, што не зрабiy цябе шчаслiвай,
Што дараваy адны сумненнi,
Што нават не хапiла сiлы
Агучыць гэта прабачэнне.

«Вось чаго нiколi не рабiy…»
Вось чаго нiколi не рабiy,
Не таму, што я лайдак цi невук,
Я нiколi сена не касiy,
Проста не было y тым патрэбы.
Вось чаго нiколi не хацеy.
Дык увесь свой век пражыць спакойна.
I таму спяшаyся i ляцеy,
Не сябруя часам з галавою.
Вось чаго нiколi не змагу,
Кiнуць кут, радзiмай што завецца.
Нават калi я адтуль збягу,
Назаyжды там сэрца застанецца.

«Лiпiна yпрыгожылася золатам…»
Лiпiна yпрыгожылася золатам,
Ей зялены колер не па густу.
Чырванеюць яблыкi ад сораму,
Гледзячы на гэткае распутства.
Пэyна яна штосьцi пераблытала,
Захацелась ей чароyных красак.
Толькi наглядзеyшыся на лiпiну,
За вакном мiнае Спас за Спасам.
Яблыкi на наваколле дзiвяцца,
Здарылася што, не разумеюць
I размораныя сонцам жнiвеньскiм
На галiнках сумна чырванеюць.
Месяц усе вышэй вiсiць над хатаю,
Толькi зараз я заyважыy гэта
I, наеyшысь сарамлiвых яблыкаy,
Разумею – адыходзiць лета.

«Што мяне цягне на вандраваннi?..»
Што мяне цягне на вандраваннi?
I чаго я баюсь не паспець?
Цi y жыццi няма iншых жаданняy,
Як кудысьцi iсцi цi ляцець?
Што мяне цягне y чужыя краiны?
Чым прывабiy замежны альянс?
Прырода? Палацы? Альбо магазiны?
Дык такога хапае i y нас.
Што мяне цягне нястрымна y далеч?
Мо багацце? А мо прыгажосць
Невядомую, дзiуную там адшукаю,
Цi быць можа iншае штось.
Што мяне цягне пасля тых блуканняy
Да знаемых i звыклых мясцiн?
Пэуна таму, што y сваiх вандраваннях
Лепш кутка я не здолеy знайсцi.

«Пагуляць бы так, каб на душы…»
Пагуляць бы так, каб на душы
Суму не вялося болей.
Пабываць бы там, дзе я не быy,
Дзе не апынусь нiколi.
Пакахаць бы так, каб аб адной
Сэрцайка yвесь час журылась.
Адшукаць бы тое, што даyно
Страчана, сплыло, згубiлась.
Паспытаць бы тое, што y жыццi
Думкi чысцiней напоyняць.
I пажыць бы так, напрыканцы
Каб было пра што мне yспомнiць.

«У жыццi я yсе пазнаy i зведаy…»
У жыццi я yсе пазнаy i зведаy.
Шчасця i нягод досыць хапала.
Ўсе было – што трэба, што не трэба,
Ды душа штось большага чакала.
Вандраваy я па чужых краiнах
I блукаy па розных закавулках,
Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,
Ды душа не ведала прытулку.
Навучыyся кiраваць я часам,
Ратавацца ад тугi i болю,
Дараваць усiм, усе, адразу,
Ды душы yсе не было спакою.
Калi ж мой апошнi час настане,
I паклiча божанька y нябесы,
Як належыць, як усiм прыстала,
Душа зноyку запярэчыць лесу.

«Разлiлася рэчанька…»
Разлiлася рэчанька,
Ой, не перайсцi.
Пакахала дзеyчына
Першы раз у жыццi.
Не спяшайся, рэчанька,
У далекi край.
Не хвалюйся, дзеyчына,
Слез не лей дарма.
Зашумела рэчанька,
Човен панясла.
Зажурылась дзеyчына,
Стала не да сна.
Не шумi ты, рэчанька,
Чыстая вада.
Не журыся, дзеyчына,
Гэта не бяда.
Ў«ецца, y’ецца рэчанька
Памiж берагоy.
Ты паслухай, дзеyчына
Сэрцайка свайго.
Разлiлася рэчанька,
Ой, не перайсцi.
Пакахала дзеyчына
Першы раз у жыццi.

«Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоy…»
Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоy
Есць мясцiна, абраная лесам.
Прывячае там шэргат сасновых бароy,
Мятны водар мурожных пакосаy.
Хай няма хараства y ей паyдневых краiн,
Дзе да берага ласцiцца мора.
Там надзеi маi, там маi каранi,
Там пазнаy я i шчасце i гора.
Часам вабяць замежных спакус мiражы
I прыгоды бясконцых вандровак.
Але што там не думай, што там не кажы,
Мне нiкуды не дзецца yсе роyна
Ад кутка, што знаемы з маленства майго,
Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.
Наблукаyшысь, вяртаюсь туды зноy i зноy,
Хай не сам, а душою i сэрцам.

«Я не скаржусь на лес свой няyдалы…»
Я не скаржусь на лес свой няyдалы.
Што мне дадзена, тым ганаруся.
Шчасця, радасцi, гора навалам.
Калi хочаш, з табой падзялюся.
Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.
Як належнае гэта прымаю.
I тугу адганяю прэч спевам.
Калi хочаш, табе праспяваю.
На мой век уселякага досыць.
А калi табе штось не хапае,
То сваiм недарэчлiвым лесам,
Калi хочаш, з табой памяняюсь.

«Зыходзiць дзень стамiyшыся ад спекi…»
Зыходзiць дзень стамiyшыся ад спекi,
Хаваецца y няхожаным бары.
I, каб нiхто iх не дастаy, высока
Запальвае ноч зоркi-лiхтары.
Зыходзiць дзень. Раптоyна цi наyмысна
Малюе чырванню на шкле вакон.
I ноч пацiху гойдае калыску,
Дзе прытулiyся мой чароyны сон.
Зыходзiць дзень. Без доyгiх развiтанняy.
Мо невядома ветлiвасць яму?
Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,
Што зранку атлумiлi галаву.
Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбна
Адпачываць i назапашваць моц,
Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,
Што з вечара там запалiла ноч.

«Каб вялiсь у вашай хаце…»
Каб вялiсь у вашай хаце
Дабрабыт i згода,
У вакенца каб свяцiла
Сонейка заyседы.
Каб дарыy свае напевы
Вам зялены гай,
Не хадзiце, дзеyкi, замуж
За нялюбага.
Каб вам вочы не калолi
Чужы лад i шчасце,
Каб мiнулi вашу хату
Гора i напасцi,
Каб суседкi не насiлi
Плеткi па вуглам
Не хадзiце, дзеyкi, замуж
За нялюбага.
Каб ад болю i сумоты
Сэрца не шчамiла,
У галаву не лезлi думкi
Што жыцце пастыла.
Каб не ведалi нiколi
Лiха лютага,
Не хадзiце, дзеyкi, замуж
За нялюбага.

«На пачатку лiпеня…»
На пачатку лiпеня,
Сонейкам сагрэты,
Пах духмяны лiпавы
Напаiy паветра.
Зпешчаны нябесамi,
Ветрам зачарованы
Плаве па-над вескаю
Водар непаyторны.
Нават у самiм горадзе,
Памiж вулiц шумных
Пах дзiвосных кветак
Перабiy парфумы.
Сяду я пад лiпiнай,
Сэрца зашчамiла.
Скажу дзякуй лiпеню
За такое дзiва.
Набяру y мяшэчак
Я духмяных кветак,
Каб прыдбаць узiмку
Успамiн пра лета.

«Расквiтнела шыпшына ля плоту…»
Расквiтнела шыпшына ля плоту,
Разгарэyся ружовы пажар.
Ад усiх я збягаю yпотай
У краiну няздзейсненных мар.
Я там быy разоy сто yжо, не меней.
Пiy ваду з жыватворных крынiц.
Там забытыя сумныя ценi
Набываюць знаемы абрыс.
Там жыцце не залежыць ад часу,
Там няма звыклай мне мiтуснi.
Там здзяйсняюцца быццам у казцы
Нават самыя дзiyныя сны.
Там давольны i пэyна шчаслiвы
Я блукаю мiж страчаных мрой.
I плыве следам водар шыпшыны,
Дараваны свавольнай вясной.

«Няма слез. Унутры штось зламалась…»
Няма слез. Унутры штось зламалась.
Зразумець не магу y чым прычына.
I з таго што было засталося так мала.
У асноyным аднi yспамiны.
Няма слоy. Яны скончылiсь проста.
Страцiy iх на хлусню i пытаннi.
I з таго што было дараваны мне лесам
Несканчоныя толькi жаданнi.
Няма сноy. Вочы засцiла цемра.
I няма нi прасвету, нi выйсця.
I з таго што было намагаюсь дарэмна
Я абраць хаця б крыху карысьцi.

«Чаго мне не хапае y жыццi?..»
Чаго мне не хапае y жыццi?
Здаецца есць i тое i другое.
А я не здолею сябе знайсцi.
Рукам i галаве няма пакою.
Не здолею адзiны шлях абраць.
Так i блукаю я па завуголлях
I намагаюсь штосьцi адшукаць,
Незадаволены самiм сабою.
Зайздрошчу тым, каго шануе лес,
З маленства хто y фартуны y пашане.
Але, што за жыцце без мар, без слез,
Без поспехаy, падзеняy, без жаданняy?
Так i жыву. Цi наяву, цi y сне
За нейкай дзiyнай марай крочу следам,
Не ведая, чаго не ймецца мне?
Чаго яшчэ y жыццi мне гэтым трэба?

«Калi зноy апынюся не y пашане…»
Калi зноy апынюся не y пашане,
Заблытаюся y марах цi iлжы,
Напоперак няздзейсненным жаданням
Я буду жыць.
Калi зноy лес мне надышле нягоды,
Калi да справы сэрца не ляжыць,
Не гледзячы на тыя перашкоды,
Я буду жыць.
Парад бясконцых я не разумею:
Аб тым не думай, гэта не кажы!
I так, як мне патрэбна, як умею
Я буду жыць.
Калi ж i мой апошнi час настане,
I y далечы растануць мiражы,
У сваiх вершах, казках i паданнях
Я буду жыць.

«Сонца хiлiцца да долу…»
Сонца хiлiцца да долу.
Дзесьцi на краю сяла
Птушка цвыркае на холад,
А мне хочацца цяпла.
Па вясновым небе шэрым
Ходзяць хмары чарадой.
Непагадзь у сэрца y'елась
Сапсавала мой настрой.
Вецер вые так жалобна,
Нiбы поп пяе псалмы.
I y вакенца так сумотна
Крохкi грукае язмiн.
Мокра, золка i тужлiва.
Вось табе i месяц май.
Крычыць птушка сiратлiва:
Пацяплення не чакай.
Сонца яблыкам чырвоным
Закацiлася за дах.
Надакучыy гэты холад.
Хачу лета i цяпла.

«Усе мiне. Зiмовыя завеi…»
Усе мiне. Зiмовыя завеi
I гэты сумны пабруднеyшы снег.
I несканчоныя надзеi —
Усе мiне.
Усе мiне. Пакрыху, цi адразу.
I не пабачыш болей у ва сне
Дзен пазабытых з цягам часу.
Усе мiне.
Усе мiне. I гэты лес няумольны,
Што меней песцiць, усе болей б’е.
I стан тугi i непакою —
Усе мiне.
Усе мiне. Галовы пасiвеюць,
Жыцце i праца спiны пасагне.
I азiрнуцца не паспееш —
Усе мiне.

«Сонца схiлiлась за дах…»
Сонца схiлiлась за дах,
Чэрвень над вескай звiнiць.
Кнiгаyка плача y лясах,
Просiць гаротная пiць.
Змоукне i зноyку пачне
Ценькаць i yдзень i yначы.
Кнiгаyка плача, а мне
Нечым ей дапамагчы.
Я ж не якiсьцi там бог.
I нават не чараyнiк.
Птушка галосiць. Здалек
Чутны яе сумны крык.
I я засмучоны хажу
Сярод несканчоных лугоy.
Кнiгаyка просiць дажджу.
Толькi дзе узяць мне яго?

«I мне нiкуды ад яе не дзецца…»
I мне нiкуды ад яе не дзецца,
Яна зноy расхвалюе неyзабаве
I без таго расхрыстанае сэрца
Мая шматпатрабуючая памяць.
Падзеi, людзi знiкнуць y мiнулым.
Старыя казкi больш не зацiкавяць.
Але абудзiць мроi, што паснулi
Мая неyраyнаважанная памяць.
Закрэслю. Адмахну. Пайду на прынцып.
Але, нiбы жыцця апошнi шанец,
Трымцiць лiсцем чырвоным на галiнцы
Мая непадначаленная памяць.

«Вочы сiнiя, косы русыя…»
Вочы сiнiя, косы русыя,
Смех званочка любога званчэй.
Абыйдзi yвесь свет, беларусачкi
Адшукаеш наyрад прыгажэй.
Не шкадуючы свае ручанькi,
Цi y гарод, цi то y поле, цi y лес.
Што ты там нi кажы, беларусачкi
Лепш за yсiх iншаземных нявест.
Непаyторнае, мiлагучнае.
Я з маленства табой ганарусь.
Бо iмя твае, беларусачка,
Надала мацi Белая Русь.

«Раззлавалася завея…»
Раззлавалася завея,
Не спынiцца анiяк.
Я i без таго шалею,
Ну а з ею проста жах.
Надакучылi парады,
Надакучыла зiма.
Ў галаве няма парадку.
Ну а тут яшчэ яна!
А завея мiтусiцца,
Завывае за вакном.
Ну калi ж ты супынiшся?
Мне абрыд твой нудны стогн.
Непакой трывожыць сэрца.
Я пакрыyджан на yвесь свет.
Ну чаму табе не ймецца?
Чым абразiлi цябе?
Як змагацца з гэткiм лiхам,
Калi не y ладах з сабой?
Што завея? Хутка сцiхне,
Як i дрэнны мой настрой.
Турбаваць болей не стане,
Што адолець не паспеy.
Будзе зноy зiма y пашане
I завеi сумны спеy.

«Стогнуць у печы смалiстыя дровы…»
Стогнуць у печы смалiстыя дровы,
Бульба пыхкае y чыгуне.
Дзякуй богу, пакуль што здаровы.
Праyда спрыт не такi, як раней.
Надзялiла жыцце вельмi шчодра.
Ўсе было – радасць, гора i грэх.
Дзякуй богу, пакуль усе добра.
А астатнее хай абмiне.
Ад святла да самога змяркання
Вырашаем стос розных праблем.
Дзякуй богу, пакуль што пры справе.
На тым свеце як след адпачнем.
Як палын той галовы сiвыя,
За спiной безлiч пражытых год.
Дзякуй богу, пакуль што жывыя.
Хоць жывем у крэдыт yжо даyно.

«У празрыстую далеч нябес…»
У празрыстую далеч нябес,
У прасцягi жытневага поля
Заблукаy недарэчны мой лес,
Адшукаць шлях звароны не здолеy.
Ен засеy памiж казак i сноy,
Ашалеyшы ад свежага ветру,
Адурэyшы ад ветлiвых слоy,
Што нiколi не ведаy дагэтуль.
Ен згубiyся y цемры начэй,
Што адна за другую дзiвосней,
Зразумеyшы, есць нешта яшчэ
Акрамя крыyды, лiха i злосцi.
Усвядомiy ен толькi цяпер,
Што не жыy ен, а быy у загане.
I ен збег у прытулак надзей,
У прыстанiшча мар i жаданняy.

«Зашчамiла крыху сэрца…»
Зашчамiла крыху сэрца.
I не охнуць, нi yздыхнуць.
Што дурненькаму не ймецца?
Не дае yначы заснуць.
Сэрца розум мой хвалюе.
Толькi што карысцi мне?
Не знайсцi разумных думак

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/dzmitryy-kudrec/sny-ab-belarusi/) на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
  • Добавить отзыв
Сны аб Беларусi Дзмiтрый Кудрэц
Сны аб Беларусi

Дзмiтрый Кудрэц

Тип: электронная книга

Жанр: Стихи и поэзия

Язык: на русском языке

Издательство: Издательские решения

Дата публикации: 24.09.2024

Отзывы: Пока нет Добавить отзыв

О книге: Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…